здание после реконструкции

«У гэтую бальніцу ды ўрачоў паболей»: у Калінкавічах адрамантавалі ЦРБ, але жыхары скардзяцца на стан медыцыны

26.10.2026 13:17 Калінкавіцкая ЦРБ пасля рэканструкцыі. Источник фото

Да «Дажынак» у Калінкавічах завяршылі рэканструкцыю цэнтральнай раённай бальніцы. У каментарах жыхары спыталі пра працу КТ і паскардзіліся на чэргі да ўрачоў.
Читайте BGmedia в:

Да фестывалю «Дажынкі» ў Калінкавічах завяршылі рэканструкцыю цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміла раённая газета.

Чытайце таксама: У вёсках Крычаўскага раёна некалькі разоў на месяц будзе прыязджаць медык. Ці заменіць гэта стацыянарныя пункты?

Паводле інфармацыі медыя, на работы выдаткавалі 7,7 мільёна рублёў, якія асвоілі ў поўным аб’ёме.

У хірургічным корпусе перапланавалі прыёмнае аддзяленне, на абноўленыя плошчы вярнуліся траўматалогія і рэанімацыя. Бальніца таксама атрымала наркозна-дыхальны апарат і сучасны лічбавы рэнтгенаўскі апарат. На яе базе адкрылі вучэбна-трэніровачны кабінет з сімуляцыйным абсталяваннем для адпрацоўкі навыкаў экстранай дапамогі.

корридор в больнице
Бальнічны калідор у Калінкавіцкай ЦРБ. Фота: https://knews.by/
кушетка
Кабінет у адноўленай ЦРБ. Фота: https://knews.by/
электронная очередь с талонами в больнице
Электронная рэгістрацыя ў ЦРБ. Фота: https://knews.by/

Як калінкавічане адрэагавалі на навіну

Аднак у сацсетках, у каментарах пад навіной пра рэканструкцыю жыхары выказалі незадаволенасць працай рэгістратуры, станам памяшканняў і даступнасцю медыцынскай дапамогі.

Адна з каментатарак напісала:

  • «Гэта, вядома, выдатна, але цяпер, каб спытаць, у якім кабінеце прымае ўрач, трэба ўзяць талон і прастаяць у чарзе хвілін 20, бо без талона супрацоўнікі рэгістратуры не адказваюць на пытанні».

У адказ ёй заўважылі, што і раней у рэгістратуры не адказвалі без чаргі.

Іншая каментатарка спытала пра дыягнастычнае абсталяванне:

  • «Так, гэта вельмі добра. А апарат КТ працуе ў нашай ЦРБ?»

Яшчэ адна жыхарка звярнула ўвагу на стан столі ў дарослай паліклініцы:

  • «Усё, вядома, прыгожа, але ў дарослай паліклініцы ў калідорах пачынае адвальвацца потолочная плітка. Хутка будзе падаць на галовы, асабліва каля кабінета 114 у аддзяленні траўматалогіі»

У каментарах таксама паскардзіліся на недахоп урачоў і чэргі да спецыялістаў:

  • «У гэтую бальніцу ды ўрачоў паболей. А ўвогуле, умовы, можа, і лепшыя, але дамагчыся дапамогі хворым складана. Да вузкіх спецыялістаў запісацца цяжка, чэргі на тыдні. Нават да ўчастковага тэрапеўта трапіць няпроста. Затое ў рэгістратуры электронная чарга».

Многія калінкавічане пагадзіліся з прэтэнзіямі сваіх землякоў, як вынікае з колькасці падабаек да каментароў. Пры гэтым адказаў бальніцы на гэтыя заўвагі ў прыведзеных каментарах няма.

Чытайце таксама: «Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: