Categories: Общество

У гадзіну нарадзілі дачку, а ў тры ўжо былі дома: Беларуска пра жыццё ў Даніі

Ураджэнка Вілейкі расказала пра тое, як нараджаюць і гадуюць дзяцей у скандынаўскай краіне.

Share

Наталля Лапіцкая нарадзілася ў Вілейцы. Тут скончыла мясцовую школу №3. Пасля атрымала адукацыю доктара ў медыцынскім універсітэце ў Гродне, крыху папрацавала ў сталіцы і… з’ехала ў Данію, піша «Рэгіянальная газета«.

У гэтай краіне Наталля жыве ад 2002 года:

— З’ехаць з Беларусі вырашыла таму, што ў Даніі бачыла больш магчымасцяў для сябе. Перш за ўсё, для таго, каб павучыцца і набыць досвед па сваёй спецыяльнасці — неўралогіі.

Сябар Наталлі, які вучыўся разам з ёй у Гродне, на той час працаваў у бальніцы ў Даніі. Там якраз быў патрэбны спецыяліст. Ён і падказаў сяброўцы.

Наталля прыгадвае, што ў новай краіне нічога асабліва не здзівіла.

Па яе назіраннях, скандынавы вельмі падобныя да беларусаў: такія ж сціплыя, ветлівыя. У Даніі адказна ставяцца да працы, акуратна выконваюць свае абавязкі.

Ёсць асаблівасць, якая Наталлі адначасова і падабаецца, і не. У Даніі ў звычайных грамадзян няма кантактаў з чыноўнікамі.

Горад Орхус малапавярховы

— Напрыклад, я асабіста не магу прыйсці на прыём у Міністэрства аховы здароўя, — дзеліцца Наталля. — Магу толькі патэлефанаваць і спытаць, як там ідуць справы з маімі дакументамі. Каб атрымаць многія даведкі, трэба пісаць афіцыйны запыт у міністэрства, а пасля чакаць адказу.

І так з большасцю афіцыйных папер і дакументаў, якія звычайнаму чалавек патрэбныя не так рэдка. Але затое нідзе не трэба стаяць у “жывых” чэргах. Проста ў пэўны час прыйсці і забраць паперу, якая табе трэба. Што да талона да доктара, тут падобная сістэма: замовіў, прыйшоў да пэўнага часу і цябе прынялі.

 

У Орхусе ўсюды можна даехаць на ровары

Самай вялікай праблемай па першым часе для Наталлі было разумець дацкую мову і размаўляць на ёй. Але нездарма кажуць, што мову лепш вучыць у краіне, дзе на ёй размаўляюць. Дацкая мае падабенства з англійскай, якую вучыла Наталля, і нямецкай. Ёсць таксама падабенства са шведскай і нарвежскай.

Наталля з сям’ёй жыве ў дацкім горадзе Орхусе. Горад вялікі — другі па велічыні ў краіне. Тут жыве каля трохсот тысяч чалавек. У мінулым годзе Орхус быў еўрапейскай культурнай сталіцай. Горад месціцца на беразе заліва Орхус-Бугд. Тут ёсць порт другі па значнасці ў краіне.

Ёсць чыгунка, оперны тэатр, батанічны сад, свой універсітэт. Ва ўніверсітэце вывучаюць гуманітарныя дысцыпліны, медыцыну, тэалогію, права, эканоміку, псіхалогію, палітычныя навукі.

Роварны шпацыр

У Орхусе мала шматпавярховых будынкаў. Тут невялікія вуліцы. Па словах Наталлі, усюды можна дабрацца на ровары.

— У нас нават няма машыны, — кажа мая субяседніца, — але затое — пяць ровараў на сям’ю. Да ровараў ёсць шмат розных прыстасаванняў: вазкі, дзіцячыя сядзенні. Ёсць ровары з маторчыкамі.

У старой частцы горада ёсць помнікі 13-15 стагоддзяў — гэта будынкі храмаў.

 

На працу — за 60 кіламетраў ад дома

Як і жадала Наталля, у Орхусе яна змагла праявіць сябе ў медыцыне. Праўда, на сённяшні дзень з неўролага яна перакваліфікавалася ў нейрарэнтгенолага. Цяпер на працягу пяці гадоў Наталля ездзіць працаваць у розныя бальніцы. Тут з гэтым строга, кажа яна: куды размяркуюць, туды трэба ехаць.

Напрыклад, цяпер доктар працуе за 60 кіламетраў ад Орхуса. Працоўны дзень у бальніцы пачынаецца да 7.30, таму ў 6.15 Наталля ўжо сядзіць у аўтобусе.

Муж Наталлі Дзмітры — 46-гадовы беларус, ён таксама доктар. Ужо шмат гадоў працуе ў аддзяленні тэрапіі ва ўніверсітэцкай бальніцы. Дзмітры — спецыяліст-тэрапеўт і таму ў яго, у адрозненне ад жонкі, ёсць пастаяннае месца працы.

Сустрэча з новым членам сям’і – Елізаветай

У сям’і дзеці чуюць тры мовы — дацкую, англійскую і рускую. Англійскую мову Наталля і яе муж добра ведаюць таму, што займаюцца навукай. Наталля ўжо абараніла кандыдацкую дысертацыю, Дзмітры рыхтуецца да абароны.

Усім сем’ям, незалежна ад іх даходаў, плацяць грошы на дзяцей да сямі гадоў. На дзіця да трох год бацькі атрымліваюць 500 еўра, ад трох да шасці гадоў — 300 еўра, ад шасці да сямі — 200. Гэтыя выплаты робяць чатыры разы на год.

Вялікі плюс Даніі, на думку Наталлі, — гэта абсалютна бясплатная медыцына. Платна — толькі пластычная хірургія і спартыўная медыцына. Лечаць усіх аднолькава добра. Усе, хто афіцыйна жыве ў Даніі, застрахаваныя дзяржавай.

 

У дэкрэтным — толькі год

Наталля і Дзмітры гадуюць траіх дзяцей: Ніне — шэсць гадоў, Аляксандру — тры, Елізавеце — амаль паўтара года. Сістэма дэкрэтнага адпачынку ў Даніі вельмі заблытаная, дзеліцца Наталля. Сума, якую атрымлівае жанчына, нарадзіўшы дзіця, залежыць ад многіх паказчыкаў: ад працы, стажу і іншых дробязяў.

Данія — краіна ровараў

У дэкрэтны будучая маці можа сысці за два месяцы да родаў толькі тады, калі яна працуе на дзяржаўнай пасадзе. Напрыклад, доктар, як Наталля.

Калі ж цяжарная жанчына працуе на прыватнага прадпрымальніка, яна сыходзіць за месяц да родаў. Пасля нараджэння дзіцяці маме даецца год адпачынку.

У адпачынку да родаў жанчына атрымлівае свой звычайны заробак. Першыя шэсць месяцаў пасля нараджэння дзіцяці — таксама. І апошнія паўгода — так званыя “дзіцячыя грошы”. Іх сума залежыць ад заробку.

 

Жанчын угаворваюць нараджаць дома

У краіне на дзяржаўным узроўні робяць усё, каб жанчына нараджала дома, калі няма паталогіі. Падчас родаў бальніца дасылае на дом акушэрку. Нават калі жанчына нараджае ў бальніцы, роды тут “амбулаторныя”.

— У бальніцу забіраюць тады, калі роды ўжо ідуць поўным ходам, — распавяла Наталля. — Кладуць адразу ў ра­дзільнае аддзяленне. Калі я нараджала малодшую, Лізу, у бальніцу нас забралі бліжэй да абеду. У гадзіну я нарадзіла, а ў тры мы ўжо былі дома. Нават паспелі забраць з садка старэйшых дзяцей. Муж заў­сёды прысутнічае на родах. Тут так прынята.

Калі пасля нараджэння дзіцяці ў дэкрэтны ідзе бацька, яму плацяць больш грошай. А ў першыя 14 дзён пасля родаў бацьку абавязкова даюць дэкрэтны разам з мамай. Пры гэтым цалкам аплачваюць яго.

Муж Наталлі быў у дэкрэтным з усімі трыма дзецьмі. Цікавая асаблівасць дэкрэтнага ў Даніі, што пасля шасці месяцаў яго можна адкласці і ўзяць у іншы час, пакуль дзіцяці не споўніцца дзевяць год. У Наталлі і Дзмітрыя ўжо “адкладзеныя” два месяцы.

 

У школах вяжуць і займаюцца кавальствам

У сем месяцаў тут можна аддаць дзіця ў сад. Але часцей аддаюць у 10-11 месяцаў. У яслях групы па 13 чалавек. На іх — дзве нянькі і дзве выхавальніцы. Ад трох год дзяцей пераводзяць у садок — тут каля 20 чалавек. Для іх — дзве выхавальніцы і адна нянька. За яс­лі трэба плаціць каля 300 еўра на месяц. За садок — каля 500. Калі ў садок ходзіць адно дзіця з сям’і, сюды без чаргі бяруць яго братоў і сясцёр.

— Беларускае выхаванне мне падабаецца больш, — дзеліцца Наталля. У Даніі дзецям шмат дазваляюць, менш патрабуюць ад іх. Да трох-чатырох гадоў дзеці ходзяць у падгузніках. У садках мала вучацца і шмат гуляюць.

Школы тут больш распаўсюджаныя прыватныя. Каб патрапіць у такую, трэба запісвацца ледзь не ад нараджэння. Прычым запіс платны: 15 еўра на год. Значыць, калі ты запісаў дзіця ў тры гады, трэба два гады плаціць, каб дзіця не выкраслілі “з ліста чакання”.

— Сваю дачку Ніну мы запісалі адразу ў пяць школ, — прыгадвае Наталля. — Калі прыйшоў час, месца для яе знайшлося ў дзвюх. — Цяпер Ніна ходзіць у нулявы клас. Школа займаецца па канцэпцыі Waldorf. Дзеці абавязкова іграюць на музычных інструментах, шмат робяць рукамі: вяжуць, сталярнічаюць, займаюцца кавальствам. Мала працуюць з камп’ютарам.

За дзяржаўную школу плаціць не трэба. Толькі 100-150 еўра на месяц за прадоўжаны дзень. У прыватных школах 200 еўра плацяць за навучанне. У школе вучацца дзевяць або дзесяць год. У гімназіі і ўніверсітэты ў Даніі паступіць лягчэй, чым у Беларусі.

Ні ў садку, ні ў школе выхаванцаў не кормяць. Кожнаму дзіцяці бацькі павінны даць па дзве каробачкі з ежай.

— Канешне, мне не падабаецца гэта, — дзеліцца Наталля. — З сабой можна даць бутэрброды, садавіну, агародніну. Атрымліваецца сняданак і абед турыста. Кожны вечар я збіраю шэсць такіх каробачак.

 

Сумуем па вілейскіх лясах

У вольны час сям’я гуляе разам на свежым паветры. Іх дом стаіць на ўзбярэжжы мора. Побач — невялічкі букавы лес.

Але такога лесу, які быў на Вілейшчыне, тут Наталлі не хапае.

Муж Наталлі родам са Смаргоні. У родных гарадах Наталля і Дзмітры бываюць мінімум два разы на год: зімой і летам. На канікулах у бабуль гасцююць іх дзеці.

Наталля з бацькам — вядомым на Вілейшчыне журналістам Яўгенам Лапіцкім

— З вілейскага жыцця асабліва ярка помніцца вучоба ў школе №3, любімыя ўрокі хіміі, класны кіраўнік Алена Дубовік, выкладчыца скрыпкі Людміла Шагава, — прыгадвае Наталля.

У Вілейку жанчына прыязджае яшчэ і для таго, каб ушанаваць памяць бацькі — вядомага на Вілейшчыне журналіста Яўгена Лапіцкага, якога няма ўжо дзесяць год.

Фотаздымкі забяспечаныя Наталляй Лапіцкай

 

[agg-ad id=»222333721″ align=»center»]

 

Материалы по теме:

Белоруска о родах дома: «Хотела рожать вертикально. Возможности такой не было в роддоме»

Главврач Брестского роддома о посещениях: Проходного двора не должно быть и не будет

Частное расследование: Естественные роды в белорусском роддоме — это не что-то вне закона

Мы родились в Брестском роддоме

Recent Posts

Не знаете, что делать, если летучая мышь залетела к вам домой? Рассказывают экоспециалисты

Если летучая мышь случайно залетела к вам в квартиру, постарайтесь не паниковать и вспомните, что…

06.10.2024

Черные лебеди прилетают неожиданно: призрак Милошевича не даст Лукашенко спокойно спать?

МИД Беларуси критикует Запад за нарушение Устава ООН. Перед Лукашенко замаячила Гаага. Израиль бьет по…

05.10.2024

Уборщики, санитары, вальщики леса: какую работу можно найти в Барановичах, если тебе 2 года до пенсии

Барановичская районная газета написала о вакансиях в городе и районе для людей предпенсионного возраста. Варианты…

05.10.2024

«Обрыгали скамейки», «Позорные очереди за билетами». Как путешественники отзываются об автовокзале в Бресте

Интернет-пользователи пишут в отзывах, что на автовокзале в Бресте ночуют бомжи, от которых воняет, а…

05.10.2024

Вертолет Лукашенко против шахедов, памятник корове, мужчинам лень жить: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

05.10.2024

Лукашенко посетил агрогородок в Пинском районе, +1 «террорист»: что произошло в Бресте и области 4 октября

А Под Брестом у трассы М1 продают логистический центр. Стартовая цена — 2,3 млн евро.…

04.10.2024