Заканадаўства Беларусі прыраўноўвае электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў, таму іх выкарыстанне ў грамадскіх месцах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.
Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе
Да забароненых месцаў адносяцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пад’езды жылых дамоў, дзіцячыя пляцоўкі, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту. Пра гэта нагадалі ў міліцыі.
У выпадку, калі навучэнец будзе заўважаны з вэйпам, прыладу могуць канфіскаваць, а на бацькоў непаўналетняга парушальніка — накласці штраф. Паводле праваахоўнікаў, адказнасць наступае як за сам факт выкарыстання вэйпа, так і за яго наяўнасць у месцах, дзе гэта забаронена.

Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Іван Цебянькоў адзначае, што адміністрацыя навучальных устаноў не толькі мае права, але і абавязаная забіраць вэйпы ў вучняў, а таксама ажыццяўляць праверкі і асабістыя агляды школьнікаў пры ўваходзе ў навучальную ўстанову.
Што кажа закон пра агляды школьнікаў
У беларускім заканадаўстве няма нормы, якая дазваляла б адміністрацыі школы праводзіць прымусовы агляд дзяцей без удзелу бацькоў або законных прадстаўнікоў. Наадварот, Закон «Аб правах дзіцяці» — 6 артыкул канстытуцыі — гарантуе абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё, у тым ліку ў карыстанне асабістымі рэчамі. Гэта значыць, што заплечнікі, кішэні і мабільныя тэлефоны вучняў належаць да прыватнай сферы.
Юрыдычна школа не з’яўляецца праваахоўным органам і не мае паўнамоцтваў на правядзенне аглядаў або дзеянняў, падобных да вобшуку. У выпадку падазрэння на парушэнне закону адміністрацыя можа выклікаць бацькоў або звярнуцца ў міліцыю, але прымусовы агляд без згоды і без законных прадстаўнікоў лічыцца спрэчным з пункту гледжання закона.
Аднак важна ўлічыць, што за выкарыстанне непаўналетнімі тытунёвых вырабаў адказныя толькі бацькі дзіцяці, бо менавіта яны павінныя даглядаць за выхаваннем і паводзінамі сваіх дзяцей, а таксама клапаціцца аб іх здароўі, згодна з тым жа артыкулам.
Што беларусы думаюць пра абмежаванні
Каментары прадстаўнікоў праваахоўных органаў выклікалі пытанні ў многіх беларусаў (асабліва ў маладзёнаў). Некаторыя з карыстальнікаў засумняваліся ў тым, наколькі магчымы агляд кожнага школьніка з тэхнічнага боку гледжання. Асабліва, калі ў адной школе навучаецца некалькі соцен чалавек. Вось, як сітуацыю каментуюць у сацсетках:
- «Зычу ім поспехаў, каб агледзець 600-1000 людзей кожны дзень».
- «Ну, нешта ў аглядах я сумняваюся».
Некаторыя, наадварот, адзначылі, што такі сцэнар цалкам верагодны: бо «На буйных прадпрыемствах людзей аглядаюць яшчэ больш», — пішуць іншыя каментатары.
У выніку школы пачынаюць выглядаць як своеасаблівая сістэма з пільным кантролем, але не заўсёды зразумелым вынікам.
Чытайце таксама: Новогодняя ночь под запретом? Беларусы бурно обсуждают ограничения для подростков в праздничные дни
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: