У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё прадуктовай крамы. Відэа з «цырымоніі» апублікавалі ў TikTok.
Чытайце таксама: Лавочка для Гулливера и чиновники, что рубят капусту — с чего угорали беларусы на этой неделе
«Сёння адкрылася чарговая крама ААТ «Веста». Шостая па ліку між іншым… І магчыма вы не ведалі, але трэць усіх прадуктовых крамаў нашага горада складае Веста», — распавядае аўтарка відэа.
На ўрачыстасці прысутнічалі чыноўнікі. Госці маглі паспрабаваць прадукцыю ад «Віцьбы» і Віцебскага мясакамбіната. Але найбольш паказальна тое, што мерапрыемства адкрыў праваслаўны святар. Менавіта гэта і рассмяшыла людзей у каментарах.
@user63726509626676 В Витебске открылся ещё один магазин торговой компании ОАО ВЕСТА #НатальяПарфёнова #осень2025 #вдохновляюнауспех #личныйбренд #дарюэмоции ♬ оригинальный звук — Наталья Парфёнова
Што сказалі людзі?
«Адкрылася яшчэ адна крама з божай дапамогай!» — іранізуюць беларусы.
«На што дабраслаўляць краму, ці для чаго вы там свечкі запалілі? Яе пабудавалі ў анамальнай зоне ці што?» — задаюцца пытаннем каментатары. На гэта знайшліся незвычайныя тлумачэнні.
Па слядах каментатараў мы сабралі асноўныя версіі таго, навошта туды запрасілі святара.
«Абярэг ад МАРГу»
«Мы такога яшчэ не бачылі, каб поп блаславіў прадаўцоў на добры гандаль. Мабыць у гэтым ёсць нешта загадкавае. Бізнэс бывае розным», — адзначае адзін з карыстальнікаў у сацсетках. З улікам дзяржаўнага кантролю коштаў на прадукты і пастаяннай мэты «не перавышаць», у гэтай цырымоніі сапраўды ёсць сэнс. Напэўна, каб пазбегнуць чарговых праверак і спакойна гандляваць. Бо, як адзначаюць некаторыя людзі пад відэа, у краме знаходзяць дарагімі кошты на прадукцыю.
«Абарона ад нітратаў»
Знайшлося і іншае тлумачэнне прысутнасці бацюшкі — рэгуляцыя якасці прадуктаў.
- «А поп там на што? Прадукты свяціць і чысціць ад нітратаў?».
«Боская абарона ад пратэрміноўкі!» — піша адзін з карыстальнікаў. «Гэта ўваходзіць у прайс ягоных паслуг», — адказваюць яму.
У розных водгуках на краму людзі адзначаюць, што ім неаднойчы прадавалі пратэрмінавую гародніну і не толькі.
Чытайце таксама: Гниль на полках — магазин на замок. МАРТ ужесточает наказания за тухлую продукцию
«Поп — дырэктар крамы»
Сустрэліся і жарты пра тое, што праваслаўны святар нібыта меў долю ў краме — або нават сам з’яўляецца яе ўладальнікам.
- «А што там робіць поп?»
- «Дык гэта ягоная крама!»
«А ў какошніку — гэта дырэктар?» — пытаецца нехта пра святара. «Прадавец», — адказваюць яму ў каментарах.
Чытайце таксама: «Ані знішак, ані папярэджання». Мінчанка заўважыла парушэнні санітарных нормаў у вядомай сетцы крамаў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: