Categories: Общество

Што беларусы думаюць пра рэканструкцыю «Валадаркі»?

Былы Пішчалаўскі замак і СІЗА плануюць ператварыць у сучасную грамадскую прастору з кавярнямі і офісамі. Гэтая ідэя абурыла многіх беларусаў.

Share

У гэтым годзе былому Пішчалаўскаму замку і СІЗА, вядомаму ў народзе як «Валадарка», споўнілася 200 гадоў. Сёлета плануецца пачаць яго рэканструкцыю, пра што паведамляла інфармацыйнае агенцтва «Мінск-навіны».

Паводле праекта, у былым замку будуць адноўлены арыгінальныя вокны, дзверы, гістарычныя сцены і лесвіцы, у тым ліку вінтавая з агляднай пляцоўкай. На першых паверхах адкрыюцца кавярні і рэстараны, а на верхніх – адміністратыўныя памяшканні, каворкінг, выставачная прастора, турбюро і офісы. Раней разглядалася ідэя размясціць тут Нацыянальны гістарычны музей, ад якой пазней адмовіліся.

Пішчалаўскі замак. Фота: citydog.io

Замак, пабудаваны ў 1825 годзе, доўгі час выкарыстоўваўся як турма і быў месцам утрымання ўдзельнікаў паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гадоў, а таксама вядомых беларускіх дзеячаў культуры – Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Алеся Гаруна, Якуба Коласа і іншых. Праваабаронцы з «Вясны» неаднойчы фіксавалі ў СІЗА на Валадарскага парушэнні правоў чалавека, у тым ліку катаванні праз пазбаўленне сну. З 1953 года ў Валадарцы выконваліся смяротныя прысуды. Будынак мае статус гістарыка-культурнай каштоўнасці.

@kak_tam_minsk Из тюрьмы в новое общественное пространство 😍 #минск #минскновости #минсксейчас #новостиминск ♬ оригинальный звук — Как там Минск? 🧡

Як беларусы ставяцца да рэканструкцыі «Валадаркі»

Ці ўсе людзі ў захапленні ад гэтай ідэі? BGmedia даведалася, што думаюць беларусы пра рэканструкцыю, і дзеліцца іх каментарамі пад навіной.

Шматлікія карыстальнікі сацсетак адзначылі, што для іх сама ідэя рэканструкцыі былой турмы гучыць жахліва, бо месца так ці інакш асацыюецца з пакутамі беларусаў. А ўявіць там кавярню «проста немагчыма».

  • «Цікава, каму да галавы прайшла такая дзікая думка!».
  • «Там вельмі дрэнная энергетыка. Вельмі шмат болю і прыніжэння ўчынілі людзям. Стрэлілі ў іх, забівалі… Як музей можа існаваць, але ніяк інакш».
  • «Чыя гэта задума? Ніколі б не пайшла ў такую кавярню. Не палез бы кавалак у горла».
  • «Гэтае месца цікавае для экскурсій. Менавіта ў такім выглядзе, якое яно цяпер. А рэстарацыі і кавярні прынясуць мала радасці. Гэтае месца нашмат страшнейшае, чым рэстарацыя на месцы могілак».

Знайшліся і тыя, хто пажартаваў з падзеі.

  • «А ў камеры, дзе выносілі смяротныя прысуды, зробяць прэзідэнцкі нумар гатэля?».
  • «Рэстаран “Па паняцццях”»
  • «На ўваходзе трэба будзе паказаць тату з купаламі?».
  • «Там людзей расстрэльвалі. А цяпер будзе бар Танец на костках

Адзін карыстальнік заявіў, што ў рэкаснтруіраваны будынак пойдуць усе, а цяперашняе абурэнне ў многіх толькі часовае. Яму, у сваю чаргу, адказалі, што туды пойдуць «толькі такія, як ён», і ніхто іншы.

Recent Posts

Клімавічы ў лічбавым фармаце: свінакомплекс, які абяцае больш, чым гарантуе

У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…

17.04.2026

Оршанский мясокомбинат присоединяют к «Дзержинскому»: на предприятии уже идут сокращения

Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…

17.04.2026

Меняют нормальный асфальт на главных улицах, вырубают деревья в крепости: Брест готовят к приезду Лукашенко?

Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…

17.04.2026

«Лес у Плоски превратился в склад просрочки»: брестчанин нашел странную свалку под кладбищем

В Бресте у кладбища Плоска в пролеске нашли выброшенную просрочку — от рыбы до молочки.…

17.04.2026

У Бабруйску супрацоўніцу школы злавілі на крадзяжы прадуктаў са сталовай

У Бабруйску загадчыцу гаспадаркі затрымалі з пакетамі прадуктаў са школы. Падобныя выпадкі ўжо фіксаваліся і…

17.04.2026

«Бизнес по-беларуски»:  брестчанин возмутился ценой квартиры в доме для нуждающихся на Лейтенанта Рябцева

Квартира в доме для нуждающихся в Бресте выставлена за кругленькую сумму. Узнали, законно ли это.

17.04.2026