Дарагія браты і сестры ў Хрысце!
Бог стаўся чалавекам, каб мы маглі мець удзел у Ягонай Боскасці! Дзіця прыходзіць у свет, каб здзейсніць тое, што не змаглі б здзейсніць імператары і каралі — прынесці свабоду ад смерці зраненаму грахом чалавецтву!
Дарагія жыхары нашага горада! З вялікай радасцю хочам павіншаваць вас са святам Нараджэння нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста! Няхай спакой, які нясе з сабою Ягонае прыйсце ў свет, ахіне вас і напоўніць святлом! Ад усяго сэрца жадаем, каб перажыванне таямніцы прыйсця ў гэты свет Божага Сына з кожным днём усё больш напаўняла ваша жыццё верай, надзеяй і любоўю, якія няхай заўсёды прыносяць шчодры плён радасці і шчасця! Няхай Бог, які стаў Чалавекам, асвячае ваша жыццё Сваёй усемагутнай прысутнасцю, благаслаўляе і адорвае неабходнымі дабротамі і ласкамі!
З павагай, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі імя Багародзіцы ў Брэсце, і святары г. Брэста
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: