Categories: Общество

Ліфт трашчыць, сцены абсыпаюцца: што адбываецца ў магілёўскай «свечцы»

У цэнтры Магілёва шматпавярховы дом гадамі застаецца без рамонту. Жыхары пішуць пра расколіны, непрацоўныя ліфты і поўную абыякавасць ЖЭУ.

Share

Блогер з Магілёва прадэманстраваў , у якім стане знаходзіцца шматпавярховы дом, так званая «свечка» у цэнтры Магілёва. На відэа відаць абшарпаныя, абмаляваныя і даўно не фарбаваныя сцены, абсыпаную тынкоўку, шчыліну ў сцяне, куды лёгка пралезе палец. Ліфт, паводле аўтара, гучна трашчыць і часта ламаецца. Дадае карціны смурод у пад’ездзе, на які таксама скардзяцца жыхары.

@krasnogir_93 Ужас в подъездах 😱 #могилев #ужасвподьезде ♬ оригинальный звук — Артём Красногир

У каментарах адгукнулася жыхарка гэтага дома і распавяла пра дадатковыя праблемы. Паводле яе слоў, у доме — шчыліны ў нясучых канструкцыях, пастаянна адчыненыя дзверы да агульнага балкона, што прыводзіць да адслойвання фарбы і тынкоўкі. Хоць паводле праекта балконы мусілі быць зашклёныя. Ліфты часта не працуюць, трашчаць на амаль кожным паверсе і трасуцца — ехаць страшна. З падвала ідзе смурод. Аварыйна-пажарныя краны не працуюць, як і помпы, прызначаныя для пад’ёму вады пры пажары. Пад’езд ніхто не прыбірае, хоць на сцяне вісіць графік прыбірання. На першым паверсе ў нясучай канструкцыі трэшчына павялічваецца. Жыхарам абяцалі паставіць маякі, каб сачыць за расколінаю, але гэтага так і не зрабілі. Асвятлення ў двары няма ўжо тры месяцы — кажуць, не могуць знайсці абрыў.

Іншыя каментатары пацвярджаюць: дом сапраўды ў жахлівым стане.

  • «Гэты дом яшчэ і «халодны», тынкоўка абсыпаецца, прыгожа толькі здалёк. Праблема прыборкі пад’ездаў — бяда ўсяго раёну, які адносіццца да ЖЭУ-5».
  • «Нейкая шчыліна вельмі вялікая, такое адчуванне, што дом можа скласціся, не дай Бог».
  • «Жыву там, кожны месяц бяруць грошы на капітальны рамонт у квітанцыі, а на вуглу шыльда «Падзенне тынкоўкі» — за што я плачу?»
  • «Ды так у кожным доме Магілёва, будаўнікі пабудавалі дом, ЖЭУ яго прынялі на ўчастак і далей усё, бо ЖЭУ нічога не робяць — навошта ўвогуле яны?».
  • «Была ў гэтым доме адзін раз, была здзіўленая. Гэта больш падобна на барак, цяжка ўсведамляць, што там могуць жыць прыстойныя людзі».

Чытаць таксама: «Вот такое творится»: жительница Борисова показала крысиный притон рядом со своим домом и пожаловалась на работу ЖКХ

Recent Posts

Квартира в Лунинце выгорела дотла из-за power bank

Пожар в многоэтажке в Лунинцe произошел из-за короткого замыкания power bank, оставленного на зарядке ночью.…

27.02.2026

«Если скажу то, что думаю, тиктоков на моем столе будет в раз 50–60 больше». Пархомчик высказался про жалобы в TikTok

Председатель Брестского облисполкома заявил, что каждый вопрос ставится на контроль, а снимается только после того,…

27.02.2026

«Почему ты еще тут?» Экс-политзаключенного брестчанина вынудили уехать и оставить маму, которая болеет онкологией

После выхода на свободу Виталию Черкасову не дали жить спокойно. Силовики начали проводить обыски и…

27.02.2026

«Дом брестского аиста» под угрозой: кто спасает символ Беларуси и почему центр могут закрыть

Ликвидация первого и единственного центра реабилитации аистов вызывает волну возмущения. Оказалось, землю забирают под строительство,…

27.02.2026

Двух бывших руководителей барановичского независимого издания Intex-Press приговорили к большим тюремным срокам

Брестский областной суд рассмотрел дело против Владимира Янукевича и Андрея Поколенко в закрытом режиме. Их…

27.02.2026

Сила TikTok и независимых медиа: жительница Витебского района заставила чиновников почистить дорогу в деревне

Сельчанка из Задубровского сельсовета добилась, чтобы дорогу в ее деревню наконец почистили. Жалоба в TikTok…

27.02.2026