У TikTok набірае папулярнасць відэа, знятае беларускім кіроўцам, які звярнуў увагу на аўтамабіль з расейскімі нумарамі, пакінуты, як сцвярджае аўтар роліка, проста пасярэдзіне дарогі.
Чытайце таксама: У Гомелі закрылі паркоўку каля Палаца водных відаў спорту дзеля праўладнага аўтамарафону
На кадрах бачны кросовер Subaru з расейскай рэгістрацыяй, які стаіць на праезнай частцы каля будынкаў і летняй тэрасы. Аўтар відэа не стрымліваў эмоцый і рэзка выказаўся пра такую паркоўку.
Асаблівае абурэнне ў яго выклікала тое, што кіроўца, на яго думку, нават не паспрабаваў пакінуць машыну ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы.
@kukuchumba Ну ёб..н..ый пылесос, когда вы уже будете уважать жителей другой страны. Со своими порядками сидите дома,а раз приехали то видите себя уважительно и соблюдайте правила этой страны #ахуели #парковка #2026 #накипело #машина ♬ оригинальный звук — kukuchumba
Многія карыстальнікі падтрымалі аўтара
Нягледзячы на эмацыйную падачу і вялікую колькасць нецэнзурнай лексікі ў роліку, значная частка каментатараў стала на бок аўтара.
- «За кожным словам падпісваюся!»
- «Красава, разумею цябе».
- «Цалкам падтрымліваю аўтара!»
- «На ўсе сто працэнтаў мае рацыю».
- «Ёсць культура паркоўкі, а тое, што мы тут бачым, — свінства. Дзе хачу, там і стаўлю машыну».

Адзін з карыстальнікаў адзначыў, што паводзіны чалавека на дарозе часта шмат што кажуць пра яго стаўленне да іншых людзей.
- «Ёсць асабістае назіранне: які чалавек у побыце, такі ён і ў працы. Людзі проста не разумеюць, што робяць нешта не так», — напісаў каментатар.
Іншы карыстальнік прапанаваў вырашаць падобныя сітуацыі без эмоцый: «Навошта сварыцца і псаваць сабе нервы? Проста выклікаць эвакуатар — і ўсё».
Не абышлося без жартаў
У абмеркаванне ўключыліся і карыстальнікі з Расеі.
Некаторыя пажартавалі, што аўтамабіль нібыта належыць самому аўтару роліка, а ўся гісторыя была прыдуманая дзеля праглядаў і каментароў.

Аднак мужчына адказаў на такія паведамленні і заявіў, што не мае ніякага дачынення да машыны на відэа.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Чытайце таксама: Пасля капрамонту ў мінскім доме пачало заліваць пад’езд. Жыхары кажуць, што папярэджвалі пра праблему загадзя
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: