Беларусы жартуюць над нізкай нараджальнасцю

«П’юць каву на запраўках». Беларусы жартуюць пра нізкую нараджальнасць у краіне

23.10.2025 07:03

Улады вінавацяць у нізкай нараджальнасці «няправільныя каштоўнасці», але беларусы бачаць прычыны інакш — у жартах, іроніі і штодзённай рэальнасці.
Читайте BGmedia в:

Пасля таго як чыноўнікі выпадкова раскрылі афіцыйныя лічбы нараджальнасці, беларусы не вытрымалі і адгукнуліся ў сацсетках — з гумарам, іроніяй і дакладным адчуваннем рэальнасці. Каэфіцыент нараджальнасці на жанчыну склаў у Беларусі 1,1 (а ў Мінску — толькі 0,6). У Threads разгарэлася жартаўлівая дыскусія, дзе карыстальнікі спрабавалі «высветліць», чаму беларусы не спяшаюцца нараджаць дзяцей. Журналісты BGmedia шматкроць у сваіх матэрыялах звярталіся да тэмы нізкай нараджальнасці ў Беларусі.

Чытаць таксама: Беларусь уходит в минус: рождаемость падает, разводы растут

Трэд пачаў карыстальнік dubrouskialex, які саркастычна прапанаваў свае «версіі»: беларусы не святкуюць Дзень таты, п’юць каву на запраўках, мала суботнікаў, пакістанцы не гавораць кампліменты, закрылі «Буслік», не хапае сцягоў на дамах, а жанчынам няма на каго палажыцца.

У каментарах падключыліся іншыя:

  • «Праклятыя раварысты не спешываюцца, ды і самакатчыкі — бяда».
  • «Малавата песень Ганны Сялук — няма рамантыкі».
  • «Калі беларус чуе “Белоруссия” — у яго падае лібіда».
  • «Саладуха перастаў пісаць песні».
  • «Вертыкаль не дапрацавала — усё ў гарызанталі робіцца».

«Буслы ў вырай паляцелі», — дадалі іншыя.
«Дык чым вы на суботніках прапаноўваеце займацца?» — запытаўся адзін. — «Ды хоць на клумбах чымсьці!» — адказаў другі.

Так, з гумарам і самаіроніяй беларусы ператварылі дрэнную дэмаграфічную статыстыку ў народны стэндап.

Улады вінавацяць «нетрадыцыйныя каштоўнасці», эксперты — эміграцыю

16 кастрычніка ў Беларусі прайшоў чарговы «Адзіны дзень інфармавання» — тое самае, што калісьці называлася «палітінфармацыяй». Сёлета чыноўнікі разважалі пра «Ролю сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве». І менавіта падчас гэтай кампаніі выпадкова прагучалі рэальныя дэмаграфічныя лічбы.

Як паведаміла газета «Край смалявіцкі», кандыдат эканамічных навук Анастасія Баброва адзначыла: «Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі — 1,1, у Мінску — толькі 0,6. Гэта ніжэй, чым у Вялікабрытаніі (1,4). У сталіцу масава едзе моладзь, актыўна будуецца жыллё, але дзяцей ад гэтага не становіцца больш».

Для параўнання: у Літве гэты паказчык — 1,21, у Польшчы — 1,3, у Латвіі — 1,35, ва Украіне — 1,0. Беларусь апынулася ў ліку краін з найніжэйшай нараджальнасцю ў свеце.

Але калі ўлады вінавацяць «няправільныя каштоўнасці» і «недахоп асветніцкай працы», то незалежныя эксперты бачаць іншае — масавую эміграцыю маладых беларусаў пасля палітычных падзей апошніх гадоў.

Беременная женщина в ожидании родов
У Беларусі нізкі ўзровень нараджальнасці, ілюстрацыйнае фота

Белстат прызнаў антырэкорд — 58 тысяч дзяцей на ўсю краіну

Белстат упершыню за чатыры гады апублікаваў звесткі пра нараджальнасць і смяротнасць, адразу пераскочыўшы да 2024 года. Гэта выглядае як спроба схаваць дадзеныя за 2020–2023 гады, калі краіна перажывала пікавы ўзровень смерцяў ад COVID-19.

Паводле афіцыйных звестак, у 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася ўсяго 58 938 дзяцей — гістарычны мінімум з 1950 года. Каэфіцыент склаў 6,5‰ (6,5 нараджэння на тысячу чалавек). Пры гэтым памерлых — 115 124 чалавекі (12,6 ‰).

Након звестак за папярэднія гады Белстат маўчыць, але «Кіберпартызаны» апублікавалі свае лічбы:
— 2020 — 149 339 памерлых,
— 2021 — 177 825,
— 2022 — 130 064,
— 2023 — 119 823.

Чытаць таксама: Школ у Беларусі усё менш, дзяцей — таксама. Дэмаграфічны правал працягваецца

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: