Пасля 2020 года сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Хтосьці бег ад рэпрэсій, хтосьці — ад страху, хтосьці проста не бачыў будучыні.
Часам яны ехалі без рэчаў, толькі з дакументамі. Але заўсёды знаходзілася дробязь, якую нельга было пакінуць: фотаздымак, сцяг, кніга на беларускай мове. Цяпер гэтыя прадметы не проста нагадваюць пра мінулае — яны даюць сілу будаваць новае жыццё.
Мы спыталі беларусаў з Варшавы, Вільні, Гданьска, Кракава і Берліна: што для іх стала такой апорай? І вось іх гісторыі.
«Казка перад сном» у варшаўскай кватэры
Алена, 31, Варшава
— Мы з дачкой выязджалі так, што нават не паспелі сабраць рэчы. У чамадане — дакументы, некалькі кашуль і яе маленькая цацка. Усё. У новай кватэры ў Варшаве першыя дні было дзіўна: голыя сцены, без фіранак, без лямпы. Толькі матрац на падлозе і шафа.
Але была адна кніга — «Дзівосныя гісторыі на дабранач». Я ўзяла яе ў апошнюю хвіліну, ледзь не забылася.
Цяпер кожны вечар мы кладземся пад коўдру, адкрываем вокладку — і пачынаецца наша «як дома». Дачка ўжо ведае некаторыя старонкі на памяць, падказвае мне інтанацыі: «Мама, як там, у нас?»
І калі яна, стомленая, прамаўляе: «Яшчэ адну караценечку», — я разумею, што зрабіла правільна. У гэтай кнізе засталася частка нашага мінулага, і яна дапамагае будаваць новае.

Налепка, якую я не змог пакінуць
Сяргей, 31, Вільня
— З’язджаючы, я разумеў, што вярнуся ў Беларусь вельмі не хутка. Таму было істотна ўзяць з сабой нешта, што будзе нагадваць пра мой дом і мае каштоўнасці. Захапіў некалькі дарагіх сэрцу фотаздымкаў і маленькую налепку з «Пагоняй». Памятаю, доўга круціў яе ў руках, думаў: браць ці пакінуць? Праз мяжу везці налепку з нацыянальнай сімволікай было страшнавата. Урэшце паклаў яе ў капэрту і схаваў у кішэню заплечніка.
Цяпер яскравая «Пагоня» ўпрыгожвае маю белую лядоўню ў віленскай кватэры. Так у эміграцыі з’явілася асабістая кропка апоры, за якую можна трымацца — мой доказ таго, што я нічога не страціў.
У мінскай кватэры я пражыў больш за 15 гадоў, ведаў кожнае дрэва, што расла ў двары. На новым месцы пакуль, па шчырасці, усё чужое. Але я рады, што рызыкнуў і ўзяў тады «Пагоню». Яна нагадвае, дзеля чаго варта ісці далей.

«Ззянне» ў калідорах лёсу
Дзяніс, 43, Гданьск
— У першыя месяцы пасля ад’езду я адчуваў сябе, нібыта мяне закінулі ў бясконцы калідор: дзверы, чэргі, чужыя твары, голас у акне, які халодна паўтарае: «Brakuje dokumentu». Тады я даставаў з заплечника сваю тонкую кнігу — беларускі пераклад «Ззяння» Стывена Кінга.
Я чытаў яе ў корках, у банкавай чарзе, у прыёмнай ужонду. Часам мне здавалася, што я сам — як той герой у гатэлі з рамана: ходзіш і ходзіш па пустых калідорах і можаш згубіцца ў ўласных думках.
Але калі чытаў па-беларуску, усё змянялася. Родная мова рабіла нават Кінга бліжэйшым. Ён нібыта гаварыў пра маю гісторыю, пра мой страх і пра тое, што яго можна перажыць.
Цяпер кніга ляжыць на паліцы ў маёй маленькай кватэры ў Гданьску. І калі становіцца зусім цяжка, я ведаю: дастаткова пакласці яе ў кішэню — і ў любым калідоры знойдзецца выйсце.

Той самы сцяг
Юля, 34, Кракаў
— У 2025-м гэта гучыць неверагодна, але, з’язджаючы тры гады таму, мы з мужам узялі з сабой бел-чырвона-белы сцяг. Той самы, што быў з намі на ўсіх маршах, з якім мы беглі ад амапаўцаў і які ратаваў нас у змрочных мінскіх вечарах, калі хацелася верыць: не ўсё страчана.
Беларусы часта пытаюцца: «Як вы яго правезлі?» А мы тады проста не думалі пра небяспеку. Ён быў не рэччу, а часткай нас. Мы не маглі яго пакінуць. На шчасце, тады нас пранесла — рэчы не даглядалі.
Цяпер гэты сцяг вісіць у нашай кватэры ў Кракаве. Мы любім прымаць гасцей, і бел-чырвона-белы сцяг звычайна становіцца цудоўнай нагодай распавесці ім пра Беларусь.

Дом на паліцы
Павел, 23, Берлін
Калі я з’язджаў, думаў, што гэта ненадоўга: пару месяцаў у Польшчы — і вярнуся. Таму ў валізу паклаў толькі дакументы, ноўтбук і некалькі кашуль. Ніводнай памятнай рэчы.
Але час ішоў, і стала зразумела: вяртанне небяспечнае. І ў нейкі момант я злавіў сябе на тым, што вакол няма нічога роднага. Кватэра, дзе ўсё чужое: ад кубкаў да вокнаў.
Аднойчы сябар кінуў спасылку на беларускую краму ў Варшаве — The Krama. Я адкрыў сайт і нібы трапіў дадому: кнігі на роднай мове, цішоткі, падсвечнік у форме мінскіх ваз, налепкі, вокладкі на пашпарт. Усё гэта зроблена рукамі беларусаў — і гэта цяпло адчуваецца нават на адлегласці, у кожнай нітачцы, у кожнай лініі малюнку.
Я замовіў некалькі рэчаў — і ўпершыню за доўгі час адчуў, што ў маім пакоі ёсць куток, дзе жыве Беларусь.
Сёння мой «дом» стаіць на паліцы: кнігі, сувенір, скарбонка «На мару», паштоўкі, нататнік. І калі я гляджу на іх, адчуваю тое самае цяпло — быццам Беларусь працягвае жыць ува мне, нават далёка ад Радзімы.

«Вядзьмар» на кухні
Марыя, 34, Лондан
— Я ўцякала не толькі ад рэпрэсій — я ўцякала ад сябе. У Лондане першы час была нібыта гумовая: хаджу, працую, але не жыву. І тут сябра скідае спасылку: «Глядзі, Янушкевіч выдаў «Вядзьмара» па-беларуску. Гэта трэба мець».
Я замовіла ўсе чатыры кнігі. Калі яны прыйшлі — гэта быў першы момант радасці за месяцы. Я клала «Меч прызначэння» на кухонны стол і чытала, пакуль варыўся суп. Першы раз за доўгі час я не думала пра мінулае, пра траўму, пра страх. Я зноў была з сабой — у роднай мове, у фантазіі, дзе дабро не баіцца зла.

The Krama — тая самая беларуская крама ў Варшаве
• Сайт: https://www.thekrama.com/
• Instagram: https://www.instagram.com/thekrama.store
• Facebook: https://www.facebook.com/share/19VRoAtNFo/?mibextid=wwXIfr
Што варта замаўляць у The Krama
• Беларускія кнігі — класіка і навінкі, дзіцячыя казкі і пераклады сусветных бестселераў.
• Тэкстыль і адзенне — цішоткі з унікальнымі прынтамі, штодзённікі з вышыўкай, аксесуары.
• Сувеніры і дэталі для дому — паштоўкі, налепкі, значкі, скарбонкі «Дом мары», падсвечнікі ў форме мінскіх ваз.
Разнастайнасць у адной каробцы — можна сабраць кнігі розных выдавецтваў, цішотку і сувенір — і ўсё атрымаць адной пасылкай, заплаціўшы толькі за адну дастаўку.
Бясплатная дастаўка па Польшчы (InPost — ад 250 PLN).
Дастаўка па ўсёй Еўропе, каб кавалачак Беларусі мог трапіць у любы дом.
Партнёрскі матэрыял
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: