Прыкладанне «Новая Беларусь» набірае карыстальнікаў паскоранымі тэмпамі. У распрацоўшчыкаў ёсць планы на тры гады.
Мабільнае прыкладанне «Новая Беларусь» запушчана 2 снежня. Яно павінна стаць пляцоўкай для будучай лічбавай дзяржавы. Пакуль доўжыцца тэставы перыяд — кожны можа паспрабаваць пакарыстацца, ацаніць зручнасць і пакінуць зваротную сувязь.
Мы запыталіся ў Яраслава Ліхачэўскага, які займаецца аперацыйнай часткай праекту і разам з Паўлам Ліберам з’яўляецца яго ініцыятарам, ці цікавая беларусам «Новая Беларусь». А таксама даведаліся, наколькі далёкія і амбітныя планы ў стваральнікаў, як павінна запрацаваць электронная дэмакратыя і які можа быць кансэнсус паміж сотнямі тысяч беларусаў.
Читайте также: «Приносите идеи и инициативы». Цифровая Беларусь начинает открытое тестирование — скачать приложение можно уже сейчас
— Якія ў вас уражанні ад запуску «Новай Беларусі», і наколькі актыўна далучаюцца людзі?
— Я б сказаў, па лічбах мы ідзем лепш, чым чакалі. Наш план быў дасягнуць 25-30 тысяч карыстальнікаў цягам першых трох-чатырох месяцаў, але на сёння, праз 12 дзён з моманту запуску (размова адбывалася 14 снежня. — Рэд.), у нас ужо 15 тысяч інсталяцый прыкладання. То бо мы прайшлі ўжо палову гэтага шляху, і гэта вельмі цешыць, паказвае, што людзям цікавая ідэя стварэння лічбавай Беларусі. Пры тым, што мы яшчэ не запускалі вялікай медыйнай і рэкламнай кампаніі.
Таксама ўсцешаныя тым, што водгукі збольшага пазітыўныя. У нас ёсць фідбэк, што можна палепшыць і ўдасканаліць у прыкладанні. Мы цягам першага тыдня працы сабралі больш за 200 такіх водгукаў і ўжо паспелі частку з іх пафіксіць і выкаціць абнаўленне абодвух прыкладанняў, на Android і на iPhone. І мы апублікавалі ў нашых сацсетках спіс тых выпраўленняў, якія мы зрабілі ў першым апдэйце.
Крыху крытыкі таксама атрымалі. Больш за ўсё — у твітэры наконт таго, якое ж слова выкарыстоўваць: праграма, аплікацыя ці прыкладанне.
Дарэчы, пра мову: 80% карыстальнікаў на сённяшні дзень абіраюць карыстацца беларускай мовай як першай у прыкладанні, што таксама вельмі нас радуе.
— Ці ёсць дадзеныя, колькі людзей спампоўвае прыкладанне ў розных краінах? Наколькі актыўна далучаюцца карыстальнікі знутры Беларусі?
— Гэта адрозніваецца ў залежнасці ад платформы. І на Android, і на iOs Беларусь на першым месцы.
— На колькі прыкладна разлічаны перыяд тэставання?
— Пляцоўка будзе заўжды жывой, гэта значыць, што ў яе заўжды будуць уносіцца нейкія праўкі. Але на сённяшні дзень, як мы казалі раней, наша мэта — стварыць тры слаі жыцця: сацыякультурны, эканамічны і палітычны. На сённяшні дзень у нас прысутнічаюць сацыякультурны і эканамічны. Каб запусціць палітычны слой, нам патрэбны ўдзел тых беларусаў і беларусак, што далучаюцца да платформы. Таму мы бярэм наступныя тры-чатыры месяцы, да канца зімы-пачатку вясны, каб да нас далучылася першая колькасць карыстальнікаў, і з іх дапамогай мы, праводзячы апытанкі і галасаванні, вызначымся, у якой форме ў нас пачне існаваць палітычны слой. Вось гэта будзе маркерам таго, што мы будзем пераходзіць ад тэставага рэжыму ў нармальны «баявы».
Читайте также: «Мы говорим о пользе, потому что я не верю в лозунги». Цифровая Беларусь стартует совсем скоро: беседа с Павлом Либером
— Раскажыце, як вы трапілі ў гэты праект.
— Гэты праект знаходзіцца на скрыжаванні тэхналогій і грамадскага актывізму. У тэхналогіях, у Software Engineering я ўсё сваё жыццё пасля вучобы. Я працаваў інжынерам-праграмістам, недзе з 2014 года пачаў займацца ўласнымі праектамі. Грамадскім актывізмам я пачаў займацца толькі ў 2020 годзе. Гэта пачалося з ByCovid19. Потым я дапамагаў штабу Бабарыкі і аб’яднанаму штабу, кансультаваў «Голас» у працэсе стварэння. Потым быў сярод заснавальнікаў BYSOL, які стварыла наша каманда ў жніўні 2020. Потым мы пачалі больш шчыльна працаваць з дэмаркатычнымі сіламі, у прыватнасці, з Офісам Ціханоўскай.
У кастрычніку 2020 года праз тое, што пачала з’яўляцца пэўная колькасць лічбавых прадуктаў у падтрымку грамадскай супольнасці, у нас з Пашам з’явілася бачанне таго, што гэта можна паспрабаваць аб’яднаць у лічбавую краіну. Яшчэ амаль год сышоў на тое, каб гэта асэнсаваць і зрабіць пэўныя даследаванні. І ў жніўні 2021 года я прапанаваў і Пашы, і нашай дэмакратычнай супольнасці паспрабаваць пачаць працу над праектам лічбавай Беларусі. Вось такі ў мяне быў шлях.
— Ці ёсць доўгатэрміновыя планы на некалькі гадоў, бачанне, як праект можа развівацца?
— У нас ёсць доўгатэрміновае бачанне, якое можна акрэсліць тэрмінам наступныя 5-10, нават 20 гадоў. Акрэсленыя планы ў нас ёсць на наступныя тры гады. Гэта не значыць, што мы паспеем зрабіць усё, што запланавалі.
Як я ўжо казаў, нашая задача — стварыць сацыякультурны, эконамічны і палітычны слаі. На палітычным слаі беларусы будуць мець магчымасць дамаўляцца адно з адным і вырашаць задачы такога масштабу, якія немагчыма вырашыць у лакальнай суполцы, уласнымі сіламі або сіламі сваёй сям’і, кампаніі або царквы.
Напэўна, найбольш цікавыя планы менавіта ў палітычнай сферы.
Праяўляць салідарнасць адно з адным і ладзіць ініцыятывы мы ўжо навучыліся, рабіць бізнэсы, ствараць сервісы і надаваць паслугі адно аднаму мы таксама быццам крышачку ўмеем, а вось з палітычным жыццём і палітычнай культурай у шырокім сэнсе ў нас складаней.
Мы рухаемся да мэты стварэння палітычнай суб’ектнасці. Мы пакуль не кажам пра ўсіх беларусаў і беларусак, пра ўсе 10 млн чалавек. Але тыя людзі, якія далучацца да платформы, змогуць ствараць пэўныя дэмакратычныя інстытуты і займець нейкую суб’ектнасць.
Як гэта можа выглядаць?
Мы ставім сабе мэту сабраць 500 тысяч беларусаў. Гэта не надта вялікая, але дастаткова значная лічба. Гэта больш за 10% эканамічна актыўных беларусаў па ўсім свеце. Акурат 450 тысяч беларусаў дастаткова, каб ініцыяваць рэспудліканскі рэферэндум нават па існуючых беларускіх законах. Гэта палітычна значная колькасць людзей. Калі мы зможам стварыць кансэнсус у межах паўмільёна беларусаў, мы можам казаць пра палітычную суб’ектнасць.
Трэба, каб гэтыя паўмільёна мелі магчымасць удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў, якія тычацца ўсёй «Новай Беларусі». Нашым першым крокам будзе прапрацоўка пэўнай колькасці гіпотэз, якую форму можа прымаць першапачатковая палітычная сістэма лічбавай дзяржавы. Першыя некалькі дзесяткаў тысяч карыстальнікаў будуць мець магчымасць прагаласаваць за тую канцэпцыю, якая ім найбольш блізкая. Людзі, якія будуць далучацца пасля, будуць далучацца да ўжо абранай канцэпцыі. Гэта не значыць, што канцэпцыя будзе канчатковая. Калі колькасць людзей значна павялічыцца, можна будзе правесці новыя галасаванні. Такім чынам мы рэалізуем прынцып, што крыніцай улады з’яўляецца народ. Мы створым умовы, пры якіх менавіта ініцыятыва знізу, беларускія людзі змогуць ствараць сваю дзяржаву, як яны лічаць гэта вартым.
Калі атрымаецца зрабіць усё як мае быць, то цягам трох гадоў гэта вырасце да ўдзелу тых 500 тысяч чалавек, у якія мы цэлім. Калі гэта будзе ўстойлівая сістэма, то яна зможа расці далей і ўцягваць усё больш беларусаў і беларусак у сваю арбіту.
