Жыхар Магілёва паказаў, як людзі «браніруюць» ачышчаныя ад снегу паркавальныя месцы табурэткамі. У каментарах пад ролікам людзі запусцілі новы «трэнд».
месцы на паркоўцы заставілі табурэткамі
Жыхар Магілёва апублікаваў у сацсетках ролік, у якім паказаў, што адбываецца з паркавальнымі месцамі, ачышчанымі людзьмі ад снегу. На відэа бачна, што некаторыя жыхары пачалі «браніраваць» такія месцы — ставяць табурэткі, крэслы і іншыя прадметы, каб іх не занялі іншыя кіроўцы. Аўтар роліка з іроніяй назваў гэта «табурэтачнай браніроўкай».
Чытайце таксама: Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі: у дварах узнікаюць «парковачныя войны»
«Ну і як заўсёды Магілёў наперадзе ўсёй планеты. Запускаем новы трэнд. Табурэтачная браніроўка пачышчаных паркавальных месцаў. А чым браніруюць у вас? Напішыце, калі ласка», — кажа мужчына ў відэа.
@prostafilj Бронирока мест парковки,по могилевски😁😉💪#могилёв #снегопад #табуречнаябронировка #парковка ♬ оригинальный звук — ꧁☙МУЗ✯ОN❧꧂
Ролік хутка сабраў каментары, і карыстальнікі пачалі дзяліцца ўласнымі прыкладамі незвычайных «браніровак». Хтосьці выкарыстоўвае звычайныя скрыні, хтосьці — крэслы або табурэткі.
Адзін з каментатараў пажартаваў: «Я пачысціў і піяніна паставіў». «Хаха, калі жыць — так з музыкай», — адказалі яму іншыя карыстальнікі.
Аднак не ўсе лічаць «браніраванне» неабходным. Частка людзей адзначыла, што ў іх дварах падобных канфліктаў няма, бо жыхары здольныя дамовіцца паміж сабой. Больш за тое, ачышчаныя іншымі людзьмі месцы там проста не займаюць.
Сітуацыя з «табурэтачнай браніроўкай» паказала, як па-рознаму людзі ўспрымаюць асабістую адказнасць за агульную прастору: ад іранічных эксперыментаў з мэбляй да негалосных дамоўленасцяў і ўзаемнай павагі паміж суседзямі.
Чытайце таксама: «Дзе тэхніка?»: жыхарка Магілёва паказала, як выглядае горад пад снежнымі заваламі
У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…
Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…
Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…
В Бресте у кладбища Плоска в пролеске нашли выброшенную просрочку — от рыбы до молочки.…
У Бабруйску загадчыцу гаспадаркі затрымалі з пакетамі прадуктаў са школы. Падобныя выпадкі ўжо фіксаваліся і…
Квартира в доме для нуждающихся в Бресте выставлена за кругленькую сумму. Узнали, законно ли это.