Categories: Общество

Сяргей Бульба: Рэжым Лукашэнкі рыхтуе ідэальныя ўмовы для транзіту ўлады

Беларусам трэба вучыцца браць адказнасць на сябе, а не перакладваць яе на іншых. Украінцы даўно зразумелі, што любая ўлада – гэта адказнасць народа.

Share

Лукашэнка кажа, што 80% беларусаў падтрымліваюць яго палітычны курс. А за тыя 20%, якія ці вагаюцца, ці праціўнікі, “мы яшчэ пазмагаемся”. Сустрэча беларускага кіраўніка са старшынём Цэнтрвыбаркама стала адным з крокам падрыхтоўкі да новага электаральнага цыкла, запланаванага на 2024 год. Але не адзіным.

У Беларусі пашыраюць спіс падстаў для ўвядзення надзвычайнага і ваеннага становішча. У падставы для ўвядзення ваеннага становішча дадалі «экстрэмісцкія групы і арганізацыі». Напрыклад, «засылка іншай дзяржавай (кааліцыяй дзяржаў) або ад імя іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (іншых дзяржаў), на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь Узброеных банд (груп), і рэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія прымяняюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь».

Читайте также: Турарбекова: Беларуское общество должно взять на себя долю ответственности за соучастие в агрессии

Для чаго гэта робіцца? Ці сапраўды Полк Каліноўскага ўяўляе вялікую праблему для беларускага рэжыму? Ці застаюцца ў Беларусі шансы на мірныя перамены?

Пагаварылі з заснавальнікам патрыятычнай арганізацыі “Белы Легіён” Сяргеем Бульбай.

Сяргей Бульба.

– Падобна на тое, што ў Беларусі рыхтуецца транзіт улады. Цяперашняя ўлада крытычна разумее сваю незаконнасць, сваю нелегітымнасць, таму ім трэба стварыць ідэальныя ўмовы, каб працэс прайшоў ціха і спакойна. Відаць, на ўлады зрабіла глыбокае ўражанне заход Рускага дабравольчага корпуса на тэрыторыю Белгародскай вобласці, і яна вельмі асцерагаецца, каб такім жы чынам на тэрыторыю Беларусі не зайшлі беларусы з Украіны. Вы самі бачыце, на Гомельшчыне ідуць ваенныя вучэнні, прычым зноўку міжведамасныя, калі разам удзельнічаюць і армейскі спецназ, і міцэйскі спецназ, і КДБ. А тэма ўсё тая ж – старая: у Беларусі ўжо паўгода ганяюць тэму ДРГ і НВФ. Улада асцерагаецца ўвесь час, што нехта да яе прыйдзе. Яна адчувае, што з’яўляецца незаконнай, і ёсць ахвотныя заняцца аднаўленнем канстытуцыйнага ладу.

– Фактычна з верасня 2020 года ў краіне ўведзены рэжым “іногда не до законов”. Чым адрозніваецца рэжым “іногда не до законов” ад рэжымаў надзвычайнага ці ваеннага становішча? Усё роўна хапаюць усіх і без прычыны…

– У 20-ым Лукашэнка проста агучыў – насамрэч яму заўсёды было не да законаў, пачынаючы з разгону Вярхоўнага Савета 13 склікання ў канцы 90-ых. Проста раней ён рабіў гэта закумфлявана, а ўсе ў Беларусі добра разумелі, што выбараў у нас няма, але ўсе гаварылі: ну што ты зробіш, Пуцін паставіў нам Лукашэнку – і ўсе беларусы цярпелі. 20-ы год характэрны тым, што беларусы проста перасталі цярпець. І з таго часу ўлады перасталі хавацца. Калі да 20-га года ўлады расказвалі, што яны нібыта законна абраныя, хаця асабіста я лічу, што Лукашэнка сумленна выйграў першыя выбары і, магчыма, – другія. Усе астатнія выбары праходзілі ў тым жа рэжыме, што і ў 2020 годзе: Ярмошына малявала тыя лічбы, якія жадаў правадыр. Зараз такі этап, калі ўлада проста перастала хавацца і адкрыта сказала: мы вас усіх тут загнабілі і будзем рабіць гэта далей. То бок сілай, страхам і гвалтам трумаюць грамадства ў падпарадкаванні.

– Рэжым надзвычайнага і ваеннага становішча сведчыць пра гатоўнасць да больш радыкальных крокаў з боку рэжыму?

