Categories: Общество

Таро-прагноз для знакаў задыяка на 2026: што трэба ведаць кожнаму?

Унікальны расклад ад BGmedia распавядае, што чакае кожны знак у новым годзе, а таксама дае карысныя парады для папярэджання магчымых эксцэсаў.

Share

BGmedia вырашыла зрабіць падарунак для сваіх чытачоў — расклад для кожнага знака задыяка на 2026 год. Гэтым разам мы звярнуліся да калоды карт Таро Райдэра-Уэйта, каб зазірнуць у будучыню і пабачыць як выклікі, так і сюрпрызы, што чакаюць нас наперадзе. І, што важна — парады ад карт, якімі можна скарыстацца, каб папярэдзіць усялякія эксцэсы.

Чытайце таксама: Снег на Новый год? Брест внезапно стал зимней сказкой — и горожане затаили дыхание

Авен (21 сакавіка — 20 красавіка)

Расклад для Авенаў на 2026

Агульны прагноз на год: Карта Маг сімвалізуе паспяховы рост у любых пачынаннях, а таксама высокую энергічнасць напачатку года. Авенам можа захацецца ўкласці свае моцы як у існуючыя, так і ў новыя праекты. Гэта можа быць унёсак у нерухомасць, бізнес ці творчасць. Маладым Авенам захочацца гучна заявіць пра сябе. Фонавая карта — 10 пянтаклей — сведчыць пра памкненне да фінансавай стабільнасці.

Асабістае жыццё: Для асабістага жыцця, зыходзячы з 8 кубкаў і 5 жэзлаў, у вогненных Авенаў можа не хапаць часу, бо большая яго частка сыходзіць на рэалізацыю асабістых мэтаў. Магчымы дысбаланс паміж працоўным і асабістым жыццём. Высокая імавернасць самаізаляцыі, а таксама канфліктаў з блізкімі праз недастатковае ўключэнне Авена ў сямейныя справы.

Кар’ера: Для кар’еры год будзе ўдалым і паспяховым, калі Авены, што знаходзяцца пад апекай Марса, знойдуць у сабе моцы схапіць любую магчымасць для асабістага развіцця і ўзбагачэння па карце Маг.

На што варта звярнуць увагу: Старэйшы аркан Вярхоўная жрыца раіць прымаць рацыянальныя і ўзважаныя рашэнні ў любых складаных сітуацыях. Напрыклад, вельмі важна знаходзіць час для сустрэч з блізкімі людзьмі. Не менш істотна звяртаць увагу на самаадчуванне і наяўнасць паўнавартаснага адпачынку: залішняя нагрузка на працы можа адбіцца як на ўзаемаадносінах з калегамі, так і на асабістым жыцці. Вельмі важна адпачываць і не забывацца пра ўласны камфорт, якімі б важнымі для Авенаў ні былі мэты на год.

Чытайце таксама: Астрологический прогноз для всех знаков зодиака на 2026 год: Овны откроют новые горизонты, Раки станут увереннее

Цялец (21 красавіка — 21 траўня)

Цялец, прагноз на 2026 год

Агульны прагноз на год: Наступны год у Цяльцоў будзе вылучацца адноснай стабільнасцю ў шматлікіх сферах — ад фінансаў да асабістага жыцця, пра што кажа Тройка жэзлаў. Любыя крызісныя сітуацыі ў наступным годзе, хутчэй за ўсё, будуць тычыцца асабістага самаадчування.

Гэта можа праявіцца як у жаданні і адначасовым страху пераменаў у розных напрамках (па Дзявятцы жэзлаў), так і ў патрэбе разабрацца ва ўласных пачуццях. Медытацыя, псіхатэрапія, вядзенне асабістага дзённіка — усё гэта будзе дапамагаць Цяльцам пераадольваць цяжкасці. Кантакт з унутраным «Я», на які ўказвае карта Пустэльніка, стане галоўным лейтматывам гэтага года, хоць і не адразу відавочным.

