Горы смецця ў Рагачове зніклі толькі пасля таго, як відэа трапіла ў сеткі.
В Бресте не хватает контейнеров для мусора
17 верасня жыхарка Рагачова выклала ў TikTok літаральна «крык душы» — іржавыя кантэйнеры, перапоўненыя смеццем. Яна пракаментавала, што камунальныя службы не даюць рады, смецце ляжыць па некалькі дзён, яго разносіць вецер па наваколлю. Мясцовыя жыхары падтрымалі жанчыну і напісалі, што такая сітуацыя — не толькі ў асобным двары.
«Нядаўна пыталася ў супрацоўніцы камунальнай службы. Адказала, што аўтамабілі зламаныя. Рамантаваць няма грошай. Работнікі ўручную грузілі тыя бакі», — патлумачыла іншая жыхарка райцэнтру. «І на Якуба Коласа так, і на «Дзевятках», усюды так!», «Вуліца Леніна, 76, такая ж гісторыя. Смеццевыя бакі заўсёды перапоўненыя, у нас іх дзесяць штук і вакол – горы смецця. Машына прыязджае два разы на тыдзень», — падзяліліся людзі сваёй бядой.
Навіну падхапілі «экстрэмісцкія рэсурсы».
І вось ужо на заўтра, 18 верасня, праблема была вырашаная. Жанчына запісала новае відэа, дзе заўважыла, што «нарэшце камунальнікі выканалі сваю працу, вялікі дзякуй». Уражанне пакінулі абсалютна іржавыя кантэйнеры для смецця. Людзі пішуць, што такія стаяць многа дзе ў горадзе.
@tana_grav
♬ оригинальный звук — Tana_grav
Чытаць таксама: «Въезд в никуда»: в одной из деревень Гродненщины знак на въезде указывает на поле
Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…
Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…
Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…
Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…
В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…
Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…