Галоўны рэдактар «Добрушскага краю» Сяргей Чайдак зноў праславіўся прапагандай і расісцкімі тэзамі ў калонцы пра лідараў ЕЗ і будучыню Еўропы.
Иллюстрация лжи
Непрыхаваны расізм і неадукаванасць прадэманстраваў у сваёй калонцы галоўны рэдактар выдання «Добрушскі край». У газеце выйшла чарговая калонка прапагандыста Сяргея Чайдака. На гэты раз ён моцна перажывае за кіраўнікоў краін Еўрапейскага звязу. Ён напісаў загаловак: «Чаму большасць лідэраў «дэмакратычных» дзяржаў пазбягае мацярынства і бацькоўства і да чаго гэта вядзе».
Ён піша, што Эмануэль Макрон, прэзыдэнт Францыі, і былая канцлер Германіі Анхела Меркель не маюць дзяцей, як і старшыня НАТА Марк Рутэ. «Цікава, чаму яны грэбуюць інстынктам працягненьня роду? Прычын некалькі. Адна з іх — адкрытыя прыхільнікі ЛГБТ і жывуць у шлюбе з аднаполымі істотамі. Другія, у асноўным жанчыны, апраўдвацца нежаданнем паказаць слабасць», — мяркуе Сяргей Чайдак.
Сваю калонку ён закончыў так: «А што стане з Еўропай праз 100 гадоў: немцы з азіяцкім разрэзам вачэй, чарнаскурыя французы, розныя мулаты, якія толькі па пашпарту лічацца грамадзянамі ЕЗ, а па генетычным кодзе — жыхары аддаленых кантынентаў».
Цікава, што прапагандыст не заўважыў, што старшыня Еўракамісіі Ўрсула фон дэр Ляйн мае 7 дзяцей, а свет ужо даўно пазбавіўся расізму і пагардлівага стаўлення да «азіяцкага разрэзу» і «чарнаскурых». На гэтым месцы крыўда стала Сі Цзіньпіну, сябру Лукашэнкі, які акурат мае «азіяцкі разрэз вачэй», і яшчэ аднаму прыяцелю Лукашэнкі — Кім Чын Ыну. Сярод сяброў Лукашэнкі і шмат прэзыдэнтаў розных дзяржаў, якія зьяўляюцца «чарнаскурымі» ці «рознымі мулатамі».
Што тычыцца Беларусі, то па прагнозе ААН, насельніцтва краіны да 2100 году зменшыцца ў два разы. Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 тысяч дзяцей, то ў 2024 — 58 тысяч. Нараджальнасць за 8 гадоў скарацілася ў 2 разы.
Што тычыцца Добрушскага раёну, то ў 2013 годзе тут нарадзіліся 502 дзіця, а ў 2023 — 230. Каэфіцыент нараджальнасці ў 2013 годзе быў 13,88, у 2023 годзе – 6,56. Вінаватыя прадстаўнікі ЛГБТ?
Галоўны рэдактар — нястомны «баец» беларускай прапаганды. У сваіх калонках ён захапляецца Лукашэнкам: «Сваім званком амерыканскі прэзыдэнт вывеў Аляксандра Лукашэнка ў топ міравых лідараў, падкрэсліўшы яго аўтарытэт, прафесіяналізм, паслядоўнасць і правільнасць палітыкі, якую ён праводзіць».
Шмат разоў Чайдак крытыкаваў і бэсціў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і кіраўнікоў краін Еўрапейскага звязу.
Нядаўна ён папікаў жыхароў Добрушу, што не хочуць падпісвацца на «Добрушскі край», а гэта «усяго толькі 30 рублёў». Чайдак дакараў людзей, якія «круцяць пад час размовы мабільны тэлефон коштам у заробак за шэсць месяцаў», «вяртаюцца з працы дахаты на люксавых аўто, якія купілі ў салонах вядомых брэндаў». «Зацікаўленасці ў жыцці раёна ніякай, затое прэтэнзій ад такіх людзей можна пачуць дзесяткі», — прыйшоў да высновы прапагандыст.
Чытайце таксама: «Нонсенс какой-то!»: в одной из беларуских деревень установили столб прямо напротив гаража частного дома
А в официальных документах причиной смерти политзаключенного указано удушье. Андрея Поднебенного уже похоронили.
Ночной залет дронов в польское небо стал беспрецедентным инцидентом: ПВО сбило часть целей, НАТО поднял…
BGmedia прааналізавала рынак вакансій у Брэсце і паглядзела, за якую працу берасцейцам плоцяць больш.
Молодая женщина пожаловалась на жизнь «по проезжей части». Люди в шоке: десятилетиями нет ни асфальта,…
Оператор одного из сельских хозяйств страны пожаловался на объем пайка, который ему выдали на целые…
Брестчанка не смирились с задержками по зарплате и пошли за правдой в прокуратуру. Похожая история…