Categories: Ситуации

Здарылася няшчасце. Сусед купіў машыну…

Або здарылася няшчасце - сусед па доме купіў старэнькую машыну, і яна кожную ноч раве сігналізацыяй і міргае фарамі, кожную ноч!

Share

Цытата з музычнай кампазіцыі «Настрой палепшыўся» Яўгена Грышкаўца як нельга лепей перадае настрой жыхароў дома па вуліцы Забэйды-Суміцкага. Яны некалькі разоў за ноч прачынаюцца ад таго, што раве сігналізацыя на старэнькім «Фольксвагене» суседа, піша «Рэгіянальная газета».

— Ды каб жа на гэту машыну хто квапіўся, — узрушаецца жыхар дома Алег Акушка. — А то праедзе машына або скокне кот на капот, а машына ўжо заліваецца выццём. За ноч даво­дзіцца прачынацца разы чатыры.

На просьбу зрабіць нешта, гаспадар «Фольксвагена» адказвае:

— І што вы мне зробіце? Такая сігналізацыя.

Аднак у міліцыі на гэты конт іншы аргумент.

Яўген Жылінскі, намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС, кажа:

— У любым выпадку міліцыю трэба выклікаць. Міліцыянеры на месцы разбяруцца ў сітуацыі. Канешне, гэта не справа, калі сігналізацыя перашкаджае спаць жыхарам цэлага дома. І трэба разабрацца, у чым прычына такіх паводзін гаспадара машыны. Калі ён ведае, што сігналізацыя няспраўная і працягвае ставіць машыну пад вокнамі, гэта можа быць расцэненае як хуліганства. Але, паўтаруся, ва ўсім трэба разбірацца на месцы.

Стан жыхароў вуліцы Забэйды-Суміцкага выдатна апісвае той жа пісьменнік Грышкавец: «І ты цэлы месяц не спіш, худнееш, нервуешся, хварэеш. Але раптам — цэлая ноч у цішыні, і наступная ноч — цішыня, і цэлы ты­дзень. І ты сустракаеш у двары суседа і пытаеш: «Слухай, нешта даўно не чуваць было тваёй машыны?» А ён кажа: «Дык, сволачы, скралі маю машыну!» А ты кажаш: «Ды ты што?! Ой-ой-ой!» А настрой у гэты момант палепшыўся…»

Вось каб не палепшыўся такім чынам настрой жыхароў Забэйды-Суміцкага, можа, варта ўсё ж адключыць сігналізацыю.

Recent Posts

Не знаете, что делать, если летучая мышь залетела к вам домой? Рассказывают экоспециалисты

Если летучая мышь случайно залетела к вам в квартиру, постарайтесь не паниковать и вспомните, что…

06.10.2024

Черные лебеди прилетают неожиданно: призрак Милошевича не даст Лукашенко спокойно спать?

МИД Беларуси критикует Запад за нарушение Устава ООН. Перед Лукашенко замаячила Гаага. Израиль бьет по…

05.10.2024

Уборщики, санитары, вальщики леса: какую работу можно найти в Барановичах, если тебе 2 года до пенсии

Барановичская районная газета написала о вакансиях в городе и районе для людей предпенсионного возраста. Варианты…

05.10.2024

«Обрыгали скамейки», «Позорные очереди за билетами». Как путешественники отзываются об автовокзале в Бресте

Интернет-пользователи пишут в отзывах, что на автовокзале в Бресте ночуют бомжи, от которых воняет, а…

05.10.2024

Вертолет Лукашенко против шахедов, памятник корове, мужчинам лень жить: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

05.10.2024

Лукашенко посетил агрогородок в Пинском районе, +1 «террорист»: что произошло в Бресте и области 4 октября

А Под Брестом у трассы М1 продают логистический центр. Стартовая цена — 2,3 млн евро.…

04.10.2024