Categories: Общество

У Гомелі і Магілёве людзі масава скардзяцца на сырыя і смярдзючыя падвалы

Падвалы ў старых дамах ператварыліся ў балоты, а камунальныя службы, паводле жыхароў, не рэагуюць нават пасля зваротаў і званкоў на 115.

Share

Жыхарка Гомеля запісала эмацыйны ролік, у якім паказала жахлівы стан падвалу ў доме на вуліцы Мележа. Трубы там цякуць, усярэдзіне сыра і смярдзіць, а жыхары першага паверха вымушаныя цярпець непрыссталытойны смурод і навалу насякомых. Звароты жанчыны ў камунальныя службы выніку не далі. Судзячы па каментарах пад відэа, гэта не асобны выпадак — аналагічныя праблемы ёсць у розных раёнах Гомеля і нават за яго межамі. BGmedia звярнула ўвагу, што праблема востра стаіць і ў Магілёве.

 

«Яфрэмава, дом 10 — тое самае: сырасць, вада з каналізацыйных труб, ніхто нічога не робіць, начальства толькі разводзіць рукамі», — скардзяцца жыхары Сяльмашаўскага мікрараёна Гомелю. З Юбілейнага мікрараёну таксама пішуць: «На Цімафеенка, 2 — ужо тры месяцы задыхаемся ад смуроду ў падвале». Іншыя далучаюцца з Савецкага раёну: «На Жукава, 14 таксама залівае падвал і ніхто нічога не робіць», «Праспект Рэчыцкі, 63 — тое самае: смурод у пад’ездзе, вада ў падвале, званілі ў 115 — нуль рэакцыі». Каментатары нават жартуюць: «Яшчэ не час трубы мяняць. Вось мароз стукне — тады і пачнуць. Тэхналогія новая!»

@katysha_durdyyeva♬ оригинальный звук — КатЯша-мАмАшА👩‍👦‍👦

Да гомельцаў далучыліся і магілёўцы. «Я не лезу ў палітыку, але так жыць нельга. Магілёў, праспект Шмідта, 48а. Прыйшла майстар і сказала, што ў падвал нікога не пусцяць, толькі фотаздымкі рамонту могуць паказаць — але рамонту няма!» — распавядае жыхарка Магілёву.

У Магілёве і Гомелі «паплылі» падвалы, ілюстрацыйнае фота

Відэа з жахлівымі падваламі з’явіліся і ў TikTok ад магілёўцаў. Людзі сцвярджаюць, што ні званкі на гарачую лінію 115, ні звароты ў ЖЭС не дапамагаюць. «У нас на Шмідта, 92 — тое самае», «На Куцепава вада стаіць», «На Няскораных дом пасля капрамонту, а падвал усё роўна ў вадзе» — пішуць у каментарах. Паводле іх слоў, ад камунальнікаў чуюць адно і тое ж: «У нас адзін сантэхнік, працаваць няма каму».

«Затое калі затрымаеш аплату кватэры хоць на месяц — адразу прылятаюць з паперамі: “Калі заплаціце?”» — абураецца яшчэ адзін каментатар.

Жыхары кажуць, што «падвальная» праблема закранула амаль усе дамы Магілёва, якія ўжо адслужылі свае 40–50 гадоў.

Чытаць таксама: «Вот такое творится»: жительница Борисова показала крысиный притон рядом со своим домом и пожаловалась на работу ЖКХ

Recent Posts

Telegram массово перестал работать в России: что происходит и поможет ли VPN

На выходных у многих пользователей в России Telegram практически перестал работать. Сбои могут быть частью…

17.03.2026

У Гомельскім раёне смецце вывозяць толькі пасля таго, як жыхары апублікуюць відэа ў сацсетках або звернуцца ў газету

Пры гэтым начальнік аддзела ЖКГ Гомельскага райвыканкама Сяргей Белы заявіў: «Мы свае абавязкі выконваем своечасова…

16.03.2026

«Трапіць да неўролага — як у фантастыцы»: Жыхарка Бярозы раскрытыкавала працу мясцовай паліклінікі

Жыхарка Бярозы Ірына апублікавала эмацыйны допіс пра праблемы ў мясцовай паліклініцы. Яна расказала пра чэргі,…

16.03.2026

Палы на Брестчине: огонь уничтожает дома и подбирается к деревням

Сильный ветер и весенние палы превращают Брестчину в зону пожаров. В Малоритском районе сгорел дом,…

16.03.2026

«Отберите у этих неадекватов пилу!» На Тришинском кладбище повредили памятники, когда пилили деревья и кустарники

На территории некрополя 14 марта депутаты городского Совета и Совет молодежи «убирали мусор, вырезали инвазивные…

16.03.2026

Дзе ў Беларусі зарабляюць больш, а дзе менш: як змяніліся сярэднія заробкі па вобласцях у 2026 годзе?

Белстат апублікаваў новыя дадзеныя пра сярэднія заробкі ў студзені 2026 года. Розніца паміж Мінскам і…

16.03.2026