23-гадовы жлобінчанін праз TikTok ладзіў стрымы, дзе «здымаў сурокі» і «адводзіў суперніц». Замест цудаў людзі гублялі грошы і надзею.
Житель Жлобина работал "магом" за деньги
У Жлобіне следчыя выкрылі 23-гадовага блогера, які ператварыў TikTok у сваю «магічную краму». Хлопец з выгляду ўпэўненага і абаяльнага маладзёна наўпрост у эфірах прапаноўваў хуткае вырашэнне любых праблем: ад шчасця ў каханні да абароны ад ворагаў.
Найбольшай папулярнасцю карысталіся гаданні на картах і «зняцце порчы». Каб стварыць атмасферу, махляр раскладваў калоду, запальваў свечкі і ўпэўнена тлумачыў «знакі лёсу». За асобную аплату ён абяцаў рытуалы на ўдачу, чыстку золата ад «сурокаў» ці нават адвод каханкі ад мужа.
Многія падпісчыкі давяралі яму праз прыгожыя словы, пастаянныя эфіры і актыўную рэкламу. Ён уражваў аўдыторыю упэўненасцю і абяцаннямі «хуткага выніку». Плацяжы ішлі ад некалькіх дзясяткаў да тысяч рублёў.
З кастрычніка 2022 года па люты 2025 «прарок» абдурыў не менш як 128 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усяго ён выманіў больш за 32 тысячы рублёў і нават адзін залаты ланцужок. Найбуйнейшыя ахвяры — 27-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці (аддаў больш за 3000 рублёў) і 38-гадовая мінчанка (звыш 2500 рублёў).
Цяпер супраць жлобінчаніна ўзбуджана справа за махлярства ў буйным памеры. Па санкцыі пракурора ён знаходзіцца пад вартай.
Чытаць таксама: «Картинки со склада похожи на реальность». Мошенники придумали новую схему, связанную с таможней Беларуси
После того как Польша 12 сентября закрыла границу с Беларусью, привычные дороги через Брест оказались…
В Гомельском районе «помощь» безработным обернулась рейдами, лекциями и незаконным трудом под надзором милиции.
Прокуроры и представители учреждения образования неоднократно посещали ребенка, установили критерии и показатели социально опасного положения.
Вадзім Гігін ахвотна распавёў пра пераслед беларускай мовы ў мінулым, праігнараваўшы тое, як яна дыскрымінуецца…
У TikTok аддзел адукацыі Рагачова публікуе ролікі з маладымі педагогамі, якія ўсміхаюцца і паўтараюць шаблон…
Жители Гомеля и Могилева хотят равных условий с жителями Бреста и Гродно, которым граница ближе,…