Прислать новость

«Сыстэму адукацыі падганяюць пад патрэбы рэжыму». Карбалевіч падзяліўся думкамі пасля так званага «пэдсавета»

28.08.2021 15:21 Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік. Фота: lrt.lt. Источник фото

Па выступу Лукашенкі 24 жніўня, аналітык робіць выснову, што дзяржава вызваляецца ад выкананьня такой функцыі, як забесьпячэньне якаснай адукацыі.

Сваімі уражаннямі ад выступу Лукашенкі на «рэспубліканскім пэдсавеце» і разважаннямі наконт адукацыі ўвогуле палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч падзяліўся ў Telegram.

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік. Фота: Euroradio

Апошнія месяцы Лукашэнка, выступаючы перад любой аўдыторыяй, пры абмеркаваньні самых розных пытаньняў, зьвяртаецца да аднаго і таго ж — да леташняга пратэставага выбуху. Гэтая тэма сядзіць стрэмкай у ягонай сьвядомасьці, не дае магчымасьці адхіліцца, агледзецца і вярнуцца нарэшце да вырашэньня актуальных праблем краіны. Выдатнай ілюстрацыяй гэтай заканамернасьці стаў ягоны выступ на так званым «рэспубліканскім пэдсавеце» 24 жніўня.

У якім кірунку перазагрузіць? Можа, каб падвысіць якасьць адукацыі? Ці сфармаваць з школьніка творчую асобу, якая крытычна глядзіць на сьвет? Аказваецца, зусім не.

У сыстэме адукацыі Беларусі сёньня шмат праблем. Бо яе ўзровень вызначае будучыню краіны, самавыжываньне, канкурэнтаздольнасьць дзяржавы ў глябальным сьвеце. І Лукашэнка кажа: «Нам трэба будзе перазагрузіць сыстэму адукацыі. Сёньня гэта пытаньне дзяржаўнай важнасьці… Перад сыстэмай адукацыі беспрэцэдэнтны па сваёй сур’ёзнасьці выклік».

Читайте также: Лукашенко предложил беларусам не уезжать на заработки в Европу и майнить в Петрикове криптовалюту

У якім кірунку перазагрузіць? Можа, каб падвысіць якасьць адукацыі? Ці сфармаваць з школьніка творчую асобу, якая крытычна глядзіць на сьвет?

Аказваецца, зусім не. Усе гэтыя задачы Лукашэнка праігнараваў, сканцэнтраваўшы ўвагу толькі на адным пытаньні: «правільным» выхаваньні моладзі. Выступ быў прысьвечаны ўрокам мінулагодняга пратэсту і неабходнасьці прадухіленьня новых выбухаў абурэньня. Бо, паводле Лукашэнкі, усе нашы «касякі», нэгатыўныя падзеі мінулага году, — гэта нашы школьныя «касякі».

Галоўны лейтматыў прамовы быў наступны: «Урокі засвоеныя. Падзеі, якія адбыліся, прадвызначылі глябальнасьць тых пытаньняў, якія мы вынесьлі на гэты пэдсавет… Апошнія падзеі ў Беларусі прымусілі зьвярнуць увагу на адну з галоўных функцый адукацыйнага працэсу — выхаваўчую».

Такім чынам, галоўны ўрок, глябальнае пытаньне перазагрузкі сыстэмы адукацыі — гэта ідэалягічна правільна выхаваць моладзь, каб яна захоўвала палітычную ляяльнасьць існаму рэжыму, любіла Лукашэнку. Напрыклад, у рамках рэалізацыі праекту «Гонар за Беларусь», у якім адлюстраваны дасягненьні краіны за гады сувэрэнітэту. Ён пашкадаваў, што ўсё менш застаецца людзей, якія былі выхаваныя на каштоўнасьцях савецкага часу, а ва ўсіх праблемах зьвінаваціў Захад і «праграмы Сораса».

Якімі мэтадамі трэба выхоўваць маладых людзей? Можа, паспрабаваць падстройвацца пад моладзь, яе патрэбы, спрабаваць размаўляць з падрастаючым пакаленьнем на ягонай мове, на адной хвалі зь ім? Зноў не.

Пад гэтую задачу падганяецца і фінансаваньне. Лукашэнка паведаміў, што «з 1 студзеня 2022 году мы павінны знайсьці магчымасьць значна прастымуляваць у матэрыяльным пляне працу клясных кіраўнікоў і куратараў груп устаноў прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі». То бок заробкі падвысяць не настаўнікам, якія займаюцца ўласна адукацыяй, а толькі клясным кіраўнікам, чыя функцыя — якраз выхаваньне. Бо на ўсіх грошай няма.

Читайте также: «Под угрозой отъезда окажется около полумиллиона человек». Почему обещание не трогать бизнесменов не касается ИП?

Якімі мэтадамі трэба выхоўваць маладых людзей? Можа, паспрабаваць падстройвацца пад моладзь, яе патрэбы, спрабаваць размаўляць з падрастаючым пакаленьнем на ягонай мове, на адной хвалі зь ім?

Зноў не. Сродкі дасягненьня мэты традыцыйныя для рэжыму, яны раз і назаўсёды прадвызначаныя і не мяняюцца, другіх ён проста не прызнае. Лукашэнка іх фармулюе так: «Парадак і дысцыпліна… Навядзіце парадак у школе, чаго б гэта нам ні каштавала… Я б нават сказаў больш: выкарыстоўвайце любыя мэтады, але навядзіце парадак у школе».

Любыя мэтады — гэта якія? Няўжо гвалт? Памятаеце, як у 2019 годзе здарыўся скандал з настаўніцай гомельскай школы, якая пагражала забіць школьніка. Тады Лукашэнка прарэагаваў так: «Я б на месцы гэтай настаўніцы галаву б адарваў шчанюку нейкаму». Вось такі ўзор выхаваньня.

А дзяржава вызваляецца ад выкананьня яшчэ адной функцыі: забесьпячэньне якаснай адукацыі. Гэта ўсьлед за адмовай ажыцьцяўляць правасудзьдзе, рэалізоўваць замежную палітыку, ахоўваць межы і г.д. Дзяржава рэдукуе свае функцыі да вузкай патрэбы выжываньня рэжыму. І гэтая тэндэнцыя нарастае.

Читайте также: СК отказал в возбуждении уголовного дела по фактам жестокости силовиков, потому что не нашел доказательств

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.