Царква «Новае жыццё», якая цягам дваццаці год шмат нацярпелася ад уладаў, не магла быць пакінута ў спакоі па той простай прычыне, што ў яе ёсць «матыў» не любіць рэжым.
ОМОН блокирует вход в Красный костел во время протестов в Минске, 26 августа 2020 года. Фото: Дмитрий Ловецкий/AP
Пасля татальнай зачысткі грамадска-палітычнай прасторы беларускі рэжым нахрапам улез у рэлігійную сферу: ліквідаваная царква «Новае жыццё». А задуманая рэжымам перарэгістрацыя рэлігійных арганізацыяў (не хочаце згадаць вынікі перарэгістрацыі палітычных партыяў?) пагражае выліцца ў вынішчэнне нелаяльных.
Што адбываецца з царквой на Беларусі пасля 2020 года? Чым пагражае новы закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях»? Як ва ўмовах татальных рэпрэсій павядуць сябе вернікі?
Журналіст BGmedia пагутарыў з незалежным экспертам Пятром Рудкоўскім.
— Якую ролю і месца заняла БПЦ на чале з мітрапалітам Веніямінам у новай сістэме дзяржаўнай улады пасля 2020 года? Ці можна характарызваць ролю БПЦ словамі класіка: прывадныя рамні беларускага рэжыму і праваднік інтарэсаў РПЦ у Беларусі?
— Нейкай кардынальнай змены пасля 2020 года не адбылося. Так як і раней БПЦ была падкрэслена лаяльнай да беларускай улады, так і цяпер. Як і раней яна была падкрэслена прарасійскай, так і цяпер. Гэты стан склаўся не ўчора і не пазаўчора, а трывае, можна сказаць, з 1839 года, калі была скасавана ўніяцкая царква ў Беларусі. Розніца паміж станам да 2020 года і пасля палягае, бадай, у тым, што раней было больш свабоды ў плане нізавых ініцыятыў і меншая палітычная дысцыпліна ў дачыненні да святароў, што сугучна з агульнай атмасферай у грамадстве.
— 5 кастрычніка кіраўнік БПЦ Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове. Чаму беларуская царква адмаўляецца ад беларускай мовы?
— Дзеля парадку заўважым, што «паставіць пад мэтазгоднасць» не азначае «адмовіцца». З таго, што ведаю, пасярод тых, што выказаліся, большасць выказалася за мэтазгоднасць беларускай мовы. (Вялікая частка проста ўстрымалася.) Я памятаю, гадоў 10-15 назад сайт БПЦ быў выключна на рускай мове. Пазней з’явілася беларускамоўная версія, і яна надалей ёсць. На дадзены момант не прыходзіцца казаць пра нейкі разварот у гэтым плане.
Читайте далее: Главный пропагандист и говорящие головы лукашенковского режима. Кто они?
— Як дзяржава ў асобе Лукашэнкі выбудоўвае стасункі з Касцёлам, які актыўна выступіў супраць гвалту?
— У жніўні-верасні 2020 года супраць гвалту выступалі прадстаўнікі практычна ўсіх канфесій — і католікаў, і праваслаўных і шэрагу пратэстанцкіх цэркваў. Унутры Каталіцкага касцёла гэтую пазіцыю агучылі як мінімум чатыры іерархі з сямі, што магло стварыць у рэжыма адчуванне, што Касцёл ператвараецца ў апазіцыйную інстытуцыю. У выніку склалася палітыка ў дачыненні да Касцёла, якая ўяўляе з сябе адколванне і ізаляванне некаторых асобаў або асяроддзяў (Чырвоны касцёл, рэпрэсіі супраць асобных святароў) пры захаванні выгляду, што ў адносінах да ўсяго Касцёла ў Беларусі дзейнічае статус-кво.
Читайте далее: Зміцер Бартосік: Пашанцавала мне, што я сапраўдны падабцаснік
— Ліквідацыя царквы «Новае жыццё», відаць, стане прыкладам лёсу ўсіх пратэстанцкіх цэркваў: найбольш актыўныя цэрквы — ліквідаваць, цішэйшых загнаць у падполле?
— Евангельскія і ў цэлым пратэстанцкія цэрквы былі аб’ектам дыскрымінацыі, як мінімум, з канца 90-ых. Пратэстанты становяцца аб’ектам пераследу не абавязкова таму, што ўяўляюць сабой непасрэдную пагрозу рэжыму, а таму, што бачацца вачамі ўладаў як «іншыя», «непадобныя», «якія-не-пасуюць-да-цэлага» элементы. Сваю ролю іграе тут унутраная асаблівасць пратэстанцкіх і нэапратэстанцкіх рухаў. Яны пазбаўлены моцнай іерархіі, не маюць адзінага цэнтру; вельмі дынамічна развіваюцца; паслядоўныя ў вызнаванні веры і больш радыкальныя ў вызнаванні веры, нясхільныя да дыпламатыі і кампрамісаў у пытаннях, якія лічаць фундаментальнымі для хрысціяніна.
У сувязі з вышэй названым пратэстанты ў вачах улады ўяўляюцца як энергічная непадкантрольная стыхія, ад якой невядома чаго чакаць. У перыяд разгулу рэпрэсійўнай сістэмы такая царква, як «Новае жыццё», якая цягам дваццаці год шмат нацярпелася ад уладаў, не магла быць пакінута ў спакоі па той простай прычыне, што ў яе ёсць «матыў» не любіць рэжым плюс уласцівая ўсім евангельскім цэрквам прынцыповасць.
Читайте далее: «Приговор история уже подписала». Выйдет ли Лукашенко сухим из войны
— БПЦ цалкам падмяць пад сябе, з Касцёлам дамовіцца, пратэстантаў ліквідаваць — гэта і ёсць новая палітыка беларускага рэжыму ў рэлігійнай сферы? Якія рызыкі нясе законапраект «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях»?
— Наколькі разумею, гаворка ідзе пра новую рэдакцыю законапраекта «Аб свабодзе сумлення» (бо сам закон існуе з 90-ых). На дадзены момант заўчасна казаць пра рызыкі, бо ў самім тэксце законапраекта прадугледжаныя даволі касметычныя змены. Многае залежыць ад правапрымянення, таго самага працэсу перарэгістрацыі. Можа быць, што ў выніку перарэгістрацыі будуць скасаваны некаторыя пратэстанцкія цэрквы. Паўстаюць некаторыя апасенні за ўніяцкую царкву, але думаю, што аж да такога не дойдзе.
— Бюджэтнікаў можна прымусіць пайсці на суботнік ці на лукашэнкаўскі мітынг, але вернікаў не зацягнеш у дзяржаўную царкву на ланцугу. Якую лінію паводзін абіраюць беларускія вернікі ў гэтай сітуацыі?
— Дзяржаўнай царквы ў Беларусі няма, ёсць толькі цэрквы, кааптаваныя дзяржавай (схіленыя на свой бок у меншай ці ў большай ступені). Вернікі ў большасці не ўспрымаюць цэрквы праз прызму «прарэжымная» ці «антырэжымнаяматыў». цэрквы ўспрымаюцца перадусім як прастора літургіі, абрадаў, чытання і тлумачэння Бібліі або вучэння Айцоў Царквы. Сярод той меншасці, для якіх пытанне стаўлення да рэжыму істотнае, то выбіраюць адно з двух: або талераванне непрымальнай для іх угодніцкай пазіцыі іерархаў у імя захавання еднасці з царквой па рэлігійных прычынах, або сыход з царквы, або пераход да іншай.
С 4 по 29 мая на улице Брестской ограничат движение. Власти говорят о подготовке к…
Сдать на права в Польше с первого раза — миф или расчет? Пройди наш тест…
Ошейник или намордник не являются защитой от отлова. Если животное находится на улице без хозяина…
Власти пообещали благоустройство, но люди увидели лишь кучу гравия. Местные жители снимают видео о разрухе…
В Бресте на Вульке планируют построить 17-этажный дом рядом с кольцом на Сябровской. Жители опасаются:…
После «выборов» в 2020 году карьера Олега Панасюка пошла в гору. Он переехал в Березу…