У гэтым годзе былому Пішчалаўскаму замку і СІЗА, вядомаму ў народзе як «Валадарка», споўнілася 200 гадоў. Сёлета плануецца пачаць яго рэканструкцыю, пра што паведамляла інфармацыйнае агенцтва «Мінск-навіны».
Паводле праекта, у былым замку будуць адноўлены арыгінальныя вокны, дзверы, гістарычныя сцены і лесвіцы, у тым ліку вінтавая з агляднай пляцоўкай. На першых паверхах адкрыюцца кавярні і рэстараны, а на верхніх – адміністратыўныя памяшканні, каворкінг, выставачная прастора, турбюро і офісы. Раней разглядалася ідэя размясціць тут Нацыянальны гістарычны музей, ад якой пазней адмовіліся.

Замак, пабудаваны ў 1825 годзе, доўгі час выкарыстоўваўся як турма і быў месцам утрымання ўдзельнікаў паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гадоў, а таксама вядомых беларускіх дзеячаў культуры – Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Алеся Гаруна, Якуба Коласа і іншых. Праваабаронцы з «Вясны» неаднойчы фіксавалі ў СІЗА на Валадарскага парушэнні правоў чалавека, у тым ліку катаванні праз пазбаўленне сну. З 1953 года ў Валадарцы выконваліся смяротныя прысуды. Будынак мае статус гістарыка-культурнай каштоўнасці.
@kak_tam_minsk Из тюрьмы в новое общественное пространство 😍 #минск #минскновости #минсксейчас #новостиминск ♬ оригинальный звук — Как там Минск? 🧡
Як беларусы ставяцца да рэканструкцыі «Валадаркі»
Ці ўсе людзі ў захапленні ад гэтай ідэі? BGmedia даведалася, што думаюць беларусы пра рэканструкцыю, і дзеліцца іх каментарамі пад навіной.
Шматлікія карыстальнікі сацсетак адзначылі, што для іх сама ідэя рэканструкцыі былой турмы гучыць жахліва, бо месца так ці інакш асацыюецца з пакутамі беларусаў. А ўявіць там кавярню «проста немагчыма».
- «Цікава, каму да галавы прайшла такая дзікая думка!».
- «Там вельмі дрэнная энергетыка. Вельмі шмат болю і прыніжэння ўчынілі людзям. Стрэлілі ў іх, забівалі… Як музей можа існаваць, але ніяк інакш».
- «Чыя гэта задума? Ніколі б не пайшла ў такую кавярню. Не палез бы кавалак у горла».
- «Гэтае месца цікавае для экскурсій. Менавіта ў такім выглядзе, якое яно цяпер. А рэстарацыі і кавярні прынясуць мала радасці. Гэтае месца нашмат страшнейшае, чым рэстарацыя на месцы могілак».
Знайшліся і тыя, хто пажартаваў з падзеі.
- «А ў камеры, дзе выносілі смяротныя прысуды, зробяць прэзідэнцкі нумар гатэля?».
- «Рэстаран “Па паняцццях”»
- «На ўваходзе трэба будзе паказаць тату з купаламі?».
- «Там людзей расстрэльвалі. А цяпер будзе бар “Танец на костках“?»
Адзін карыстальнік заявіў, што ў рэкаснтруіраваны будынак пойдуць усе, а цяперашняе абурэнне ў многіх толькі часовае. Яму, у сваю чаргу, адказалі, што туды пойдуць «толькі такія, як ён», і ніхто іншы.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: