Блогер з Магілёва прадэманстраваў , у якім стане знаходзіцца шматпавярховы дом, так званая «свечка» у цэнтры Магілёва. На відэа відаць абшарпаныя, абмаляваныя і даўно не фарбаваныя сцены, абсыпаную тынкоўку, шчыліну ў сцяне, куды лёгка пралезе палец. Ліфт, паводле аўтара, гучна трашчыць і часта ламаецца. Дадае карціны смурод у пад’ездзе, на які таксама скардзяцца жыхары.
@krasnogir_93 Ужас в подъездах 😱 #могилев #ужасвподьезде ♬ оригинальный звук — Артём Красногир
У каментарах адгукнулася жыхарка гэтага дома і распавяла пра дадатковыя праблемы. Паводле яе слоў, у доме — шчыліны ў нясучых канструкцыях, пастаянна адчыненыя дзверы да агульнага балкона, што прыводзіць да адслойвання фарбы і тынкоўкі. Хоць паводле праекта балконы мусілі быць зашклёныя. Ліфты часта не працуюць, трашчаць на амаль кожным паверсе і трасуцца — ехаць страшна. З падвала ідзе смурод. Аварыйна-пажарныя краны не працуюць, як і помпы, прызначаныя для пад’ёму вады пры пажары. Пад’езд ніхто не прыбірае, хоць на сцяне вісіць графік прыбірання. На першым паверсе ў нясучай канструкцыі трэшчына павялічваецца. Жыхарам абяцалі паставіць маякі, каб сачыць за расколінаю, але гэтага так і не зрабілі. Асвятлення ў двары няма ўжо тры месяцы — кажуць, не могуць знайсці абрыў.
Іншыя каментатары пацвярджаюць: дом сапраўды ў жахлівым стане.
- «Гэты дом яшчэ і «халодны», тынкоўка абсыпаецца, прыгожа толькі здалёк. Праблема прыборкі пад’ездаў — бяда ўсяго раёну, які адносіццца да ЖЭУ-5».
- «Нейкая шчыліна вельмі вялікая, такое адчуванне, што дом можа скласціся, не дай Бог».
- «Жыву там, кожны месяц бяруць грошы на капітальны рамонт у квітанцыі, а на вуглу шыльда «Падзенне тынкоўкі» — за што я плачу?»
- «Ды так у кожным доме Магілёва, будаўнікі пабудавалі дом, ЖЭУ яго прынялі на ўчастак і далей усё, бо ЖЭУ нічога не робяць — навошта ўвогуле яны?».
- «Была ў гэтым доме адзін раз, была здзіўленая. Гэта больш падобна на барак, цяжка ўсведамляць, што там могуць жыць прыстойныя людзі».
Чытаць таксама: «Вот такое творится»: жительница Борисова показала крысиный притон рядом со своим домом и пожаловалась на работу ЖКХ
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: