У Салігорску жыхарка аднаго з двароў звярнула ўвагу грамадскасці на стан дзіцячай пляцоўкі каля дома №10 па вул. Кастрычніцкай. Праблемай жанчына падзялілася ў сваім TikTok акаўнце.
Чытайце таксама: У Слуцку ўрачыста адкрылі спартовую пляцоўку. Але ў мясцовых да яе ўзніклі пытанні
Паводле яе слоў, пляцоўка ўжо даўно патрабуе рамонту, але ніякіх змен не адбываецца, хоць яна сумленна плоціць за абслугоўванне дома.
«Вось такая пляцоўка на вул. Кастрычніцкая 10. Вось тут горка, на якой ужо можна будзе падрапаць попу, не кажучы пра магчымасць парваць сваё адзенне», — адзначае яна.
@a.klimetss #рекомендации #жкх #солигорск #площадка ♬ оригинальный звук — MOMMY
На месцы пясочніцы замест пяску — голая зямля, на якой ужо паспелі вырасці трава і нават кусты. Атракцыёны і каруселі іржавыя, у некаторых месцах скрыпяць і выглядаюць так, нібыта не бачылі рамонту гадамі. Некаторыя канструкцыі, паводле аўтаркі відэа, проста небяспечныя для карыстання.
У каментарах пад відэа жанчына падкрэслівае, што жыхары дома не толькі абураныя, але і маюць поўнае права чакаць лепшага, бо плацяць за абслугоўванне тэрыторыі. Яна хоча, каб яе дзіця магло гуляць на сваёй пляцоўцы, а не шукала іншую: «У нас такі малады і прыгожы горад, так шмат мам з дзецьмі, а для дзяцей няма самага элементарнага!», — кажа яна.

Як адрэагавалі людзі
Многія людзі падтрымалі жанчыну. У каментарах карыстальнікі прыводзілі свае прыклады занядбаных пляцовак у іншых частках Салігорска:
- «Я падумаў, што гэта Чарнобыль, зона адчужэння… Горад шахцёраў, якая ганьба».
- «Думаю, што ўвесь горад (выключэнне — мікрараён з новабудоўляй) патрабуе не толькі рамонту, але і рэнавацыі, прычым вельмі даўно».
- «На жаль, такіх пляцовак шмат, дзецям няма дзе каля дома паграцца. З гэтым трэба штосьці рабіць».
- «У двары мясцовага выканкама таксама няма дзіцячай пляцоўкі. У пад’ездах ніхто не прыбірае, трава па пояс. Каля пад’езда правалілася тратуарная плітка, і нікому няма справы. Усё спіхваюць на ЖКГ і Водаканал».
- «Тая ж самая праблема на Паркавай вуліцы».
- «На Заслонава 14 наогул няма пляцоўкі, дзецям няма дзе граць».
Сітуацыя відавочна не адзінкавая — праблема закранула цэлыя мікрараёны, і жыхары ўсё часцей пытаюцца: калі ж нарэшце ў горадзе з’явяцца бяспечныя месцы для дзяцей?
Чытайце таксама: «Поставили для отмазки!»: на госТВ с помпой показали новую спортплощадку в поселке Столинского района
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: