Праз рэкордныя маразы ў краіне больш за палову школьнікаў не наведалі заняткі ў школах. BGmedia даведалася, што пра сітуацыю думаюць бацькі дзяцей.
ілюстрацыйнае фота
Не зважаючы на аранажавы ўзровень бяспекі і рэкордныя маразы ў розных гарадах краіны, зафіксаваныя Белгідраметам, не ва ўсіх беларускіх школах адмянілі заняткі. Аднак больш за палову школьнікаў не наведалі заняткі праз пагодныя ўмовы.
Чытайце таксама: Морозы сильнее, чем 14 лет назад: в Брестской области побиты суточные температурные рекорды
Нагадаем, што ў Брэсцкай вобласці адбыліся рэкордныя маразы, якіх не назіралася з 2012 года. Праз гэта ў Пружанскім раёне прыпынілі заняткі ў школах па рашэнні мясцовага райвыканкама. Такия ж меры ўвялі ў двух раёнах Віцебскай вобласці — Докшыцкім і Глыбоцкім.
У Міністэрстве адукацыі, у сваю чаргу, падкрэслілі, што пры цяперашнім надвор’і бацькі самі ў праве вырашаць, пакідаць сваіх дзяцей дома ці адпраўляць школу ці дзіцячы садок. Пры гэтым яны мусяць паведамляць аб сваім рашэнні класных кіраўнікоў ці выхавацеляў.
Як паведаміў намеснік міністра па адукацыі Аляксандр Кадлубай, каля 62% вучняў адсутнічалі на занятках 2 лютага праз моцныя маразы. Гэта больш за 544 тыс. чалавек, якія навучаюцца ў першую змену.
Таксама важна адзначыць і тэхнічныя прычыны: у Гомельскай вобласці, дзе так і не адмянілі заняткі, у 15 раёнах прыпынілі падвоз дзяцей да школаў праз узгадненне з раённымі выканаўчымі камітэтамі. Там так і не патлумачылі, чаму ў школах не адмянілі заняткі, калі праз моцныя маразы з’явіліся праблемы ў працы школьных аўтобусаў. У райвыканкамах таксама не ўдакладнілі, чаму педагогі павінныя хадзіць у школы падчас маразоў, калі большасць дзяцей у іх адсутнічае. Падобнае пытанне ўзнікала ў беларусаў, калі ў школах адмянялі заняткі падчас цыклону «Улі», але педагогі былі вымушаны хадзіць на працу праз моцныя завалы снегу.
У TikTok стала з’яўляцца шмат відэаролікаў, дзе беларускія школьнікі паказваюць амаль пустыя класы перад урокамі. Іх актыўна пракаментавалі карыстальнікі, у тым ліку бацькі дзяцей, якія патлумачылі, чаму яны не адправілі сваіх дзяцей на заняткі.
@lipatova_o_n♬ оригинальный звук — Oksana
Вось, што пішуць у каментарах бацькі школьнікаў:
Школьнікі таксама пракаментавалі сітуацыю:
Чытайце таксама: Бабруйчанам даводзіцца хадзіць па праезнай частцы з-за вялікіх кіпаў снегу
В Рогачёве пассажирка пожаловалась на скользкий пол и отсутствие отопления в автобусе. Такую же проблему…
Чиновники предложили почти 10 500 рублей за 10 кресел в скандинавском стиле. Поставщик не нашелся, поэтому…
Беларуска Аляксандра распавяла ў TikTok, што адно дзяржпрадпрыемства адмаўляе ёй у звальненні. Начальства пагражае ёй…
Жительница Бреста в Threads эмоционально рассказала о плохом качестве картофеля в магазинах. В комментариях —…
В Витебске жильцы новостройки на Буденного, 7Б остались без отопления в -21°. Подвал затопило, люди…
Лукашенко считает, что уже в 07.30 можно отключать уличное освещение. Брестчане в ответ заявили, что…