Categories: Общество

«Вялікі прыязны дом, у якім рады бачыць усіх». Гутарка з прадстаўнікамі ініцыятыў Беларускага Моладзевага Хаба

Пра Беларускі Моладзевы Хаб сёння ведаюць амаль ўсе актыўныя беларусы і беларускi, якiя жывуць не толькі ў Варшаве i Польшчы. У Хабе можна наведаць цікавыя беларускія імпрэзы, зладзіць сваё мерапрыемства, пазнаёмiцца з беларусамi ці проста прыемна правесці час з сябрамi.

У БМХ дзейнічаюць больш за 20 ініцыятыў і арганізацый: Беларуская музычная школа, «Мужчынскія спевы» з Сяржуком Доўгушавым, сацыяльны клуб «Лісты палітвязням», моладзевы клуб «Суполка», клуб інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?», кінапрагляды i шмат iншых.

У лicтападе журналiсты BGmedia размаўлялі з кіраўніком БМХ Алесем Лапко пра працу арганiзацыi, яе каманду, iнiцыятывы, падтрымку i патрэбы беларусаў, планы на будучыню i iншае.

Сёння мы расказваем пра Беларускi Моладзевы Хаб праз гісторыі людзей, якiя стварылi цi далучылiся да ініцыятыў Хаба. Мы спыталi ў iх, як яны пачалі ці працягнулi сваю дзейнасць i якая роля ў гэтым Хаба.

Чытайце таксама:  Алесь Лапко: «Не трэба ствараць у Варшаве Зыбiцкую. Трэба супрацоўнiчаць, абменьвацца досведам, гаварыць пра Беларусь»

Сяржук Доўгушаў, арганiзатар iнiцыятывы «Мужчынскiя спевы»: «У нас стварыўся гурт мужчынскiх спеваў, з якiм мы ўжо гастралюем i выступаем»

— Як вы пазнаёмiлicя з Беларускiм Моладзевым Хабам?

— З Хабам я сябрую, як толькi першая прастора з’явiлася. Тады заснавалi супольнасць, якая зараз афiцыйна называецца «Дом творцаў». Мы пачалi супрацоўнiчаць, Хаб нам дапамагаў.

У «Доме творцаў» былi розныя рэзiдэнцыi: музычныя, тэатральныя, мастацкiя. У прасторы Хаба мы прэзентавалi нашыя працы. Напрыклад, працы мастакоў, якiя падчас рэзiдэнцыi штосьцi намалявалi, мы паказвалi ў Хабе.

У гэтым годзе я пачаў праводзiць у Хабе курс «Мужчынскiя спевы». Спяваюць толькi мужчыны, мы развучваем толькi мужчынскiя песнi. Гэты курс я пачаў рабiць яшчэ ў ЗША у 2022 годзе. А калi зноў з’явiўся ў Варшаве, то паразмаўляў з Алесем Лапко i дамовiўся праводзiць «Мужчынскiя спевы» у Хабе па панядзелках.

Вынiкi спеваў у Хабе перасягнулi чаканнi. Я думаў, што будзе хадзiць чалавек дзесяць. У апошнi панядзелак, напрыклад, на занятках было болей за 20 чалавек. Мы ўжо не змяшчаемся нават у памяшканне.

Сяржук Доўгушаў падчас «Мужчынскiх спеваў». Фота з яго асабістага архіва

Яшчэ адзiн дадатковы вынiк — у нас стварыўся гурт мужчынскiх спеваў, з якiм мы ўжо гастралюем i выступаем. Зараз атрымлiваецца такі падзел: па панядзелках заняткi для ўсiх, а дадаткова мы з гуртом збiраемся вучыць рэпертуар, рыхтавацца да выступаў. Зараз рыхтуемся да Калядаў, будзем праводзiць калядныя вечары, майстар-класы.

Хутка з’явiцца назва гурта. Будзем рабiць сваю старонку у сацсетках, будзе больш iнфармацыi. Зараз пра нас можна знайсцi iнфармацыю на старонках «Спеўнага сходу», «Дома творцаў» i БМХ.

Мы часам з’яўляемся ў розных месцах i пачынаем спяваць. Вось нядаўна прайшла выстава гiстарычнай кнiгi, мы там сабралiся, паспявалi i павiншавалi ўсiх. Быў на «Дзяды» мой канцэрт, я таксама запрашаў наш гурт. У розных месцах нас можна пачуць.

Падчас «Мужчынскiх спеваў». Фота з асабістага архіва Сяржука Доўгушава

— У чым унікальнасць БМХ? Што б вы сказалі беларусам, якія думаюць адкрыць сваю ініцыятыву ці далучыцца да ўжо існуючых?

