Categories: Общество

Школьнікі супраць Міністэрства: змены ў ЦТ прымусілі перапланаваць падрыхтоўку да паступлення

Мінадукацыі змяніла спіс прадметаў для ЦТ і ЦЭ, што выклікала абурэнне школьнікаў: замест англійскай будучым юрыстам давядзецца рыхтавацца да гісторыі.

Share

Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла карэктывы ў спіс прадметаў для ЦТ і ЦЭ, што выклікала хвалю абурэння сярод школьнікаў. Цяпер для некаторых спецыяльнасцей замест англійскай і фізкультуры трэба рыхтавацца да Гісторыі Беларусі, хіміі і біялогіі. У сацыяльных сетках дзеці дзяліцца сваім абурэннем і крытыкуюць нечаканыя змены.

Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 5 студзеня 2026 г. № 11 быў удакладнены спіс груп спецыяльнасцей і адпаведных ім профільных іспытаў для паступаючых ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Змены закранаюць некаторыя спецыяльнасці, дзе будуць зменены прадметы профільнага іспыту.

Напрыклад, для спецыяльнасцей «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Сацыяльныя камунікацыі ў дзяржаўным кіраванні», «Правазнаўства» і іншых з 1 студзеня 2027 года абавязковымі прадметамі стануць сацыяльныя веды і гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, у той час як да 31 снежня 2026 года неабходна было здаваць Грамадазнаўства і Замежную мову.

Сертыфікаты ЦТ і атэстат. Ілюстратыўнае фота

Для спецыяльнасці «Турызм і прыродакарыстанне» з 2027 года прадметамі стануць біялогія і хімія, раней — фізкультура і біялогія. Постанова ўступае ў сілу 23 студзеня 2026 года.

У адказ на гэтыя змены школьнікі сталі публікаваць відэа ў TikTok, дзе выказваюць сваё абурэнне. «Міністр адукацыі паведаміў пра гэта толькі цяпер, калі ўсе ўжо пабудавалі планы і нанялі рэпетытараў», — кажа аўтарка аднаго з ролікаў.

@lizwwxiqqeri восхищаюсь им😍😍 #рекомендации ♬ Children — Dream Version — Robert Miles

Што кажуць у каментарах

Беларускія школьнікі не хаваюць свайго абурэння. Некаторыя адзначаюць супярэчнасць паміж прадметамі і будучай спецыяльнасцю:

  • Напрыклад, адзін карыстальнік піша: «Якім бокам хімія да турагенцтва, гамон проста».
  • Іншыя выказваюцца пра рашэнні Міністэрства больш агульна: «Усе такія ж тупыя. Не здзіўлюся, калі ў гэтых міністраў яшчэ і карупцыя квітнее».
  • Некаторыя іранізуюць з цяперашняй сітуацыі: «І на геолага замест геаграфіі трэба будзе здаваць труд 100%».

Ёсць і тыя, хто проста расчараваны аб’ёмам работы:

  • «Жах… у гісторыі дат шмат… удачы».
  • «Я рыхтавалася 5 гадоў да англійскай дзеля гэтага».

Нягледзячы на тое, што змены ўступяць у сілу толькі з 2027 года, многія школьнікі лічаць гэта несправядлівым. Бо тыя, хто рыхтаваўся загадзя, ужо пабудавалі планы і інвеставалі час і грошы ў рэпетытараў, а цяпер ім даводзіцца перапланаваць сваю падрыхтоўку.

Чытайце таксама: У Беларусі ўводзяць электронныя сертыфікаты ЦТ і ЦЭ, але не без праблемаў

Recent Posts

Быховскую «Женщину-мать» отправили на доработку. Со скульптором прекратили сотрудничество

Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…

17.11.2026

«Будзем плаціць як дармаеды»: Беларусы абурыліся планамі ўладаў змяніць аплату камунальных паслуг

Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…

17.11.2026

«Видимо, оплата труда, мягко сказать, не очень». В Солигорске все-таки открыли круглосуточную аптеку, но есть нюанс

Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…

17.11.2026

«Прыніжэнне абаронцаў Айчыны». Магілёвец абурыўся шыльдай мужчынскага туалета

Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…

17.11.2026

«Видимо, в параллельной вселенной»: «Евроопт» ищет сотрудников в Бресте, но горожане усомнились в обещанных суммах

«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…

17.11.2026

«В Брест сделать не судьба?» БелЖД запускает бизнес-поезда в Минск, но пинчане требуют нормальных рейсов в другие места

БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…

17.11.2026