Categories: Общество

У Талочыне інспектары ДАІ з’елі аленя і атрымалі вялізны штраф

У Талочыне інспектараў ДАІ асудзілі за тое, што яны забралі тушу аленя, збітага на дарозе. Скончылася ўсё крымінальнай справай, канфіскацыяй транспарту і штрафамі.

Share

У Талочыне наўпрост у будынку міліцыі судзілі ўжо на сёння былых інспектараў дарожна-патрульнай службы. Аказалася, яны з’елі аленя, за што на судзе атрымалі вялізны штраф — 87 тысяч рублёў. Іх судзілі за «незаконную транспарціроўку і раздзел загінуўшых дзікіх жывёл у асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 282-1 КК).

У лістападзе мінулага году двое інспектараў ДАІ праводзілі праверку па факце ДТЗ, у якім у выніку сутыкнення з аўтамабілем на дарозе загінуў алень. Пасля афармлення дакументаў супрацоўнікі міліцыі вырашылі прысвоіць палеглую жывёлу і правесці яе раздзел з мэтай атрымання мяса. Каб перавезці тушу, яны дамовіліся з жыхаром Талачына, разам з якім на грузавым аўтамабілі перавезлі аленя і раніцай падзялілі, пасля мяса перавезлі да месца жыхарства.

Читайте также: «Помогаем им “подняться на ноги”»: силовики гордятся тем, что принуждают «тунеядцев» к общественным работам

Прысудам суда абвінавачаным, цяпер ужо былым супрацоўнікам міліцыі, прызначаны пакаранні ў выглядзе штрафу ў памеры 400 базавых велічынь, іх знаёмаму, якога яны ўцягнулі ў здзяйсненне злачынства, — 350 базавых велічынь. Аўтамабілі ўсіх саўдзельнікаў злачынства канфіскавалі.

Такім чынам, стэйкі з аленя абышліся абвінавачаным у суму, з улікам канфіскаванага транспарту і кампенсацыі шкоды прыродзе, больш за 87 000 рублёў.

@viciebsk.liveВ Толочинском РОВД двое инспекторов ГАИ опозорили свои мундиры #толочинскийрайон #гаи #ровд #инспекторы #олень♬ оригинальный звук — viciebsk.live

Што пра гэта думаюць беларусы?

Каментатары ў TikTok ў асноўным сталі на бок былых міліцыянтаў.

  • «Як бы дзіўна не гучала, але мне шкада супрацоўнікаў ДАІ. Калі б яны перадалі тушу «па законе», то яе б падзялілі тыя, каму перадалі».
  • «Туша збітай жывёлы ўтылізуецца, так як належыць дзяржаве. А дзяржава лепш сама ўтылізуецца, чым аддасць некаму нешта».
  • «Вось толькі каб яны перадалі тушу, то яе б раздзялілі іншыя і пажывіліся, усе выдатна гэта ведаюць — як гэта робіцца, як леснікі робяць – сухастой нікому нельга браць, а самі вывозяць машынамі і прадаюць па блаце».
  • «Не бачу нічога ганебнага, навошта выкідаць, калі можна з’есці? Мужыкі паклапаціліся пра сем’і і забралі дахаты».
  • «Куды дзяваюцца тушы збітых жывёл? Іх жа збілі не адмыслова. Але яшчэ і людзей за гэта караюць».
  • «Гэта проста абсурд – такія законы, даўно пара змяніць гэтае трызненне. Алень ноччу вылеціць на дарогу — плаці вялізную суму за рамонт аўто, калі пашанцуе выжыць, дык у дадатак яшчэ і атрымаеш вялізны штраф ад дзяржавы. Супрацоўнікаў ні кроплі не асуджаю, яны таксама людзі, можна было больш мякка пакараць».

Чытаць таксама: Благородный олень 22 050 рублей, косуля – 8 820: жителей Бреста и района будут судить за незаконную охоту

Recent Posts

«У сям’і павінна быць як мінімум двое дзяцей». Пярцоў прыехаў у Ліду з лекцыяй пра чайлдфры і «заходнія пагрозы»

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі расказаў навучэнцам пра небяспеку чайлдфры, негатыўны уплыў сацсетак і неабходнасць мець…

16.10.2026

У Брэсце мужчына спрабаваў заскочыць у цягнік на хаду і зваліўся паміж перонам і рэйкамі

53-гадовы мужчына не паспеў зайсці ў вагон да адпраўлення цягніка і паспрабаваў дагнаць састаў. Ён…

16.10.2026

«Что за показуха, они не в жилетах проверяют». Брестчане раскритиковали сюжет госТВ про контролеров автобусов

На госТВ рассказали о росте штрафов и показали проверяющих в яркой униформе. Брестчане жалуются на…

16.10.2026

Пад Рэчыцай мужчыны нацкавалі сабак на ласяня: інспектары ўбачылі гэта падчас рэйду. Беларусы не хаваюць абурэння

Падчас сумеснага рэйду прыродааховы і лясгаса мужчыны на аўтамабілі нацкавалі сабак на ласяня. Жывёлу ўратавалі,…

16.10.2026

«А дату назовете?» Гомельчане требуют включить отопление, пока в квартирах холодно и сыро

Гомельчане жалуются на холод в квартирах и требуют назвать дату включения отопления. Жителей не устраивает…

16.10.2026

«Я больше не буду падать на велике». В Бресте коммунальщики за два дня перенесли столб, который 17 лет мешал пешеходам

Житель дома на улице Колесника снял видео про фонарь посреди тротуара. К удивлению брестчан, многолетняя…

16.10.2026