Асабістае жыццё: Асабістае жыццё ў цэлым будзе стабільным. У існуючых стасунках усё можа складацца добра. Аднак у самотных людзей магчымае з’яўленне новых адносінаў, але як для мужчын, так і для жанчын гэта будзе патрабаваць выхаду з зоны камфорту. Страх і адначасовае жаданне пераменаў па 9 жэзлаў дэманструюць негатоўнасць зрабіць першы крок для будавання рамантычных адносінаў.

У жанчын можа праявіцца жаданне ўкладвацца ў сябе і праяўляць сваю самадастатковасць, пра што сведчыць карта Імператрыца. Пры наяўнасці дзяцей — актыўна займацца іх выхаваннем і клапаціцца пра іх. У мужчын — жаданне абзавесціся сям’ёй, але разам з гэтым і патрэба адважыцца на першы крок.

Кар’ера: У гэтым годзе Цяльцы могуць застацца на тым жа працоўным месцы, дзе былі раней. Па тройцы жэзлаў цалкам магчымае павышэнне заробку. У іншых выпадках можа ўзнікнуць жаданне змяніць існуючае месца працы дзеля гэтага павышэння, але страх на гэта адважыцца будзе стрымліваць зямных знакаў. Фонавая карта Дзявятка пянтаклей кажа пра значны паток грошай, якія могуць як хутка прыходзіць, так і сыходзіць. Чалавек можа быць задаволены такім становішчам, але пры гэтым адчуваць жаданне большага.

На што варта звярнуць увагу: Асабістае самаадчуванне будзе вельмі важным для Цяльцоў у наступным годзе. Пустэльнік указвае на неабходнасць прыслухоўвацца да ўласных патрэбаў, якія могуць прынесці зямным знакам сапраўднае шчасце. Галоўнае — не азірацца на чужое меркаванне, бо яно не заўсёды бывае карысным.

Блізняты (22 траўня — 21 чэрвеня)

Прагноз на 2026 для Блізнятаў

Агульны прагноз на год: У гэтым годзе Блізнятам будзе спрыяць удача ў многіх сферах жыцця, пра што сведчыць фонавая карта Кола фартуны, а таксама Чацвёрка жэзлаў. Магчымае спаўненне даўно задуманага плана (пра што кажа Дзявятка кубкаў), а таксама здзяйсненне мараў. Аднак разам з гэтым могуць з’явіцца хваляванні, звязаныя з рэалізацыяй планаў: трывожнасць і жаданне трымаць усё пад кантролем (па Пажу мячэй).

Асабістае жыццё: У асабістым жыцці ў Блізнятаў усё будзе складацца пазітыўна. Калі галоўная мэта на год — пабудаваць сям’ю, то яна з высокай імавернасцю здзейсніцца дзякуючы добрай камунікабельнасці меркурыянскага знаку.

Кар’ера: У кар’еры, як і ў асабістым жыцці, усё будзе ісці даволі гладка. Магчымае павышэнне або атрыманне доўгачаканай працы пасля перыяду беспрацоўя. Аднак не выключана і спаборніцтва з калегамі, а таксама падазронасць у іх адрас, пра што сведчыць Паж мячэй.

На што варта звярнуць увагу: Двойка пянтаклей указвае на неабходнасць больш простага ўспрымання праблем і выклікаў. Напрыклад, не варта ўспрымаць калегаў як патэнцыйных канкурэнтаў, калі справы і так ідуць добра. Тое самае тычыцца асабістага жыцця і іншых праектаў. Нават без залішніх перажыванняў вынік будзе станоўчы, бо Чацвёрка жэзлаў кажа пра гармонію і дасягненне чаканых мэтаў.

Рак (22 чэрвеня — 22 ліпеня)

Расклад для Ракаў на наступны год

Агульны прагноз на год: 2026 год для Ракаў будзе даволі размераным у многіх напрамках. Магчымыя поспехі ў распачатых справах, пра што сведчаць Паж пянтаклей і Каралева кубкаў. Адначасова можа з’явіцца жаданне атрымаць новы досвед, якога раней не было, і паспрабаваць нешта незвычайнае.

Асабістае жыццё: У асабістым жыцці Ракаў усё будзе залежаць ад таго, ці знаходзяцца яны ў стасунках. У існуючых адносінах сітуацыя мусіць быць стабільнай і без сур’ёзных канфліктаў, як паказваюць Чацвёрка пянтаклей і Каралева кубкаў.

У свабодных людзей можа ўзнікнуць імпульсіўнае жаданне знайсці партнёра. Карты Шут і Шасцёрка мячэй указваюць на магчымыя пошукі за мяжой або цікавасць да чагосьці незвычайнага — напрыклад, чалавека, які істотна адрозніваецца ад вас.

Кар’ера: Для прадстаўнікоў воднага знаку, якія маюць сталае месца працы, у кар’еры ўсё мусіць складвацца спакойна і стабільна. Без значных пераменаў, але з магчымасцю дадатковых прэмій і ўзнагародаў ад начальства. Для тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы, магчымы варыянт падпрацоўкі ў цалкам новым асяроддзі — часта за мяжой або ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі.

На што варта звярнуць увагу: Імпульсіўныя ўчынкі па карце Шут будуць актуальныя як для маладых, так і для сталых Ракаў. З аднаго боку, Чацвёрка пянтаклей указвае на неабходнасць рацыяналізацыі такіх рашэнняў, з іншага — Паж пянтаклей гаворыць пра новыя магчымасці, якімі важна скарыстацца. Галоўнае — выбіраць толькі тыя прапановы, што пойдуць на карысць, і быць больш выбіральнымі, калі гаворка ідзе пра глабальныя жыццёвыя перамены.

Леў (23 ліпеня — 22 жніўня)

Расклад для Львоў на 2026 год

Агульны прагноз на год:
2026 год у Ільвоў будзе паспяховым у многіх сферах — ад самаадчування да асабістага жыцця. Дзякуючы сваёй вогненнай харызме, якой кіруе Сонца, яны змогуць дасягнуць вершыняў, на якія раней не адважваліся. На працягу года Ільвоў будзе суправаджаць натхненне, пра што сведчаць карты Рыцар кубкаў і Туз кубкаў.

Творчыя людзі захочуць распачаць новыя праекты, бізнесоўцы — пашырыць сваю справу, а тыя, хто працуе ў найме, змогуць адчуць сябе больш упэўнена. Аднак важнай праблемай для Ільвоў можа стаць уласная ганарлівасць. Яна здольная негатыўна паўплываць на рэпутацыю або на адносіны з важнымі людзьмі, на што ўказвае карта Д’ябла.

Асабістае жыццё: У асабістым жыцці Ільвоў вялікая імавернасць з’яўлення новых саюзаў, пабудаваных на жарсці (карта Сіла) і глыбокай эмацыйнай сувязі (Рыцар кубкаў). У існуючых стасунках магчымы новы прыліў эмоцый і адчуванне блізкасці.
Для людзей у сузалежных адносінах існуе рызыка яшчэ больш замацаваць залежнасць ад партнёра. У такіх выпадках можа спатрэбіцца дапамога спецыялістаў.

Кар’ера: Кар’ера Ільвоў у 2026 годзе будзе развівацца імкліва. Новыя праекты здольныя прынесці поспех, а праца ў найме — павышэнне заробку. Аднак варта памятаць: удача не прыйдзе сама сабой. Поспех стане магчымым тады, калі Леў скарыстаецца сваёй харызмай і ўнутранай сілай, адкрыта пакажа, на што ён здольны і чаго варты.

На што варта звярнуць увагу: Карта Д’ябла сімвалізуе табу, забароненыя тэмы і пытанні рэпутацыі. Яна можа праявіцца ў розных сферах жыцця. Асноўная парада — умець стрымліваць ганарлівасць у тых сітуацыях, дзе гэта неабходна.

Варта не грэбаваць павагай іншых, асабліва калі гаворка ідзе пра важных людзей. Таксама вельмі важна берагчы сваю рэпутацыю і ні ў якім разе не ўвязвацца ў сумнеўныя ці небяспечныя фінансавыя схемы, ці стасункі, нават калі яны падаюцца шматабяцальнымі.

Дзева (23 жніўня — 22 верасня)

Прагноз на 2026 для Дзеваў

Агульны прагноз на год: 2026 год у Дзеваў будзе патрабаваць шмат высілкаў для ажыццяўлення задуманага, пра што сведчыць Сямёрка жэзлаў. Удача не будзе падаць з неба, але дзякуючы асабістым намаганням атрымаецца дасягнуць важных мэтаў на будучыню, як паказвае Шасцёрка жэзлаў. Вялікую ролю ў поспеху можа адыграць і дапамога знаёмых людзей. Усё будзе залежаць ад працавітасці і часам ад нахабнасці, якая здольная адкрыць для Дзеваў новыя перспектывы — як у працы, так і ў іншых жыццёвых напрамках.

Асабістае жыццё: У стасунках Дзевы могуць сутыкнуцца з неабходнасцю паступіцца ўласным гонарам. Тыя, хто прывык разлічваць толькі на сябе, могуць апынуцца ў сітуацыі, калі давядзецца прасіць дапамогі або, наадварот, аказваць яе ў новых ці старых стасунках, пра што сведчыць Шасцёрка пянтаклей. З аднаго боку, гэта можа закрануць іх гонар, але з іншага — дапаможа вырасці псіхалагічна.

Кар’ера: Кар’ера ў Дзеваў будзе забіраць шмат моцаў. Для прадстаўнікоў зямнога знаку, якія шукаюць працу, сітуацыя можа скончыцца паспяхова — доўгачаканым працаўладкаваннем. Акрамя ўласных высілкаў, варта прыслухоўвацца і да парадаў сяброў ці знаёмых, якія могуць дапамагчы з дасягненнем мэтаў. Нэтворкінг і рэкамендацыі ад знаёмых па Шасцёрцы пянтаклей і Імператару здольныя адыграць важную ролю. Для тых, хто ўжо працуе, кар’ерны рост таксама будзе магчымы — праз настойлівасць і падтрымку іншых.

На што варта звярнуць увагу: Шмат працаваць — недастаткова, каб пераадолець крызіс па Пяцёрцы пянтаклей. Важна ўмець адстойваць свае інтарэсы, але не менш істотна — прыслухоўвацца да іншых, дапамагаць ім або прымаць дапамогу. Яна можа аказацца вельмі дарэчнай для здзяйснення задуманага ў любых сферах жыцця.

Шалі (23 верасня — 23 кастрычніка)

Прагноз на наступны год для Шаляў

Агульны прагноз на год: Новы год прынясе Шалям новыя выпрабаванні (7 пянтаклей і 7 мячэй). Аднак іх не варта баяцца: пасля таго як народжаным пад гэтым знакам давядзецца праз іх прайсці, яны выйдуць іншымі людзьмі — мацнейшымі і больш упэўненымі ў сабе.

Пра станоўчы вынік кажуць карты Васьмёрка пянтаклей і старэйшы аркан Сонца. У наступным годзе паветраны знак будзе імкнуцца да раўнавагі — як фінансавай, так і псіхалагічнай (па Каралю пянтаклей), — і зможа яе дасягнуць.

Асабістае жыццё: Асабістае жыццё для Шаляў будзе выглядаць па-рознаму. Для тых, хто ўжо знаходзіцца ў стасунках, усё складваецца адносна стабільна. А для тых, хто іх шукае, год можа стаць выпрабаваннем у пошуку чалавека, які сапраўды падыходзіць. Магчымыя няўдалыя спатканні, якія, аднак, у рэшце рэшт прывядуць да пазітыўнага выніку.

Кар’ера: Кар’ера ў Шаляў будзе развівацца, але не так хутка і не так, як ім хацелася б напачатку года. Тым, хто мае сталую працу, можа хацецца лепшага заробку, які б пакрываў не толькі базавыя патрэбы, пра што сведчаць 7 пянтаклей і 7 мячэй. Падобная праблема актуальная і для тых, хто застаецца без працы: чалавек нібыта прыкладае шмат намаганняў, але не атрымлівае жаданага выніку.

2026 год можа прынесці як новую працу, так і павышэнне на цяперашняй, калі чалавек зможа праявіць сваё «Я», да чаго заклікае карта Сонца. Поспех не будзе імгненным, але затое доўгатэрміновым, пра што гаворыць Васьмёрка пянтаклей.

На што варта звярнуць увагу: Звяртаць увагу на ўласнае «Я» і не спыняцца на шляху да ажыццяўлення задуманага — вельмі істотна для таго, каб 2026 год склаўся так, як хочацца венерыянскаму знаку.

Скарпіён (24 кастрычніка — 21 лістапада)

Прагноз на 2026 для Скарпіёнаў

Агульны прагноз на год: У Скарпіёнаў 2026 год пройдзе па прынцыпе «Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою», пра што кажа фонавая карта Справядлівасць. Водны знак чакаюць вялікія перамены — як знешнія, так і ўнутраныя, у свядомасці. Магчыма пераасэнсаванне свайго асяроддзя, на што ўказваюць карты Свет, Павешаны і Суд.

Могуць адысці старыя знаёмыя ці сябры, сяброўства з якімі даўно было пад пытаннем. Таксама магчыма выкрыццё непрыемных рэчаў, пасля якіх плутаніанскі знак апынецца перад выбарам: пакінуць чалавека ў сваім жыцці ці спыніць любую камунікацыю. Асабісты выбар, зроблены з пачуцця справядлівасці ў любой сферы жыцця, прывядзе да прыемнага выніку — Туза кубкаў, які сімвалізуе новы прыліў радасці і гармоніі.

Асабістае жыццё: Пераасэнсаванне цяперашніх стасункаў. Магчымыя перамены ў існуючых адносінах або з’яўленне новых, якія прынясуць шчасце. Гэта актуальна як для тых, хто ўжо ў стасунках, так і для тых, у каго іх пакуль няма.

Кар’ера: Перамены на месцы працы: змаганне за ўласныя правы і лепшыя ўмовы. Па карце Павешаны магчымыя выкрыцці старых праблем, якія заміналі камфортна і якасна працаваць у калектыве. Гэта актуальна як для тых, хто працуе ў найме, так і для кіраўнікоў. Вынікам могуць стаць глабальныя змены на цяперашнім месцы працы або з’яўленне новай. Перамены будуць адбывацца дынамічна і адчувальна. Для тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы, магчымы няпросты шлях, які ў рэшце прынясе поспех.

На што варта звярнуць увагу: Калі Свет — ключавая карта года, акружаная Справядлівасцю і Судом, вельмі важна жыць паводле прынцыпаў сумленнасці і справядлівасці. Не баяцца адстойваць свае правы на працы, вырашаць старыя праблемы па Павешаным і выкрываць нязручную праўду ў любых адносінах. У рэшце гэта прынясе шчасце. Паколькі Скарпіёнамі кіруе Плутон — планета, што сімвалізуе трансфармацыю праз пераадольванне, вельмі важна адчуваць уласную моц, калі дзеянні ідуць ад чыстага сумлення.

Стралец (22 лістапада — 21 снежня)

Прагноз для Стральцоў на 2026

Агульны прагноз на год: У наступным годзе Стральцоў чакае насычаны і цікавы перыяд, у якім вялікая ўвага будзе надавацца духоўным ведам, прасвятленню і ўдасканальванню ўласных навыкаў у розных сферах, пра што сведчыць карта Жрэц. Гэта можа тычыцца як адукацыі і рэлігійнай сферы, так і асабістага жыцця ці працы.

Вогненны знак можа сутыкнуцца з рознымі перашкодамі на шляху да новых ведаў і навыкаў. Кароль кубкаў намякае на магчымасці, аднак як знешнія абмежаванні (Двойка мячэй), так і ўнутраныя (Дзявятка жэзлаў) будуць замінаць у рэалізацыі задуманнага. Калясніца, як выніковая карта года, паказвае: усё можа атрымацца, калі пазбавіцца абмежаванняў і пачаць абіраць тое, што сапраўды адпавядае душы.

Асабістае жыццё: У існуючых стасунках Стральцы могуць праяўляць непастаяннасць: ім будзе не хапаць чагосьці новага, але адважыцца на змены яны пакуль не гатовыя. З чалавекам побач могуць звязваць пэўныя абставіны па Двойцы жэзлаў (сузалежнасць) ці мінімальная рамантыка па Каралю кубкаў, ад якой не хочацца адмаўляцца цалкам.

У лепшым выпадку ў адносінах усё будзе стабільна, але можа бракаваць дынамічнасці — напрыклад, сумесных вандровак, на што ўказвае Калясніца. Магчымыя перамены ў стасунках або саміх адносінах, але яны будуць адбывацца павольна, бо Дзявятка жэзлаў — карта нетаропкіх працэсаў.

Кар’ера: У кар’еры могуць з’явіцца новыя перспектывы, аднак юпітэрыянскі знак не адразу іх заўважыць і можа заставацца на звыклым месцы працы, дзе ўсё вядомае і зразумелае. Пазней цікаўнасць усё ж дасць пра сябе ведаць.

Новае месца працы магчымае за мяжой (па Калясніцы), з замежнымі партнёрамі ў анлайн-фармаце ці ў іншым горадзе. Калі ж мінулае месца працы застаецца, у Стральца там могуць пашырыцца паўнамоцтвы і змяніцца роля — у бок большай адказнасці, але і задавальнення.

На што варта звярнуць увагу: Выбіральнасць і асцярожнасць па Дзявятцы жэзлаў, з аднаго боку, могуць запавольваць рэалізацыю планаў. З іншага — яны дапамогуць стаць на шлях, які будзе цалкам адпавядаць унутраным ідэалам Стральца. Таму вогненнаму знаку варта развіваць у сабе гэтыя якасці і давяраць уласнаму адчуванню правільнага кірунку.

Казярог (22 снежня — 20 студзеня)

Прагноз для Казярогаў на 2026 год

Агульны прагноз на год: У 2026 годзе Казярогам прадбачыцца поспех у многіх сферах жыцця. Фонавая карта — 6 жэзлаў — сімвалізуе імкненне зямнога знака пераадольваць любыя цяжкасці. Як карта перамогі, яна паказвае: Казярогам важна дасягнуць пастаўленых мэт, якія звычайна ўжо дакладна акрэсленыя.

Асабістае жыццё: У асобных выпадках асабістае жыццё можа канфліктаваць з працоўнымі амбіцыямі (9 мячэй). Сатурніянскі знак можа быць уважлівым у адносінах, якія мае, аднак часам ставіць вышэй за ўсё ўласны поспех у кар’еры і фінансах (Туз пянтаклей). Гэта можа ўплываць на якасць адносін. У Казярогаў, якія не маюць партнёра, назіраецца тое самае: калі асабісты поспех стаіць вышэй будавання адносін, гэта адцягвае знаходжанне рамантычных партнёраў.

Кар’ера: Кар’ера ў новым годзе будзе адыгрываць ключавую ролю. Казярогам прадбачыцца прызнанне і поспех — вынік іх плённай працы. Магчымыя прэміі і грашовыя ўзнагароды (Туз пянтаклей), якія падкрэсліваюць фінансавую стабільнасць і ўзнагароду за намаганні.

На што варта звярнуць увагу: Асабістае жыццё патрабуе ўвагі і часу. Будзь гэта рамантычныя адносіны або ўзаемаадносіны з блізкімі — вельмі важна праяўляць пяшчоту і падтрымку тым, хто быў побач у няпростыя часы, як рэкамендуе 10 кубкаў.

Вадаліў (21 студзеня — 19 лютага)

Прагноз для Вадалеяў на 2026 год

Агульны прагноз на год: У 2026 годзе Вадалівы будуць імкнуцца да гармоніі, але не без перашкод. Імпульсіўныя ўчынкі будуць суправаджаць паветраны знак на працягу года, пра што сведчаць Паж мячэй і Рыцар жэзлаў. Галоўнае — рабіць слушны выбар, які наблізіць Вадаліва да рэалізацыі сваіх мэтаў (карты Закаханыя і Сіла).

Асабістае жыццё: Для самотных Вадаліваў стаіць пытанне выбару. Тыя, хто ўжо ў адносінах, могуць адчуваць напружанасць: узнікаюць дробныя канфлікты праз разыходжанне інтарэсаў і нават недавер. Ратаваць становішча дапаможа пераасэнсаванне сітуацыі і асабістыя намаганні (Сіла), каб палепшыць адносіны.

Кар’ера: Для тых, хто мае сталую працу, з’явяцца новыя магчымасці і абавязкі, якія запатрабуюць больш увагі (Паж мячэй) і энергіі (Рыцар жэзлаў). Тыя, хто шукае працу, могуць сутыкнуцца з неабходнасцю выбару паміж некалькімі варыянтамі, але ў рэшце знойдуць занятак па душы, хоць і не з першай спробы.

На што варта звярнуць увагу: Выбіральнасць (Закаханыя) і настойлівасць (Сіла) дапамогуць Вадалівам дасягнуць размеркаванага жыцця, да якога яны імкнуцца ў 2026 годзе.

Рыбы (20 лютага — 20 сакавіка)

Расклад для Рыбаў на 2026

Агульны прагноз на год: У 2026 годзе Рыбы будуць спадзявацца на ўдачу ў многіх сваіх справах. Часам можа складвацца ўражанне, што яны плывуць па цячэнні або знаходзяцца ў стане апатыі, пра што сведчыць Чацвёрка кубкаў. Гэты год навучыць Рыб цярпенню і руплівасці, калі справа даходзіць да дасягнення мэтаў (Васьмёрка пянтаклей). Аднак самае важнае — абставіны прымусяць іх перагледзець сваё стаўленне да ўласных мараў.

Часам удача будзе на іх баку (Туз жэзлаў і Двойка пянтаклей), але толькі яе адной будзе недастаткова. Зыходзячы з Васьмёркі пянтаклей і карты Сонца, Рыбам давядзецца літаральна «выгрызаць» сваё месца пад сонцам. Вынік гэтага шляху іх задаволіць.

Асабістае жыццё: У асабістым жыцці Рыбаў усё выглядае спакойна — як у самотных, так і ў тых, хто знаходзіцца ў стасунках. Аднак, як і ў іншых сферах жыцця, над адносінамі давядзецца свядома працаваць: укладвацца ў іх для падтрымання, а ў выпадку пошуку партнёра — быць больш актыўнымі.

Кар’ера: Напачатку года ў Рыбаў можа з’явіцца шмат прапановаў па працы, якімі яны не адразу скарыстаюцца. Праз некаторы час водны знак акунецца ў працу з галавой. Заробак і ўмовы будуць задавальняць, калі Рыбы здолеюць выйсці з апатыі, на якую ўказвае Чацвёрка кубкаў.

На што варта звярнуць увагу: У новым годзе Рыбам важна не апускаць рукі і не браць прыклад з персанажа Чацвёркі кубкаў. Варта карыстацца магчымасцямі, якія падкідвае жыццё — у працы і асабістым жыцці, — і лавіць удачу за хвост, не спадзеючыся, што яна сама прыйдзе.

 Чытайце таксама: Куранты и «Советское шампанское». Как «русский мир» проникает в дома беларусов через новогодние ритуалы

Recent Posts

Астрологический прогноз для всех знаков зодиака на 2026 год: Овны откроют новые горизонты, Раки станут увереннее

Собрали рекомендации по ключевым сферам жизни: самочувствие, финансы, карьера и отношения, чтобы вы смогли подготовиться…

01.01.2026

Зарплаты, пенсии, налоги, базовая величина, штрафы: что изменилось для беларусов с 1 января 2026 года

Минимальная зарплата в стране теперь составляет 858 рублей — это нижняя граница оплаты труда, которую…

01.01.2026

Как поддержать здоровье организма до, во время и после новогоднего застолья

Некоторые люди стараются не есть весь день 31 декабря, но полный отказ от еды перед…

31.12.2025

Адміністрацыя школаў зможа аглядаць вучняў, каб канфіскоўваць вэйпы

У Беларусі вэйпы забароненыя ў школах, а іх канфіскацыя можа суправаджацца штрафамі для бацькоў. Каментар…

31.12.2025

10 самых читаемых текстов BGmedia за 2025 год. Если вы их не читали — самое время это сделать

В уходящем году вас заинтересовал мультфильм про Беловежскую пущу, интервью бывшей политзаключенной и ситуация на…

31.12.2025

Зарплаты растут на бумаге, падают в кошельках: что происходит с доходами брестчан на пороге 2026 года

Чиновники рапортуют о росте зарплат и пенсий, но статистика конца года показывает тревожную картину. Посмотрели,…

31.12.2025