За апошні час колькасць вёсак у Беларусі пачала паступова змяншацца. Драўляныя хаткі, што стаялі дзесяцігоддзямі, зносяць. Відэа з разбурэннем адной з іх з’явілася ў сацсетках і моцна ўразіла людзей.
@tanya_poluyanovich #деревня #беларусь ♬ Сердце земли моей — Ирина Дорофеева & Руслан Алехно
Многія карыстальнікі звярнулі ўвагу на праблему знікнення беларускіх вёсак і падзяліліся сваімі думкамі ў каментарах.
- «Сяджу і плачу… Так горка, нібы чалавека хаваюць. Дык у дома таксама ёсць душа, гісторыя. Там жылі, нараджалі дзяцей, сварыліся, мірыліся, святкавалі вяселлі, сустракалі Новы год».
- «У нашай вёсцы мае знаёмыя, маладая сям’я, хацелі купіць такі кінуты домік. Добры, цагляны. Два гады абівалі парогі ўладаў — паўсюль адмовы. А потым дом проста закапалі ў катлаван. Цяпер пустазелле расце, а маглі б дзеці бегаць».
- «У нас у вёсцы закінутую краму жыхары хацелі купіць, адрамантаваць і зрабіць музей — раённае спажывецкае таварыства наняла тэхніку і зраўняла ўсё з зямлёй».
- «Шматдзетных з вёскі перасялілі ў раёны, пабудаваўшы ім кватэры. Вось так і выміраюць вёскі».
- «Спыніце гэтае беззаконне. Ганьба для нашай краіны. Бо дом — гэта маленькі храм. Там нараджаліся і раслі людзі. Уладам трэба прыняць іншае рашэнне».
Што кажа статыстыка
На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў Беларусі знікла каля 400 вёсак. Частку з іх перавялі ў іншыя адміністрацыйныя адзінкі. Паменела і колькасць гарадскіх пасёлкаў: калі ў 2012 годзе іх было 92, то ў 2024-м — ужо толькі 85.
Паводле афіцыйных дадзеных, знікненне вёсак паўплывала на жыццё больш за 300 000 чалавек, што эквівалентна насельніцтву Берасця. З 2012 па 2024 год колькасць вёсак у Беларусі скарацілася на 1,7% — з 23 389 да 22 991.
У статыстыцы таксама адзначаецца, што ў Беларусі з’яўляюцца і новыя вёскі для сталага пражывання. Аднак іх занадта мала, каб кампенсаваць знікненне ўжо існуючых.
Чаму знікаюць вёскі
Паводле дадзеных Белстата, на 2024 год у сельскай мясцовасці за рысай беднасці жыла найбольшая колькасць людзей — 5,8%, у той час як у гарадах гэты паказчык складаў толькі 2,8%. Жыхары вёсак атрымліваюць менш сацыяльнай падтрымкі ў параўнанні з гарадскім насельніцтвам, асабліва ў Мінску: у 2024 годзе ільготы складалі 128,4 рублі супраць 193,9 рублёў у гарадской сям’і і 265,9 рублёў у сталічнай.
Не менш важнай застаецца праблема смяротнасці: яе паказчык у сельскай мясцовасці прыкладна ўдвая вышэйшы, што таксама звязана з агульным узроўнем даступнасці і якасці сацыяльнай і медыцынскай падтрымкі.
Адсутнасць працы або вельмі малы попыт на яе таксама ўплываюць на жыхароў вёсак і падштурхоўваюць іх пераязджаць у горад.
Чытаць таксама: Жители деревни под Барановичами попросили у чиновников заасфальтировать дорогу. Те приехали и гениально решили проблему
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: