У каментарах жыхары Оршы адказалі яму, што тэлефанаваць у аўтапарк №3 бессэнсоўна. Адказваюць там заўсёды аднолькава.
Автобус в Орше. Фото: orshanka.by
Аршанец Дзмітрый Беляшоў, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, паскардзіўся, што не можа з’ехаць з прыпынку «Хлебазавод», бо аўтобус №3 зноў не прыехаў. Ён сцвярджае, што тэлефанаваў раней у аўтапарк №3 са скаргамі. Яму адказвалі, што не хапае аўтобусаў і кіроўцаў.
Чытайце таксама: «Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў
«Аўтобусы ў горадзе Орша: чаму яны так дрэнна ходзяць? У гэтым годзе з’явіліся новыя машыны, але іх усё роўна недастаткова на лініі. Калі тэлефануеш у аўтапарк, адказваюць, што аўтобусаў няма праз няхватку кіроўцаў і рухомага складу», — падпісаў сваё відэа праўладны блогер.
У каментарах жыхары Оршы адказалі яму, што тэлефанаваць бессэнсоўна:
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Некаторыя таксама паскардзіліся на работу грамадскага транспарту ў Оршы:
Чытайце таксама: «Як у зоне адчужэння»: закінутая гасцініца ў Оршы прымусіла беларусаў задумацца пра стан краіны
У снежні мінулага года жыхар Оршы Сяргей часова пазбавіўся вадзіцельскіх правоў і вымушана перасеў на грамадскі транспарт. Два месяцы ён назіраў за працай аўтобусаў, размаўляў з пасажырамі і падсумаваў убачанае.
Паводле яго слоў, у Оршы аўтобусы часта спазняюцца, а некаторыя рэйсы ўвогуле зрываюцца. Асабліва цяжка пасажырам было ў маразы. Ёсць пытанні і да раскладу: на прыпынках — адно, на афіцыйным сайце аўтапарка — другое, у жыцці — трэцяе.
Цяпер, як ён сцвярджае, аўтапарк падтрымлівае гарадская адміністрацыя — і ў частцы закупкі аўтобусаў, і ў частцы фонду аплаты працы вадзіцеляў. Але пры гэтым цякучасць кадраў, паводле яго слоў, нікуды не знікла.
Сваю цікавасць да працы аўтапарка мужчына таксама патлумачыў тым, што працаваў там непрацяглы час у 2017 годзе. За месяц заплацілі 200 рублёў — і ён звольніўся адтуль.
Некалькі відэа ён прысвяціў працы лінейных кандуктараў. У адным з іх жанчына лаялася матам і здымала яго на тэлефон. Пасля гэтага кандуктарка напісала на яго заяву ў міліцыю і патрабавала прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Ён лічыць, што сітуацыя для яе «пройгрышная», бо здымка вялася ў грамадскім месцы.
Таксама ён запісаў відэазварот да дырэктара аўтапарка і распавёў, што яго жонка Юлія ў мінулым годзе звольнілася адтуль з-за цкавання супрацоўнікаў.
Чытайце таксама: У паліклініцы Оршы — вялікія чэргі на аналізы крыві
Жители Слуцка пожаловались на пассажиров, которые слишком активно пользуются парфюмом. Некоторые говорят об аллергии, мигрени…
У крамах Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў выявілі пратэрмінаваныя прадукты і парушэнні ўмоў захоўвання. КДК канфіскаваў…
Храм XIX стагоддзя ў вёсцы Старынкі хочуць знесці праз аварыйны стан. Мінскі аблвыканкам парушэнняў не…
Горячую воду должны были массово отключить с 21 августа, но новый график появился в СМИ…
Ночью в Орше нет ветпомощи — власти считают ее нецелесообразной и предлагают ехать в Витебск…
В 2024 году власти объявили, что Лукашенко согласился предоставить кооперативу землю в Бресте. Теперь людей…