У сераду, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы «Пачуцці» і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».
«Пачуцці» будуць працаваць з 10 па 15 снежня ў Музеi Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa).
На выставе, арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна», будзе прадстаўлена звыш 100 мастацкіх прац, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.
«Гэтыя працы — крык душы, зашыфраваны ў лініях, вобразах і колерах, які адлюстроўвае прагу свабоды, любові да блізкіх і стойкасць перад несправядлівасцю. Гэта спроба выстаяць нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сябе і сувязь са знешнім светам. «Пачуцці» — эмацыйны зварот з-за турэмных крат тых, хто пазбаўлены голасу, але працягвае сваю барацьбу», — пiша Музей Вольнай Беларусі на сваёй Instagram-старонцы.
У сённяшніх умовах, калі перадаваць малюнкі з месцаў зняволення стала забаронена, а многія з іх наўпрост знішчаюцца супрацоўнікамі беларускіх турмаў, падобныя творы маюць асаблівую каштоўнасць — іх збераглі самі палітзняволеныя, іх родныя і праваабаронцы.
Куратар выставы — былы палітзняволены Арцём Задруцкі.
Чытайце таксама: «Мы редко ценим своих». Искусствовед — о том, почему смерть Алеся Пушкина так всколыхнула беларусов
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя яшчэ адной унікальнай працы — музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».
«Пазначаныя жоўтым» — шэсць трэкаў («Затрыманне», «Умовы», «Суд»», «Лісты», «Пасля вызвалення», «Дзеці»), якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.
Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.
Альбом — сумесная праца паэтаў, актораў, музыкантаў, праваабаронцаў і былых палітзняволеных. З прадстаўнікамі часткі гэтай таленавітай каманды можна будзе таксама сустрэцца падчас адкрыцця выставы.
Чытайце таксама: «Я обеспокоена состоянием здоровья». Мария Колесникова больше года находится в ПКТ — без посылок и необходимой еды
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: