Categories: Общество

Случчанка, якая абвінаваціла урачоў у смерці бацькі, зноў паскардзілася на лекара ў ЦРБ

Лена Платонава раней вінаваціла ўрачоў Слуцкай ЦРБ у халатнасці. Цяпер яна размясціла новую скаргу на «урача-экстрасэнса» ў гарадской клініцы.

Share

Беларуска Лена Платонава, што жыве ў Слуцку, паскардзілася на непрафесіяналізм урача ў Слуцкай ЦРБ. Раней яна абвінаваціла медыкаў гарадской бальніцы ў смерці бацькі.

Чытайце таксама: «Калі ўрачоў не хапае, дык на што іх лаяць?»: беларусы паспрачаліся, ці варта скардзіцца на медыкаў

Чаму случчанка абвінаваціла ўрачоў у смерці бацькі

Нагадаем, што ў жыхаркі Слуцка ў мінулым годзе ў бальніцы памёр бацька. Афіцыйна прычынай смерці назвалі рак падстраўнікавай залозы. Але дачка нябожчыка лічыць, што вінаватыя медыкі.

Яна звярталася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У бацькі Лены была апошняя стадыя раку. Але, па яе словах, яны звярталіся з праблемай нашмат раней. І, нягледзячы на гэта, хваробу не атрымалася перадухіліць. Зыходзячы з дакументаў, дыягнаставалі яе даволі позна, і спачатку лекавалі зусім не тое.

@lena_platonovaf #папаясмогу #платонова #platonova #правдадолжнавыйтинаружу #медицина @Первые новости @prostopervy @Пресс-центр Дома Прессы ♬ оригинальный звук — Лена Платонова

Па словах дзяўчыны, урачы паводзіліся халатна: у дакументацыі, якой аўтарка відэа падзялілася ў TikTok, яна заўважыла службовы падлог. Таксама Лена звярнула ўвагу на тое, што яшчэ жывому бацьку адзін раз на абходзе ўрачы адмянілі ўсё лекаванне: «і нават тую смешную траянку, якая мусіла абязболіць рак з метастазамі». Пасля чаго мужчыне зрабілі пераліванне крыві, і ноччу ён памёр.

Урачы, ілюстратыўнае фота. Фота з адкрытых крыніц.

Што стала прычынай для новай скаргі

На дадзены момант Лена праходзіць дыспансэрызацыю ў Слуцкай гарадской клініцы і наведвае вузкіх спецыялістаў. Пасля прыёму ў кардыёлага яна засталася незадаволенай якасцю аказанай дапамогі. Паводле слоў дзяўчыны, лекар абмежаваўся вымярэннем артэрыяльнага ціску і апытаннем, не праводзячы дадатковых абследаванняў.

@lena_platonovaf #белыехалаты #здравоохранениебеларуси #слуцк #диспансеризация #platonova ♬ Sound to Clean Speakers — nBeats

Лена паведаміла ўрачу, што паліць цыгарэты, але не ўжывае алкаголь. Прыём скончыўся высновай, што з боку кардыялогіі праблемаў няма — на падставе аналізаў, зробленых паўтары гады таму, а таксама вынікаў вымярэння ціску падчас прыёму.

Аднак, як сцвярджае случчанка, урач адначасова выказаў здагадку пра магчымую язву або нават анкалагічнае захворванне страўніка і накіраваў яе да гастраэнтэролага.

«Я, канешне, была моцна здзіўленая такімі высновамі. А калі ўважліва прачытала заключэнне, здзівілася яшчэ больш: там было пазначана, што праведзены паўнацэнны агляд і што са шчытападобнай залозай у мяне ўсё ў норме, хаця ніякіх даследаванняў лекар не праводзіў. Гэта выглядала як нейкая бескантактная дыягностыка — нібы ў шаалінскага манаха», — кажа Лена.

Пытанні ў яе ўзніклі і да рэкамендацый па харчаванні: «Яны істотна адрозніваюцца ад тых, што давалі іншыя лекары. Іншыя спецыялісты, якія паўнацэнна аглядалі мяне, далі зусім іншыя рэкамендацыі», — адзначае яна.

Па словах Лены, пасля прыёму ў гастраэнтэролага яна зноў вярнулася да кардыёлага і наўпрост спытала, ці лічыць ён сябе экстрасэнсам і ці сапраўды ўпэўнены, што яго парады дапамогуць. «На гэта ён даў станоўчы адказ», — сцвярджае случчанка.

У відэа Лена назвала імя ўрача. Некаторыя ў каментарах пад ролікам сказалі, што сутыкнуліся з падобным вопытам, калі траплялі да яго на прыём.

Чытайце таксама: Рэнтгенаўскі кабінет у слуцкай стаматалогіі так і не адкрылі ў абяцаныя даты

Recent Posts

В Бресте на площади Ленина ради главной новогодней елки разобрали плитку и заливают серьезный фундамент

На площади Ленина в Бресте готовят масштабное бетонное основание для главной новогодней елки. В соцсетях…

16.11.2026

«Сидят за партами времен СССР». Власти Барановичей похвастались новым детским садом, а жители попросили зайти в старые

В середине декабря в густонаселенном микрорайоне Боровки-2 откроют современный ясли-сад №16 с бассейном и интерактивными…

16.11.2026

«Дом старенький, без удобств». Что не так с парком «Патриот» и притоком иностранцев в Ополь, которым хвалятся чиновники

Чиновники Ивановского района отчитываются о создании комфортной среды в агрогородке за счет денег от выигранных…

16.11.2026

«За справкой — на полдня»: брестчане пожаловались на очереди и беспорядок в ЖЭС № 11

Жители Бреста жалуются на многочасовые очереди, проблемы с сантехниками и грубое обслуживание в ЖЭС №…

16.11.2026

Из Минска в Брест: что известно о новом начальнике областной милиции и почему он находится под санкциями ЕС

Александр Лукашенко сменил главу УВД Брестского облисполкома. Олега Шуляковского забрали в Минск, а на его…

16.11.2026

Власти Бреста планируют грандиозную стройку за Ледовым дворцом — под снос пойдут десятки домов

Ради многоэтажек планируют снести частные дома. Но жители не спешат расставаться с тем, что строили…

16.11.2026