Categories: Общество

«Я ў поўнай дупе»: самазанятай налічылі за «камуналку» па кошце для «дармаедаў»

Беларуска расказала, як пасля афармлення статуса самазанятай у яе выраслі кошты на камунальныя паслугі. Давялося плаіціць у восем разоў вышэй.

Share

Блогерка Крысціна падзялілася сваёй гісторыяй у TikTok. У відэа дзяўчына расказала, як «патрапіла на грошы», не зважаючы на тое, што аформіла статус самазанятай.

«Летам мяне ўнеслі ў базу дармаедаў. Яшчэ раней у траўні я набыла сабе кватэру. У мяне была нармальная кватэрная плата, адэкватныя кошты. І ў канцы жніўня мне, рабяты, прылятае… Прылятае больш за 500 BYN за аплату гарачай вады» — распавядае Крысціна.

Дзяўчына лічыла, што пасля адной рэгістрацыі яе ўжо бачна ў базе самазанятых, але, як высветлілася, гэтага было не дастаткова. Блогерка дала практычную параду ўсім тым, хто хоча стаць самазанятым у Беларусі і пазбегнуць «дармаедскіх коштаў» на «камуналку»: «Трэба разбірацца з аплатай камунальных паслуг. Хачу папярэдзіць усіх, хто пераходзіць на працу на сябе: спачатку трэба страціць падатковы вылік, а потым трэба аплаціць падатак. І толькі пасля ўсяго ты можаш лічыцца самазанятай».

@kristina.klimenka Теперь я должна переплатить за воду ~ 500 BYN вместо 100, в 8 раз для тунеядцев с жильем подняли оплату коммуналки❤️ Если кто-то оформляет самозанятость, будьте внимательны, откажитесь от налогового вычета в 2000 BYN, уплатите налог и только тогда вы считаетесь самозанятыми в экономике страны! Такая вот ЖОПА в Беларуси! Все для народа:) люблю 😻 #налоги #самозанятость #блогинг #работанасебя #ведениетикток ♬ оригинальный звук — kristina | про блогинг

Па словах Крысціны, пасля гэтай гісторыі ў яе моцна пагоршыўся стан: «Як апынулася, я «ўліпла» па-поўнаму. Я ў поўнай дупе, і нават не ўяўляю, як адсюль выбрацца. Па-гэтаму я не магу нічога здымаць. У мяне апускаюцца рукі. Нават агулам не хочацца выходзіць у блог». Аўтарка відэа адзначае, што важны крок у такой сітуацыі — паход у падатковую.

Як пазбегнуць дармаедскіх коштаў на «камуналку»?

Калі ў вас ёсць уласнае жыллё, але вы не назбіралі афіцыйны даход не менш за 2000 базавых велічынь, вас могуць палічыць «дармаедам» (не занятым у эканоміцы). У такім выпадку прыйдзецца плаціць 100% камунальных паслуг (КВ-плата) без ільгот.

Гэта звязана з тым, што людзі без афіцыйнай працы лічацца не занятымі ў эканоміцы, і да іх могуць прымяняцца дадатковыя меры з боку падатковых органаў, у тым ліку штрафы і павышаныя плацяжы, нават калі ў кватэры пражываюць іншыя людзі. Гэтыя правілы рэгулююцца дэкрэтам №1 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і ўрадавымі пастановамі па аплаце камунальных паслуг ад 2018 года.

Каб пазбегнуць павышаных тарыфаў на камунальныя паслугі ў Беларусі ў 2025 годзе, трэба афіцыйна быць занятым у эканоміцы. У выпадку аўтаркі відэа – можна, напрыклад, зарэгістравацца як самазаняты. Самазанятыя, прадастаўляючы афіцыйныя дадзеныя аб сваёй дзейнасці і аплачваючы падатак на прафесійны даход, пазбягаюць гэтай катэгорыі і могуць карыстацца зніжкамі на камунальныя паслугі, як і ўладкаваныя ў найме грамадзяне.

Аднак для таго, каб лічыцца самазанятым, недастаткова зарэгістравацца праз праграму «Прафдаход». Трэба адмовіцца ад падатковага вылику ў 2000 BYN (гэта значыць, пачаць плаціць падатак з першага заробленага рубля). І самае важнае – уплаціць падатак на прафесійны даход у памеры 10% ад атрыманага даходу (пры даходзе больш за 60 000 BYN за год стаўка павышаецца да 20%).

Чытайце таксама: «Беспрацоўных тэрарызуюць!» Беларуска распавяла пра новыя пагрозы ўладаў

Recent Posts

«Должность у него такая — врать в лицо». Беларусы отреагировали на комментарий Пархомчика про самоубийство школьника

Председатель Брестского облисполкома заявил, что ребенок принял решение покончить с собой «по каким-то там непонятным…

26.02.2026

«У падвале мяне сустрэлі, як муху на г****»: жыхарка Бабруйска абурылася працай ЖЭУ ў падвале яе дома

Жыхарка Бабруйска Ірына абурылася паводзінамі ЖЭУ №5 пасля забруджвання падвала. На яе погляд, камунальнікі «неадэкватна…

26.02.2026

На вокзале «Брест-Центральный» появился робот-уборщик с искусственным интеллектом. Узнали, сколько он стоит

Начальник вокзала заявил, что его работники первые на Беларуской железной дороге, кто применяет такие технологии.…

26.02.2026

В деревне Ганцевичского района продают школу за цену чашки кофе

В Ганцевичском районе продается здание бывшей школы в деревне Будча Чудинского сельсовета. Цена — всего…

26.02.2026

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег

Драгічын пасля адлігі ператварыўся ў «горад на вадзе»: на вуліцах разліліся патокі. Жыхары жартуюць, што…

26.02.2026

8 марта близко: власти анонсировали продажу тюльпанов, но умолчали о главном

До 8 марта осталась без малого неделя. В Брестском горисполкоме рассказали о сроках проведения цветочных…

26.02.2026