Categories: Общество

«Вярніце мне маю родную мову»: У Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах

Жыхары Брэста заўважылі, што на частцы электронных табло ў тралейбусах надпісы з’яўляюцца толькі па-расейску. Гэта выклікала абурэнне ў людзей.

Share

Жыхары Брэста звярнулі ўвагу на моўнае афармленне электронных табло ў тралейбусах, дзе на некаторых маршрутах надпісы адлюстроўваюцца толькі па-расейску. Нагодай для абмеркавання стала відэа ў TikTok.

Чытайце таксама: «Хвалявацца насельніцтву не варта». Газета Бабруйска апублікавала цэлы сюжэт пра ліквідацыю звычайнай ямы на вуліцы

Для многіх гэта аказалася не проста тэхнічнай асаблівасцю, а пытаннем таго, што адбываецца з беларускай мовай у паўсядзённым жыцці.

@wght.ks #brest #роднаямова #belarus ♬ оригинальный звук — Spotify 🎶

«Вярніце мне маю родную мову»

Пад відэа, апублікаваным жыхаром Брэста, карыстальнікі пачалі выказваць незадаволенасць і пытацца, чаму беларуская мова знікае нават з такіх звыклых элементаў гарадской прасторы.

«Вярніце мне маю родную мову», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«А почему вообще поменяли мне вот интересно», — задаўся пытаннем іншы.

У адказ з’явіліся і больш эмацыйныя меркаванні пра агульныя працэсы русіфікацыі ў краіне: «Скорее всего процесс русификации ускорился. С момента когда в Беларусь начали наплывать Россияне, началась тенденция русификации, чтобы русские понимали куда ехать. Моя догадка, но скорее всего так и есть».

«У Мінску усё па беларуску», — пішуць у каментарах, падкрэсліваючы, што беларуская мова ў транспарце для мінчан выглядае натуральнай нормай.

Некаторыя карыстальнікі нават прапануюць больш актыўныя дзеянні: «Да, где подписать петицию!»

Чаму гэта абурыла людзей

Гісторыя з табло выклікала рэзананс найперш таму, што для многіх беларусаў мова ў грамадскай прасторы — гэта не проста сродак інфармавання.

Электронныя табло, аўтаінфарматары, шыльды і аб’явы — частка штодзённага асяроддзя. І калі беларуская мова там знікае або адсоўваецца на другі план, гэта часта ўспрымаецца як сімвалічная змена.

Пры гэтым частка людзей адзначае, што сітуацыя можа адрознівацца ў залежнасці ад маршруту ці горада.

«В Минске информатор поменяли и табло на остановках меняют пока что секунда на русском секунда на белорусском», — распавёў адзін з каментатараў.

Іншыя нагадваюць, што ў асобных гарадах, такіх як Орша, рускамоўнае афармленне існуе ўжо даўно (па словах каментатараў, з 2000-х гадоў).

Для каментуючых карыстальнікаў галоўнае пытанне паўстала не толькі ў табле, а ў тым, якое месца беларуская мова займае ў звычайнай гарадской прасторы. Для многіх брэстчан у каментарах беларуская мова застаецца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці. Таму такія змены часта выклікаюць эмацыйную рэакцыю.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Чытайце таксама: Беларуская мова ў дзіцячых садках Брэста: колькі дзяцей выхоўваюцца па-беларуску?

Recent Posts

У Чэрыкаўскім раёне культработнікаў і паштавікоў адправілі працаваць у сельскую гаспадарку

У Чэрыкаўскім раёне работнікаў культуры, адукацыі, пошты і лясгаса накіравалі працаваць у сельгасах. Афіцыйна гэта…

04.07.2026

Згарэлая царква ў Сцяпанках страціла статус помніка. Эксперты бачаць у гэтым небяспечны прэцэдэнт

Згарэлая летась Свята-Міхайлаўская царква ў Сцяпанках больш не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Паводле экспертаў, гэта…

04.07.2026

Открытый мир против санкционного тупика: сравнили, как путешествуют жители Северной Европы и беларусы в 2026 году

Почему закончился «золотой век» беларуского туризма? Журналисты BGmedia рассказывают, как отдыхают европейские северяне и беларусы…

04.07.2026

Руины храма за 3 100 рублей: в Минской области продают историю с условием полного сноса

В Минской области на аукцион выставили руины храма XIX века. Покупатель обязан снести здание за…

04.07.2026

«Світанак» распродает недвижимость в Орше: на аукцион выставили главный корпус предприятия

Оршанский филиал «Світанка» выставил на продажу два крупных объекта недвижимости. Самым дорогим лотом стал главный…

04.07.2026

Подарок с подвохом: как пинчанам на 3 июля торжественно «подарили» давно работающие заводы Лемешевского

Власти преподнесли горожанам странный «подарок», а на фото засветился недавно задержанный аккумуляторный король Виктор Лемешевский.

03.07.2026