Расіянка назвала вуліцу Савецкую ў Брэсце «маскоўскім Арбатам». У адказ беларусы заклікалі жанчыну не пазбаўляць горад ягонай уласнай ідэнтычнасці.
Улица Советская в Бресте
У сацыяльнай сетцы Threads разгарнулася абмеркаванне пасля таго, як расіянка, якая наведала Брэст, назвала галоўную пешаходную вуліцу горада «маскоўскім Арбатам».
У сваім допісе яна напісала: «Чаму мне раней ніхто не сказаў, што Савецкая ў Брэсце — гэта маскоўскі Арбат?»
Чытайце таксама: «Напихали уже в кокошник?»: минчанка вызвала волну критики после продажи русского аксессуара в Threads
Да публікацыі жанчына дадала некалькі фотаздымкаў, зробленых на вуліцы Савецкай, і прапанавала іншым карыстальнікам падзяліцца кадрамі са сваіх любімых вуліц у розных гарадах свету.
Аднак замест захаплення параўнанне выклікала крытычную рэакцыю ў каментарах.
View on Threads
Многія карыстальнікі адзначылі, што Брэст не мае патрэбы ў параўнаннях з расійскай сталіцай, бо Савецкая сама па сабе з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада.
Вось, што беларусы напісалі ў каментарах:
Іншыя карыстальнікі ўбачылі ў такім параўнанні прыкметы імперскага мыслення.
Яшчэ адзін каментатар заўважыў, што паміж дзвюма вуліцамі амаль няма падабенства.
Чытайце таксама: «Пешеходы из-за подсветки сливаются с дорогой». Брестчане спорят из-за необычного перехода по дороге в Беловежскую пущу
Частка каментатараў нават прапанавала перавярнуць такое параўнанне.
Іншыя звярнулі ўвагу, што вуліцы адрозніваюцца нават па сваёй структуры.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Вуліца Савецкая лічыцца галоўнай пешаходнай вуліцай Брэста і ўжо шмат гадоў застаецца адной з самых вядомых гарадскіх лакацый. Менавіта тут знаходзяцца гістарычная забудова, кавярні, крамы, а таксама знакамітыя газавыя ліхтары, якія штодня ўручную запальвае ліхтаршчык — адна з турыстычных адметнасцяў горада.
Менавіта таму берасцейцы лічаць, што вуліца не патрабуе параўнанняў з іншымі гарадамі і ўжо даўно мае ўласнае аблічча, якое добра пазнаюць як жыхары Беларусі, так і турысты.
Чытайце таксама: «Файна дзяўчына» ў какошніку: як новыя шкарпэткі з Бреста абярнуліся культурным скандалам
Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…
Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…
Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…
Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…
«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…
БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…