Categories: Общество

«Навошта такое рабіць?»: Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра горад пасля апакаліпсісу

Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра Слуцк пасля вайны і эпідэміі. Не ўсе случчане зразумелі такую ідэю, асабліва на фоне падзення дронаў у Слуцку.

Share

Слуцкае медыя «SlutskGorod» апублікавала відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту, у якім Слуцк паказаны пасля глабальнай катастрофы. Паводле сцэнару, горад перажыў вайну і эпідэмію, а апошнія жыхары пакінулі яго больш за дзесяць гадоў таму.

Чытайце таксама: У Слуцкім і Салігорскім раёнах заўважаюць абмяленне вадаёмаў. Што адбываецца?

Сама ідэя выклікала неадназначную рэакцыю ў аўдыторыі. Пакуль адныя ўбачылі ў роліку нагоду паразважаць пра тое, што людзі маюць цяпер, іншыя не зразумелі, навошта паказваць родны горад разбураным і бязлюдным, асабліва ў цяперашніх рэаліях.

Якім паказалі Слуцк у 2041 годзе

Паводле сюжэту роліка, падзеі адбываюцца ў 2041 годзе. У нейкі момант вайна прыходзіць у Слуцк з паўднёвага ўсходу, а з захаду распаўсюджваецца эпідэмія. Пасля гэтага горад паступова апусцеў.

Апошнія жыхары пакінулі Слуцк і з’ехалі на поўнач больш за дзесяць гадоў таму. Галоўны герой вяртаецца ў родны горад, каб зафіксаваць яго «апошні ўздых».

На кадрах Слуцк выглядае як месца, якое людзі пакінулі шмат гадоў таму. Вуліцы пустыя і зарослыя, будынкі занядбаныя, транспарт з пабітымі вокнамі, як пасля вайны, вакол амаль няма прыкмет чалавечага жыцця.

На адным з цэнтральных кадраў мужчына стаіць перад будынкам райвыканкама з пашкоджаным фасадам.

Побач паказаная пустая плошча з лаўкамі і старымі вулічнымі ліхтарамі. Шэрае асенняе неба і мокрая зямля ствараюць яшчэ больш змрочную атмасферу.

«Не разумею, навошта ствараць такія ролікі ў цяперашняй рэальнасці»

У каментарах пад відэа меркаванні случчан падзяліліся. Некаторыя ўспрынялі ролік як папярэджанне і прапанавалі цаніць тое, што ёсць цяпер.

  • «Жахлівая карціна, але нават скрозь гэтае разбурэнне прабіваецца гісторыя. Гэта відэа вучыць нас галоўнаму: нічога нельга ўспрымаць як належнае. Трэба моцна трымацца за тое, што мы маем сёння, і цаніць гэта».
Будынак Дома культуры. Скрыншот з відэа «SlutskGorod»

Аднак для добрай часткі карыстальнікаў сама ідэя паказаць Слуцк пасля вайны і катастрофы аказалася непрыемнай.

  • «Можна, калі ласка, паказаць іншы горад».
  • «Гэта вельмі страшна».
  • «Не дай Бог. Наступнае відэа павінна быць лепшым, чым ёсць цяпер… Пакажыце, на якіх машынах ездзяць людзі, колькі вакол кветак… Навошта параўноўваць з дрэнным?»

Іншыя таксама напісалі, што не хацелі б бачыць Слуцк такім:

  • «Не хацелася б такога. У нас цудоўны горад. Мірны, ціхі».

Некаторыя паставілі з непаразуменнем да ідэі самога відэа:

  • «Не разумею, навошта ствараць такія ролікі ў цяперашняй рэальнасці».
  • «Навошта такое рабіць».
  • «Вы што творыце? Гэта жах».

Некаторыя каментатары звязалі сюжэт роліка не з выдуманай будучыняй, а з рэальнымі падзеямі:

  • «Адкуль, адкуль прыйшла вайна?»
  • «Нічога добрага з вусатым не прыйшло і не прыйдзе».

Тэму вайны для случчан пры гэтым нельга назваць далёкай. 2 чэрвеня 2026 года ў Слуцку паведамлялі пра падзенне беспілотніка. «Флагшток» пісаў, што дрон упаў на ўскраіне горада, у прамысловай зоне каля былой вайсковай часткі і на пад’ездзе да шынамантажу на вуліцы Багдановіча, 184. На апублікаваных фота быў бачны моцна пашкоджаны беспілотнік. Яго апярэнне, паводле выдання, нагадвала расійскі «Шахед».

Пра інцыдэнт пісалі і іншыя незалежныя медыя. Паводле іх інфармацыі, у раёне Новадворцаў маглі ўпасці два беспілотнікі. Таксама, паводле крыніц, праз гэта перакрывалі частку вуліцы Багдановіча. Афіцыйных паведамленняў ад мясцовых уладаў ці экстраных службаў тады не было, як з боку раённых і гарадскіх СМІ.

Чытайце таксама: «Красный Камень» зноў пад ударамі: што адбываецца на беларуска-расійскай мяжы

Recent Posts

«Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»

Раённая газета паказала новыя клумбы і інсталяцыі ў Калінкавічах. Самі гараджане ў каментарах абурыліся знікненнем…

08.10.2026

Гомельскія мастакі скардзяцца на дэфіцыт матэрыялаў: у горадзе амаль не засталося профільных крам

У Гомелі мастакі і людзі, якія займаюцца творчасцю, скардзяцца, што ў горадзе становіцца ўсё менш…

08.10.2026

Быхаўская раёнка хваліць «інтэнсіўнае» абнаўленне дарог, пакуль жыхары гадамі выбіваюць асфальт праз дзяржкантроль

Быхаўская раёнка за два дні выпусціла тры матэрыялы пра рамонт дарог. Частка работ пры гэтым…

08.10.2026

«Зеленый горит 25 секунд». В Кобрине на съезде с моста гаишники умудрились организовать постоянные пробки

Кобринчане жалуются на пробки при съезде со «старого» моста и считают, что светофор стал работать…

08.10.2026

Как «СТиМ» успешно работает в Европе и одновременно ремонтирует дороги в Крыму благодаря его владельцу Дмитрию Черненко

За 25 лет своей работы на польском рынке бизнес Дмитрия Черненко стал одной из крупнейших…

08.10.2026

Пинчанка брала на знакомых кредиты и продавала технику. В деле разбирался суд

34-летняя женщина просила знакомых оформлять на себя рассрочки и кредиты, а полученные от них смартфоны,…

08.10.2026