– Увядзенне надзвычайнага і ваеннага становішча дасць магчымасць уводзіць каменданцкую гадзіну, уводзіцца цэлы комплекс мерапрыемстваў, скарыстоўваць армейскія падраздзяленні ў якасці дапамогі міліцыянтам. І народнае апалчэнне ствараецца ў дапамогу міліцыі: у 2020-ым годзе сілавікі ўбачылі, што не спраўляюцца самастойна з пратэстамі. Калі з абласнога цэнтра перакідвалі сілы на Мінск, то ў самых абласных гарадах некаму было падаўляць пратэсты. І тут якраз асаблівыя надзеі ўскладаюцца на народнае апалчэнне: набяруць туды правераных кадраў, якім можна выдаваць зброю на рукі. Яны ж далі народнаму апалчэнню права і праводзіць затрыманні, і прымяняць зброю. То бок Беларусь ператвараецца ў суцэльную паліцэйскую дзяржаву – трэба ж бараніцца ад свайго народа.

Читайте также: Легко хайповать, но сложно работать. Узнали, что думают в Украине по вопросу «Должна ли Беларусь платить репарации

– Заход Палка Каліноўскага ў Беларусь – рэалістычны сцэнар ці прапагандысцкі міф?

– Перш за ўсё гэта піяр. Полк Каліноўскага – гэта 200 чалавек на сённяшні дзень. І нават калі дадаць да яго і ўсе харугвы, усе паспалітыя рушанні – назбіраем мы ў тры разы больш, чалавек 600. Але гэта несупастаўляльныя сілы з тымі, якія рэжым выставіць супраць нас. Больш за тое, калі я скажу, што Расія не гатовая да пераносу вайны на яе тэрыторыю (Расія заўсёды цярпела ад імперскай пыхі: мы агромністыя, мы другая армія ў свеце, мы зараз усіх задушым), там нават не прапісаныя пратаколы вайны на яе тэрыторыі. Для Расіі гэта – злом шаблонаў, злом усіх алгарытмаў – у Маскве не ведаюць, што з гэтым рабіць. А ў Беларусі паўтара года ўсе беларускія сілавікі рыхтуецца да таго, што нехта зойдзе ў Беларусь. Каласальная розніца: калі Расія не гатовая да вайны на сваёй тэрыторыі нават псіхалагічна, то беларускія сілавікі пастаянна рыхтуюцца да такога сцэнару. У такой сітуацыі Полк Каліноўскага не складае ніякай праблемы для цяперашніх сілавых структур.

– Ці сапраўды ў Беларусі магчымая толькі сілавая (ваенная) змена ўлады? Іншых варыянтаў няма?

– Мы ж бачым, што Лукашэнку зараз адкрыта не да законаў. Дык якія іншыя? Чаму ён раптам мусіць змяніць свае алгарытмы паводзінаў і перайсці на нейкія варыянты?

Транзіт улады, хутчэй за ўсё рыхтуецца. Але мы не ведаем, каму яны перададуць уладу; згодна з Канстытуцыяй, уладу мусіць прыняць Качанава. Але ж сямейка хвалюецца, нездарма Віктар Лукашэнка прыхільнік алгарытмаў КНДР, ён таксама марыў, што яму ўлада дастанецца, а далей – ён па сямейнай лініі будзе перадаваць. Гэта мы здзіўляліся, як такое магчыма ў 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы, а яны ж, бачыце, выбудоўваюць КНДР у цэнтры Еўропы ў 21 стагоддзі, іх нічога не засмучае.

Читайте также: «Опускание статуса Лукашенко до вассального уровня». Минск продолжает развивать отношения с самопровозглашенной ДНР

– Перамога Украіны ў вайне планы сям’і не зменіць?

– Давайце будзем рэалістамі. Украіне крытычна не патрэбны другі фронт, таму Украіна камунікуе і з цяперашнімі беларускімі ўладамі. Гэтая камунікацыя трохі ўскладнілася пасля таго, як прарасійскае лобі ў беларускіх сілавых структурах паклала Лукашэнку на стол паперы нібыта пра тое, што да інцыдэнту ў Мачулішчах непасрэднае дачыненне мае менавіта Україна. Лукашэнка дазволіў сабе тады, даруйце, абсалютна быдлярскія выказванні на адрас прэзідэнта Украіны. Тады Кіеў, нарэшце, адклікаў пасла – да таго ўвесь час пасол Кізім знаходзіўся ў Мінску. І ўвесь час Кіеў і Мінск камунікавалі, бо Украіне крытычна не патрэбны другі фронт.

Зараз усе чакаюць украінскага контрнаступу – а з гэтым, падобна, складанасці. І Расія падрыхтавалася, Захад, які даваў грошы і зброю, вымагае ад Украіны яўных перамог як у Херсоне, з той жа Харкаўшчынай. А я не ўпэўнены, што Украіна зараз дасягне такіх перамог. Таму, я гляджу, ужо вайсковыя аналітыкі, у тым ліку і амерыканскія, пачалі падымаць пытанне пра дзве Украіны. Яны сыходзяць з таго, што зараз ніводны бок не можа перамагчы, а значыць, трэба аб’явіць замірэнне, пакінуць Украіне частку тэрыторыі, якая знаходзіцца пад яе кантролем, а захопленую русакамі частку аддзяліць. Колькі будзе цягнуцца такое замірэнне – ніхто не ведае, магчыма, да таго часу, пакуль Расія не акумулюе грошы, наробіць узбраенняў і пойдзе новай хваляй на Украіну. Ведаеце, гэта няспынны бясконцы працэс. Хоць Залужны і выказваў сваё жаданне праехацца на БТРы па Чырвонай плошчы, але наўрад ці на сённяшнім этапе гэтая мара здзейсніцца.

Такі ж нерэалістычны варыянт, што Украіна раптам, не разабраўшыся са сваімі тэрыторыямі, пойдзе зачышчаць беларускую тэрыторыю. Не пойдзе – не да нас ім, шчыра.

– То бок, краіна застаецца пад расікім сапагом?

– Мы застаемся з разуменнем, што нам трэба вучыцца браць адказнасць на сябе. Паглядзіце, чым адрозніваюцца ўкраінцы ад беларусаў сёння. Украінцы разумеюць, што любая ўлада (пакуль у нас сядзеў адзін Лукашэнка, у іх змянілася пяць ці шэсць прэзідэнтаў, прычым не ўсе дабраахвотна: некаторыя хацелі застацца, але народ збіраўся і пінкамі адганяў уладу ад карыта) – гэта адказнасць народа. Нам трэба вучыцца браць адказнасць на сябе і не перакладваць яе на іншых. А досвед Украіны паказаў, што Расія нікуды не дзенецца – пасунецца, калі ёсць сапраўдная воля народа. Мы звыклі лічыць сябе такімі практычнымі, такімі разумнымі, рэжым хваліцца моцнай вертыкаллю. І што? Першыя месяцы гэтай вайны я назіраў, як 300-350 тысяч мужыкоў свядома кінулі бізнэс у Еўропе і прыехалі бараніць сваю краіну. Вось гэта спеласць, вось гэта сведчанне таго, што краіна патрэбная людзям. А цяперашнюю Беларусь я не ведаю, хто бараніць будзе. Па-мойму, Лукашэнка ўсведамляе праблему, што ягонае БССР некаму бараніць. Ягоныя ваякі пры першым стрэле разбягуцца-пахаваюцца.

Recent Posts

Диалог для галочки? Как в Ляховичском районе отчитались о «эффективных» встречах с жителями

В сюжете госТВ рассказали о результатах сельских сходов. Жители в комментариях сомневаются, что встречи с…

09.02.2026

Найлепшыя ахоўнікі Беларусі — у калоніі, дзе гінуць палітвязні: яны атрымалі ўзнагароду

Ахоўнікі шклоўскай калоніі, дзе загінулі палітвязні Вітольд Ашурак і Валянцін Штэрмер, атрымалі прэстыжную ўзнагароду МУС.

09.02.2026

Жильцы дома в Мостах недовольны капремонтом, качеством благоустройства и голубями на чердаке

Жители дома №11 по улице Клары Цеткин в Мостах заявили о проблемах после капитального ремонта.…

09.02.2026

В Бресте отставной милиционер отсудил квартиру у своей дочери. Она сама об этом рассказала, чтобы узнали все

Ярослав Темпераментов узнал, сколько стоит подаренная дочери квартира, а потом загорелся желанием отсудить недвижимость.

09.02.2026

История двух енотов из контактного зоопарка под Брестом шокировала интернет

Беларуски выкупили енотов из зоопарка возле гостиничного комплекса «Золотого льва» под Брестом. Животные оказались больными.…

09.02.2026

Беларуска пожаловалась на условия в электричке Барановичи—Горынь — в сети спорят, норма ли это

Видео из дизель-поезда экономкласса вызвало жаркие споры: одни требуют условий, другие советуют «сказать спасибо, что…

09.02.2026