Categories: Общество

Што з «Моладзевым Хабам»? Алесь Лапко: «Пачынаецца навучальны год, ініцыятывам трэба працягваць працаваць»

З верасня каманда плануе працягнуць дзейнасць у новым памяшканні, але не пакідае мэты вярнуць старое. З Сяргеем Бульбам ініцыятывы не хочуць працаваць.

Share

Амаль месяц прайшоў са змены кіраўніцтва «Беларускага Моладзевага Хаба» з захопам памяшкання на пляцы Канстытуцыі 6 у Варшаве. Мы пісалі пра сутнасць канфлікту і публікавалі інтэрв’ю з Сяргеем Бульбам, які па дакументах з’яўляецца новым кіраўніком асацыяцыі.  

Читайте также: Чей «Хаб»? Что привело к конфликту вокруг «Беларускага Моладзевага Хаба» и у кого юридические права на организацию

Грамадскасць не змірылася са станам рэчаў, а ініцыятывы, якія працавалі на пляцоўцы «Хаба», адмовіліся супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам. Мыж тым шмат хто з іх займаўся з дзецьмі, а на днях пачынаецца навучальны год. Паразмаўлялі з сузаснавальнікам і фактычным лідарам таго аб’яднання, якое мы ведаем як «Беларускі Моладзевы Хаб», Алесем Лапко пра планы на бліжэйшую будучыню і перспектывы вяртання ранейшай лакацыі.  

— Які настрой у каманды «Хаба» і ў ініцыятыў? 

— Мы пасля захопу «Хаба» не прыпынілі сваю дзейнасць, каманда працягвае працу. Зрабілі сустрэчу з ініцыятывамі, каб разам запланаваць, як мы далей будзем працаваць. Дамаўляемся з мэрыяй і з іншымі партнерамі, дзяржаўнымі і недзяржаўнымі, пра падтрымку, бо мы ў пачатку жніўня зарэгістравалі новую фундацыю. Яна называецца Belarusian Youth Hub, і мы ўжо вядзем дзейнасць ад яе імя. 

Канешне, шок у людзей спачатку быў, але мы добра камунікавалі і камунікуем з нашымі ініцыятывамі. Калі 2 жніўня быў захоп «Хаба», то 4-га мы ўжо зладзілі агульную сустрэчу. Сабраліся ў Free Belarus Center, паразмаўлялі, адказалі на пытанні, расказалі наш план па далейшай працы. 

«Мы не плануем рабіць вялікі перапынак, хоць нам шмат хто, у тым ліку польскія партнеры з дзяржаўных устаноў, параілі зрабіць перапынак да Новага года, пакуль цягнуцца ўсе працэдуры. Мы сказалі адразу, што гэта не наш варыянт, бо ў дзяцей пачынаецца навучальны год, і трэба працягваць працаваць ініцыятывам. Для шмат каго гэта асноўны занятак, праца, хлеб».

Хтосьці ўжо планаваў шукаць камерцыйныя памяшканні і за свой кошт іх аплочваць, а гэта значыла, што яны сыходзяць у мінус. Умоўна кажучы, бацькі ў музычнай школцы ці танцавальнай аплочвалі толькі ганарары выкладчыкаў, а арэнду цалкам пакрываў «Хаб».

З верасня хочам працягнуць дзейнасць у новым памяшканні, пакуль чакаем вяртання старога. Зараз вядзем перамовы, каб падпісаць дамову. Чакалі, што вырашыцца на гэтым тыдні, але пакуль бюракратыя зацягваецца. Мабыць, патрэбна будзе зрабіць касметычны рэмонт. Магчыма, прапануем талакой сабрацца, каб разам хуценька зрабіць і ўжо запусціць працу. Таксама момант яднання.

Читайте также: Алесь Лапко: «Расказваем палякам, што хочам таго ж, чаго іх бацькі і дзяды дабіваліся ў 80-я гады — свабоды»

Мы і зараз плануем цалкам пакрываць арэнду. Канешне, памяшканне, якое мы разглядаем, камерцыйнае. Яно ў паўтара разы меншае, чым «Хаб», але ў чатыры разы даражэйшае. Так што мы за тры месяцы мусім заплаціць, як за старое за цэлы год. Але мы зараз не зможам хутка знайсці некамерцыйнае і дамовіцца з горадам, таму што гэта зацягваецца на 6-9 месяцаў.

Звяртаемся да нашых партнёраў і донараў, каб яны пакрылі гэтыя выдаткі. Яны ведаюць сітуацыю з «Хабам» і цалкам на нашым баку. Але ім таксама патрэбен нейкі час, каб прайсці працэдуры ўхвалення бюджэту. 

Таксама мы запусцілі збор данатаў. Можна купіць цішотку ў падтрымку «Хаба» ці проста заданаціць, і ўжо беларусы заданацілі каля 3 тысяч злотых. Адзін чалавек, які рэгулярна хадзіў у «Хаб», заданаціў 700 ці 800 злотых. Калі ў нас нуль на рахунку, гэта важна.

Вельмі прыемна, што людзі, якія былі з намі, застаюцца з намі. Шчыра кажучы, я думаў у душы: ну ладна, можа, вазьму адпачынак на месяц, каб самому перазагрузіцца. Знялі з маіх плячэй «Хаб» — і ўсё, гэта ўжо іх праблемы. Але да мяне звяртаюцца ініцыятывы, кажуць: трэба працаваць далей, мы ўсе разам. Каманда кажа: мы ўжо вось гэта і вось гэта зрабілі. Партнёры кажуць: давайце запускайцеся, мы дапаможам. Хто мэблю можа перадаць, хто яшчэ штосьці. І ўжо няма магчымасці саскочыць, бо ў гэтай дзейнасці ёсць адказнасць перад тымі, каго мы вакол сябе згуртавалі.  

— Пакуль не агучваеце новы адрас?

— Пакуль подпісу на дамове няма, не раскрываем, але вельмі хацелася б, каб гэта было недалёка ад старога месца, таму што і людзі звыклі, і зручна, і цэнтральны раён, і важна, каб побач былі іншыя арганізацыі. У нас у Сярэдмесці ў Варшаве склалася сетка беларускіх арганізацый. Таксама зручна, калі сумесныя мерапрыемствы, праекты, ці проста прыязджаюць беларускія ці замежныя партнеры і нешта ладзяць. 

— Ці ёсць ужо планы, як будуць з верасня працаваць ініцыятывы, асабліва тыя, што працуюць з дзецьмі?

— Не было б шчасця, але няшчасце памагае — шмат для каго з нашых ініцыятыў, якія працавалі ў «Хабе», крызіс стаў штуршком. Мы іх вырошчвалі і дапамагалі зарэгістраваць свае бізнэсы, або фундацыі, або навучальныя установы. Я ўвесь час іх падштурхоўваў: «Давайце, рабіце, бо не вечна будзе такая дапамога», а здавалася, што ўсё будзе каціцца, як коціцца. Але здарыўся крызіс, і яны пачалі рухацца. Я іх кансультую, ёсць польскія арганізацыі, якія дапамагаюць на старце для НДА (недзяржаўная арганізацыя. — Рэд.). 

«Мы плануем, што будзе Дзень адкрытых дзвярэй у новым «Хабе», і можна будзе прыйсці бацькам з дзецьмі, пазнаёміцца з ініцыятывамі, якія з імі працуюць: танцы, спевы, музыка, кінавечары. Гэта будзе прыкладна сярэдзіна — другая палова верасня. Можа, нават не адзін дзень. Магчыма, музычная школа правядзе самастойна, таму што ў іх шмат інструментаў, шмат выкладчыкаў. Калі дзеці толькі пачынаюць займацца музыкай, ім трэба даведацца пра асаблівасці інструментаў. Тым больш што ёсць нестандартныя — спадзяюся, што Школа беларускай дуды таксама працягне дзейнасць у «Хабе».

Вельмі спадзяюся, што запрацуем з наступнага тыдня. Прынамсі частка новага памяшкання будзе прыдатная для працы. 

Глабальных змен у рэжыме працы не прадбачыцца. Адзінае — не будзе такога вялікага памяшкання, і хутчэй за ўсё, мы адзыдзем ад фармату вялікіх імпрэз і івэнтаў, якія былі на пляцы Канстытуцыі 6. Магчыма, будзе больш івэнтаў камернага тыпу. Не думаю, што гэта паўплывае на якасць. Наадварот, можа, будзе больш прыемнага лямпавага духу.  

Але ж працуем і над тым, каб вярнуць памяшканне на пляцы Канстытуцыі 6. Шмат хто пытае: ну што, потым туды вернемся? Я кажу: магчыма, гэта для нас кропка росту. Магчыма, мы зможам пашырыцца. 

Пакуль я не ведаю ініцыятыў, ці арганізацый, ці нават асоб, якія б хацелі працаваць далей з тымі людзьмі, хто зараз у «Беларускім Моладзевым Хабе». Я ведаю, яны тэлефануюць і прапаноўваюць, запрашаюць, а потым гэтыя ініцыятывы тэлефануюць да мяне і расказваюць: уяві, хапіла сораму ў людзей спачатку нас выселіць, а потым казаць «Прыходзьце і працуйце». 

Читайте также: Сергей Бульба о конфликте вокруг «Беларускага Моладзевага Хаба»: «Мы не с одними и не со вторыми»

Я разумею, што будуць і тыя, хто пагодзіцца, ці праз няведанне, ці проста каму рэальна трэба памяшканне. Але наша стаўленне да «Хаба» сёння — гэта акупаваная тэрыторыя. Тыя, хто супрацоўнічае з акупантам, — гэта калабаранты. У беларусаў на генетычным узроўні стаўленне да акупантаў і калабарантаў негатыўнае. Памяшканне мы сабе вернем праз месяц-два, але асадачак застанецца. Сёння кожны можа вельмі хутка сапсаваць сабе рэпутацыю, як гэта зрабіў, на жаль, Сяргей Бульба. 

«Трэба ацэньваць рызыкі і верыфікаваць інфармацыю, якую вы атрымоўваеце, у тым ліку пра супрацу, пра памяшканен, дзе вы працуеце, пра арганізатараў мерапрыемстваў».

Шмат новых людзей прыязджае ў Варшаву і імкнецца да беларускасці, і яны проста могуць прыйсці не туды і працаваць не з тымі. 

У людзей ёсць уяўленне, што ўсе з усімі ср*цца, і гэта нармальна. Не будзем унікаць, бо ў кожнага сваё меркаванне. Раю проста правяраць інфармацыю ў двух ці трох крыніцах, таму ўсё будзе добра. 

— На якім этапе зараз разбор справы па старым памяшканні?

— Ёсць справа па падробцы подпісаў. Яна ідзе паралельна агульнай справе, таму яна наўпрост не ўплывае на змены, якія адбыліся. Не абавязкова яна прывядзе да таго, што ўсе наступныя дакументы анулююць. 

Мы запусцілі кампанію «Стань сябрам «Моладзевага Хаба». Кожны паўналетні чалавек, які падасць заяву, можа стаць сябрам асацыяцыі. Мы запрашаем, каб не закалі, што гэта арганізацыя ці памяшканне «сяброў Лапко і Лявончыка». Калі вы становіцеся сябрам, вы ўдзельнічаеце ў агульных сходах, выбіраеце кантралюючыя органы, кіруючыя органы, прымаеце справаздачы, галасуеце за палітыку арганізацыі, а таксама нясеце адказнасць за дабрабыт гэтай арганізацыі. 

Калі ўнутрыарганізацыйныя «цёркі» выносяцца на публіку, гэта таксама класна, таму што людзі пачынаюць вывучаць: а як гэта, а што такое НДА, а якая розніца паміж асацыяцыяй і фундацыяй, а хто прымае рашэнні. Ой, а ў асацыяцыі вырашаюць не фундатары, а сябры. А давай я стану сябрам. 

Гэта магчымасць на прыкладзе адной арганізацыі паглядзець, як працуе дэмакратыя.

Читайте также: Каардынатар BY_Help, аўтар калажу пра ганцавіцкага даішніка: «Беларускаму «балоту» карысна ўбачыць польскую Бядронку»

Recent Posts

Опубликован новый рейтинг паспортов: на каком месте Беларусь?

Компания Henley & Partners представила свежую версию Индекса паспортов. Спойлер: Беларуси доступно такое же количество…

23.11.2024

Отец лишил жизни сына, мужчина избил прутом женщин: собрали самые жуткие происшествия за неделю в Беларуси

Редакция BGmedia собрала самые кринжовые и трагические инциденты в Беларуси, которые произошли на этой неделе.…

23.11.2024

Во имя «сохранения истин веры и добрых нравов»? Режим затыкает рты беларуским католикам

В Беларуси определили новые нормы выступления священнослужителей в СМИ и социальных коммуникациях. BGmedia рассказывает, что…

23.11.2024

«Губернатор — чтобы теплое место не потерять, а остальные?» Как комментируют акцию брестских чиновников с госфлагами

Видео с акцией брестских чиновников опубликовал первый секретарь брестского отделения БРСМ. И он не был…

23.11.2024

Интересное предложение Гайдукевича, экстремист маркиз де Сад, ракеты «Орешник» и «Пюрешник»: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

23.11.2024

На полигоне под Брестом силовики тренировались разгонять протесты и освобождать населенный пункт от бандитов

В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…

22.11.2024