Categories: Общество

У Ельскім раёне раптам узгадалі пра ферму, якую самі ж і занядбалі

Пасля таго як у TikTok паказалі відэа з разбуранай фермы ў Падгаллі, улады Ельскага раёну кінуліся яе аднаўляць. Гэтую ферму ўлады самі ж і загубілі.

Share

Усе прадпрыемствы і арганізацыі Ельскага раёну раптам кінуліся адраджаць ферму, якую некалькі гадоў таму самі ж і загубілі. Журналісты BGmedia ў верасні пісалі пра жахлівы стан гэтай гаспадаркі: пасля капітальнага рамонту ў 2022 годзе тут віравала жыццё, але ферму раптоўна закрылі, а кароў вывезлі ў невядомым кірунку. У выніку вёска Падгалле засталася без адзінай вытворчасці, а людзі — без працы.

@365bel Ферма в Ельском районе пришла в запустение: местный житель снял заброшенный сельскохозяйственный комплекс в селе, который еще три года назад отремонтировали. Теперь здесь пустые здания без окон и дверей, вокруг бурьян, кусты и разбитая дорога. Автор видео отмечает: «что-то пошло не так». Комментарии под роликом наполнены болью и ностальгией. «Деревня моего детства. Когда-то в клубе была дискотека, был магазин и школа. Гибнут деревни, вот и всё». «Болит душа, нет хозяина на земле». Пользователи вспоминают, что Подгалье когда-то было лучшим хозяйством района. После реконструкции ферма работала в мясном направлении, но проект закрыли, скот увезли, и люди остались без работы. #беларусь #деревня #новостибеларуси ♬ оригинальный звук — 365bel

Улетку 2025 года мясцовыя жыхары прыходзілі на прыём да старшыні райвыканкаму Віктара Замосціка і скардзіліся, што праз закрыццё фермы яны страцілі адзіную магчымасць зарабляць у роднай вёсцы. Чыноўнік быў катэгарычны: ферма сюды не вернецца. Замест гэтага ён прапанаваў вяскоўцам шукаць працу «ў выязным парадку» — ездзіць на заробкі ў іншыя мясціны.

Чытаць таксама: «Яшчэ тры гады таму тут віравала жыццё». Вясковец паказаў стан фермы ў Ельскім раёне

Праз некаторы час нехта з мясцовых зняў відэа разбуранай фермы — без вокнаў і дзвярэй, зарослай кустоўем і бур’яном — і выклаў яго ў TikTok. Ролік хутка падхапілі незалежныя «экстрэмісцкія» медыя. І тут, як кажуць, «нешта ў лесе здохла»: ферму пачалі тэрмінова адраджаць. Прычым не сіламі будаўнічых арганізацый, а літаральна «ўсім светам».

Выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Марыя Змушко распавяла ў сюжэце для раённай газеты, што ў Падгаллі пачалося «аднаўленне двух памяшканняў, якія раней былі закансерваваныя». Вынікі «кансервацыі» добра бачныя — разбураныя сцены, хмызняк і запусценне. Цяпер жа, паводле яе слоў, прынята рашэнне зрабіць рэканструкцыю і падрыхтаваць ферму да зімоўкі жывёл.

Ельскія ўлады кінуліся адраджаць ферму, якую самі ж і загубілі, фота «Народны голас»

Да прац прыцягнулі ўсе арганізацыі і прадпрыемствы раёну — ад камунальных службаў да сферы культуры і адукацыі. На аб’екце адначасна працуюць КЖЭУП, ПМС, ПМК, ДРСУ і іншыя прадпрыемствы. Тут жа заўважаны і старшыня райвыканкаму Віктар Замосцік.

Дырэктар КСУП «Скараднянскае» Юрый Сухоцкі паведаміў, што на адноўленую ферму завязуць каля 200 кароў і створаць тры працоўныя месцы. Узнікае пытанне: няўжо ўся гэтая ліхаманка і мітусня — дзеля трох работнікаў?

Дарэчы, яшчэ ў кастрычніку 2024 года раённая газета паведамляла, што тут утрымліваецца каля 200 кароў, палова з якіх — пароды «лімузін». Тады ж адзначалася, што жывёлу вывязуць на іншыя фермы, але прычыны не тлумачылі.

І цяпер, пасля TikTok-роліка, улады раптам «рашылі», што ферма ўсё ж патрэбная?

Чытаць таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі

Recent Posts

«В три зала некому ходить, а они четвертый открыли». Кинотеатру «Беларусь» понадобилось 6 лет, чтобы открыть новый зал

В конце февраля в брестском кинотеатре открыли новый зал, но не тот, который обещали шесть…

03.03.2026

Патоп у новым мікрараёне Віцебска: жыхары пакутуюць ад затопленага пад’езда

У новым мікрараёне Віцебска Нікраполле жыхары пакутуюць ад патопу: вада пранікае ў пад’езды, а кватэры…

03.03.2026

Картошка по два рубля, лук — по три. Узнали, почем овощи на Брестском центральном рынке

Брестчанин проверил цены на овощи на главном рынке города. Мы сравнили их с магазином. Разница…

03.03.2026

Получал замечания на работе, отсудил 1 000 рублей за «оскорбление»: что известного про нового начальника Пинского ГОВД

С середины февраля пинской милицией руководит подполковник Игорь Ерохин. Ранее он был начальником криминальной милиции…

03.03.2026

Феномен Бреста: почему за 2025 год здесь в три раза меньше убыточных компаний, чем в столице?

Пока Минск и Минская область сосредотачивают более половины всех убыточных предприятий страны, в Брестской области…

03.03.2026

«У нас жесткие природоохранные нормы»: чиновница Брестского райисполкома — о ситуации с «Домом брестского аиста»

В TikTok областной газеты «Заря» появился комментарий чиновницы по поводу резонансной истории о Доме брестского…

03.03.2026