— Вы кажаце пра кансэнсус паміж 500 тысячамі беларусаў. Вакол чаго павінен утварыцца гэты кансэнсус?
— У нас будуць з’яўляцца пэўныя пытанні. Некаторыя больш тактычныя, некаторыя — стратэгічныя. Гэтыя 500 тысяч беларусаў мусяць мець кансэнсус наконт гэтых пытанняў.
Напрыклад (мы цалкам фантазіруем тут): можа быць вынесена пытанне, што беларуская тэрыторыя акыпаваная расейскімі войскамі і лукашэнкаўскім рэжымам. Значыць, нам трэба вырашыць, сапраўды мы так лічым ці не. Людзі мусяць прагаласаваць. Напрыклад, яны прагаласавалі і вызначыліся, што гэта так. Што мы робім далей? Магчыма, мы абвяшчаем урад у выгнанні. Магчыма, паколькі ў нас першая палова ХХІ стагоддзя, а не ХХ, мы можам абвесціць амаль паўнавартасную лічбавую дзяржаву, якая можа ўзаемадзейнічаць з беларусамі ўнутры і звонку, даваць медыцынскія паслугі, адукацыю, юрыдычную падтрымку, сацыяльную падтрымку і шмат чаго. Тады мы абвяшчаем, што ў нас паўнавартасная дзяржава. Яна пакуль без тэрыторыі, бо тэрыторыя акупаваная. Тады мы можам казаць пра вызнанне гэтай дзяржавы міжнароднай супольнасцю, пра прэтэнзіі гэтай дзяржавы на тэрыторыі, пра стварэнне ўласных пашпартоў і дакументаў і г.д.
Але каб гэта здарылася, трэба пэўная колькасць беларускіх людзей, якія пра гэта дамовяцца.
Читайте также: 33% верят в свободу митингов и собраний. Что делать с параллельными реальностями, в которых живут беларусы?
У той жа момант мусім памятаць, што дэмакратыя — эта не толькі пра правы, але і пра абавязкі. Калі мы дамаўляемся, што ў нас сваю дзяржава, мы мусім адваёўваць тэрыторыю ці штосьці яшчэ, мы мусім узяць абавязак сплочваць умоўныя падаткі. Для таго, каб чагосьці дасягнуць, гэта трэба нейкім чынам прафінансаваць. Калі мы кажам пра фінансы, у нас мусяць быць людзі, якія будуць гэтымі фінансамі кіраваць, рабіць справаздачы, аўдыты і ўсё тое, што мы так любім. Як гэтыя людзі выбіраюцца, якую адказнасць яны нясуць перад грамадствам — усё гэта мусіць вырашацца кансэнсусам, каб кожны чалавек, які пад гэтым падпісваецца, разумеў: «Так, я кожны месяц буду са сваёй кішэні ці нейкім іншым чынам рабіць уклад у будаўніцтва новай Беларусі. Я хачу добра разумець, што я маю права ў прыняцці рашэнняў, у якім накірунку гэта развіваецца, і я мушу мець пэўны кантроль над тым, як гэта працуе. Калі яно працуе не так, як мне падабаецца, я мушу мець магчымасць зрабіць пэўныя дзеянні».
Пры гэтым не можа быць, каб адзін сказаў: «Ай, мне не падабаецца, я не хачу». Калі большасць грамадства вырашыла, што будзе такім чынам, усё грамадства мусіць кіравацца агульным рашэннем.
— Якіх дзеянняў вам зараз хацелася б ад беларусаў, каб наблізіць такі грамадскі кансэнсус?
— Далучайцеся да платформы, дадавайце свае бізнэсы, сэрвісы ды падзеі. Удзельнічайце ў галасаваннях ды дасылайце свае прапановы наконт будучага палітычнага ўладкавання. Станавіцеся першымі, хто далучыцца да будаўніцтва Новай Беларусі!
Специалисты Брестского ДЭП приступили к монтажу катка на площади Ленина. Журналисты BGmedia вспомнили, что говорили…
Во флешмобе чиновников поучаствовал даже председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик.
В клипе молодой человек говорит Коржу, что не хочет сидеть молча и ждать, когда закончится…
В горисполкоме обсудили вопросы безопасности дорожного движения. На следующий день после заседания на Красногвардейской водителей…
Одного из лишенных званий офицеров судили вместе с женой по статье о грубом нарушении общественного…
Беларус возглавлял исследовательскую группу в Институте химии Макса Планка в Майнце и сделал прорыв в…