— Што тут думаць! Ёсць такая прастора, там хапае месца. Можна дамовiцца i правесцi сваё мерапрыемства ў Хабе. Таксама там ёсць каворкiнг. Можна проста прыходзiць у Хаб, папрацаваць, пазнаёмiцца з тымi iнiцыятывамi, якiя ўжо ёсць. Пасля гэтага для сябе можна вызначаць: правесцi штосьцi сваё цi наведаць нейкая мерапрыемства.

Напрыклад, можна прыйсцi на «Мужчынскiя спевы», паспрабаваць. Кожны раз да нас прыходзяць новыя людзi. Адразу становiцца зразумела, наколькi спеў адгукаецца ў сэрцы чалавека, цi будзе ён далей у гэтым накiрунку сябе знаходзiць.

Мы з «Домам творцаў» таксама запрашаем розных творчых людзей з Беларусi ўдзельнiчаць у нашых рэзiдэнцыях — зараз адбываецца музычная, будуць мастацкая, тэатральная. Мы супрацоўнiчаем з Беларускiм Моладзевым Хабам i частку сваiх мерапрыемстваў праводзiм там. Робім майстар-класы, лекцыi, сустрэчы, выступы. Так што запрашаем усiх.

Гурт Сяржука Доўгушава з Маргарытай Ляўчук. Фота з яго асабістага архіва

Чытайце таксама: Святлана Курс: «Людзі цягнуцца цяпер да беларускага, як не бачыла ніколі раней»

Дзянiс, музыка гурта Lity Taler: «Самае каштоўнае, што ёсць у Хаба, — гэта каманда»

— Як Lity Taler з’явiўся ў Беларускiм Моладзевым Хабе?

Lity Taler — гэта гурт сярэднявечнай музыкi. Пад гэтай назвай мы iснуем з 2013 года, але сярэднявечную музыку граем з 2011-га. У жнiўнi 2021 года мы зразумелi, што ў хуткiм часе могуць прыйсцi i да нас. Таму я i яшчэ адна ўдзельнiца гурта вырашылi з’ехаць. Паўтара месяца былi ва Украiне, пасля пераехалi ў Польшчу.

У нейкi момант пазнаёмiлiся з Хабам. Нас запрасiлi выступiць на адкрыццi прасторы БМХ на пляцы Канстытуцыi, 6. Мы там на двух дудах гралi. У прасторы БМХ мы спачатку рэпетавалі ўдвох. А потым усе пераехалi ў Польшу, i гурт ужо збiраўся амаль у поўным складзе.

Мы прымалі ўдзел ў розных шэсцях, iвэнтах, актыўнасцях, дзе можна было граць на беларускiх дудах, як усiм гуртом, так i асобна. Давалi канцэрты, праводзiлi майстар-класы па танцах, музычных iнструментах, суiснавалi з іншымі iнiцыятывамi, якiя былi на той момант у прасторы на пляцы Канстытуцыi. Засталiся ў Хабе i пасля пераезда на Дажынкавую, 6а.

Зараз наш гурт амаль не збiраецца на рэпетыцыi, мы ўзялi маральны адпачынак ад выступаў, вандровак i ўсяго астатняга, каб проста набрацца сiл. З наступнага года зноў пачынаем больш шчыльную працу.

Дзянiс, музыка гурта Lity Taler. Фота з яго асабістага архіва

— У чым унікальнасць БМХ? Што б вы сказалі беларусам, якія хочуць адкрыць сваю ініцыятыву ў Хабе ці далучыцца да ўжо існуючых?

— Хаб мне падабаўся з самага пачатку. Самае каштоўнае, што ёсць ў Хаба, — гэта каманда, якая заўсёды адкрытая, якая гатова прыйсцi на дапамогу. Гэта даказаў момант, калi пачалася вайна ва Украiне. Хаб тады працаваў цэлымi суткамi, прымаў людзей, шмат чаго рабiў. Увогуле Хаб увесь час дапамагаў і дапамагае беларусам. Пачатак вайны гэта падсвяцiў i падкрэслiў.

Час ад часу да мяне i знаёмых звяртаюцца беларусы, якiя толькi пераехалi ў Польшчу i маюць нейкiя праблемы. Я iм распавядаю пра Хаб. Калi вы прыходзiце туды, то, па-першае, трапляеце ў асяроддзе беларусаў, якiя хочуць дапамагаць iншым беларусам. Гэта парады, нейкая праца, цiкавыя штукi, згуртаваннi, мова i гэтак далей.

Можна доўга пералiчваць, чым Хаб можа дапамагчы. Але самае галоўнае — проста прыйсцi ў Хаб, пазнаёмiцца з камандай, прынесцi сваё пытанне i задаць яго. З гэтага ўсё пачынаецца. Потым чалавек за нешта чапляецца, пачынаюць працаваць нейкiя сувязi, нейкiя сяброўствы, нейкiя штукi.

Наконт новых iнiцыятыў. Хаб заўсёды адкрыты для новых людзей i iнiцыятыў. Можна проста прыйсцi i сказаць: «У мяне ёсць такая iдэя, мне трэба то-та i то-та, што вы можаце мне параiць? Цi можна гэта зрабiць на вашай пляцоўцы? Цi можа штосьцi параiце мне?» У Хабе дапамогуць і падкажуць.

Гурт Lity Taler. Фота з асабістага архіва Дзянicа

Чытайце таксама: Каардынатар BY_Help, аўтар калажу пра ганцавіцкага даішніка: «Беларускаму «балоту» карысна ўбачыць польскую Бядронку»

Уладзіслаў, адзiн з арганiзатараў моладзевай iнiцыятывы «Суполка»: «Калi ў нас ёсць запыт, Хаб робiць усё магчымае»

— Як з’явілася «Суполка» і як вы да яе далучылiся?

— Iнiцыятарам «Суполкi» была Ульяна. Яна распрацоўвала гэты праект, першапачаткова ён называўся «Цiнэйджклаб». Сустрэчы праходзiлi на базе БМХ на пляцы Канстытуцыi, 6.

Як я туды патрапiў? У мяне быў не самы лёгкi перыяд у жыццi, я пераехаў у Польшчу адзiн, ужо ішла вайна. Шмат чаго пайшло не так, як я хацеў. Трэба было нешта выдумаць такое, каб пачаць з кiмсьцi сустракацца, размаўляць. У мяне тады не было нi сяброў, нi дзяўчынкi.

У той момант хацеў трапiць на тэатральныя заняткi ў Хабе. У Беларусi не давучыўся ў Акадэмii мастацтваў на акцёра, таму хацеў працягваць сваю акцёрскую вучобу. I вось не атрымлiвалася трапiць на тэатральныя заняткi. Аднойчы пасля працы прыехаў у Хаб, мяне сустрэла Ульяна. Запытала, колькi мне гадоў, я адказаў, што 20. Далей распавяла, што пачала дзейнiчаць суполка «Цiнэйджклаб». У мяне адразу круглыя вочы, які «Цiнэйджклаб»? Мне 20 гадоў, я не адчуваю сябе цiнэйджэрам. Ульяна запрасiла мяне на сустрэчу праз тыдзень.

Вельмi не хацелася туды iсцi, было крыху страшна. Псiхалагiчны настрой у той момант быў не вельмi добры, таму ўступiць у нейкую суполку было цяжка. Прыйшоў на сустрэчу, мы гулялi ў настолкi. Я адразу пазнаёмiўся з усiмi. I вось да гэтага часу сябруем. З той першапачатковой «Суполкi» застаўся такi моцны круг, якi трымаецца і зараз. Гэта было летам 2022 года.

Уладзіслаў, адзiн з арганiзатараў моладзевай iнiцыятывы «Суполка». Фота з яго асабістага архіва

— Як вы перайшлi з удзельнікаў у арганізатары «Суполкi»?

— У нас тады яшчэ былi нефармальныя сустрэчы, калi актыўныя ўдзельнiкi «Суполкi» шпацыравалi, хадзiлi ў кафэ, бары, тусавалiся на Вiсле. На такiх нефармальных сустрэчах я пачаў прапаноўваць iдэi. Я заўсёды быў актыўны, не мог сядзець на адным месцы. А ў «Суполцы» сустрэў сяброў, з якiмi думкi схожыя.

Мы пачалi рэалiзоўваць некаторыя мае iдэi. Так я пачаў хадзiць на планёркi. Пасля мы пачалi распрацоўваць «Суполку» як больш сур’ёзны праект. Назву тады змянiлi. Некалькi новых фарматаў мерапрыемстваў з’явiлiся, напрыклад, кватэрнiк. Мы яго правялi, вельмi файна ўсё атрымалася.

— Беларускi Моладзевы Хаб дапамагае «Суполцы» з памяшканнем і тэхнікай для сустрэч. А як яшчэ дапамагае?

— Хаб заўсёды дае iнфармацыйную падтрымку, увесь рэквiзiт i тэхнiку для мерапрыемстваў, печыва з кавай i гарбатай, настолкi i гэтак далей. Напрыклад, улетку праводзiлi суботнiк, Хаб даў нам усё «абсталяванне». Калi ў нас ёсць запыт, Хаб робiць усё магчымае.

Таксама Хаб заўсёды прапануе нам нейкiя праграмы. Удзельнiкам «Суполкi» я дасылаю спасылкi на розныя праграмы, гранты, стыпендыi. Мы дзелiмся карыснай iнфармацыяй. У «Суполцы» часам з’яўляюцца ўнiкальныя прапановы наконт якiх-небудзь паездак цi праектаў, якiя перадаюцца сярод сваiх.

Лiчу, што такая iнiцыятыва, як «Суполка», павінна быць у Беларускiм Моладзевым Хабе. Мы хочам прынесцi карысць i Хабу, i беларускай моладзi, таму стараемся i працуем.

Адзiн з кватэрнiкаў у «Суполцы». Фота з асабістага архіва Уладзіслава

— Якiя планы ў «Суполкi»?

— Плануем стварыць кам’юніці з людзей, якiя яшчэ не ў курсе, што «Суполка» iснуе. У нашых планах правесці вялікае мерапрыемства, на якое прыйдзе шмат людзей. Мы створым чат ужо для новых удзельнiкаў «Суполкi», дзе людзi змогуць камунiкаваць. Плануем іншыя праекты. Будзем працаваць, рабiць усё магчымае, каб пашыраць колькасць людзей, якiя будуць удзельнічаць у «Суполцы».

— Людзі якога ўзросту да вас прыходзяць?

— Часам падлеткi прыходзяць на кiнапрагляды, настолкi. Ёсць i школьнiкi, i студэнты, i моладзь да 30. Прыходзяць i старэйшыя людзi, якiм больш за 30. У нас быў iвэнт па тайм-мэнэджменце. Большая частка людзей, якiя прыйшлi, — мужчыны, старэйшыя за 35. З моладзi было толькi два чалавекі.

Мы ўсiм рады. Старэйшым людзям ужо не так цiкава да нас прыходзiць. Працуем на сваю мэтавую аўдыторыю. Хочацца, как больш моладзi прыходзiла, і наша задача — да яе дагрукацца.

Прадстаўнiкi «Суполкi». Фота з асабістага архіва Уладзіслава

— У чым унікальнасць БМХ? Што б вы сказалі беларусам, якія хочуць адкрыць сваю ініцыятыву ў Хабе ці далучыцца да ўжо існуючых?

— Тут кожны можа знайсьці сваё. З-за назвы Беларускi Моладзевы Хаб з боку можа здацца, што ён не ўсім падыдзе. Але трэба паглядзець на расклад мерапрыемстваў. Ён ўражвае, таму што людзям за 50 можна прыйсці на лекцыю, можна сабрацца моладдзю, можна прывесці дзіця на заняткі па музыцы, можна ўсім схадзіць на сямейную лекцыю, івэнт, кінапрагляд. Тут хапае культурных, палітычных і грамадскіх імпрэз. Хаб дзеліцца інфармацыяй і ўсім дапамагае.

Галоўная ўнікальнасць Хаба — гэта людзі, якія ў ім працуюць. Яны робяць яго такім, які ён ёсць. У Хаба класная каманда, у якой кожны гарыць справай, кожны бачыць у ім нешта цікавае і неверагоднае, тое, на што яны гатовыя аддаць большую частку свайго часу. Гэта натхняе.

Выдатна, што ў Хаб можна проста прыйсці і паразмаўляць, папрасіць дапамогі, напрыклад, калі не ведаеш, як падаць дакументы на карту побыту. Тут можна выпіць гарбаты ці кавы, пакаштаваць садавіну, печыва. Неабавязкова ісці туды на імпрэзу ці з нейкімі ідэямі. Часта бывае, што ў Хаб прыходзяць людзі, каб раздрукаваць нейкія паперы і дакументы і заадно пагутарыць з камандай.

Хаб — гэта вялікі прыязны дом, у якім будуць рады бачыць усіх.

Удзельнiкi «Суполкi». Фота з асабістага архіва Уладзіслава

Чытайце таксама: Алесь Лапко: «Расказваем палякам, што хочам таго ж, чаго іх бацькі і дзяды дабіваліся ў 80-я гады — свабоды»

Avtor1

Recent Posts

«Работает всего две кассы»: брестчанин пожаловался в Сети на работу магазина «‎АЛМИ». Изучили данные банка вакансий

Брестчане обсудили проблему нехватки кассиров в городе. BGmedia посмотрело в корень проблемы. Спойлер: «‎дискредитирующие статьи…

3 часа ago

Рост доходов — уже не главное. Главное теперь — «дедолларизация» и «народосбережение»

Беларусы массово продают иностранную валюту и активно берут кредиты. Эксперты считают это нетипичным поведением. Почему…

14 часов ago

Со ставнями, печью и скульптурой богини: нашли под Брестом недорогой, но очень атмосферный домик в деревне

Деревенский дом пережил реконструкцию, но не потерял свою аутентичность. Журналисты BGmedia посмотрели, как можно бережно…

16 часов ago

«Он вопросы в КГБ решит». Как были связаны осужденный за взятки помощник Лукашенко и известное брестское предприятие

После ареста Сергея Ровнейко в мае 2018 года в КГБ обратился работник ЗАО «Брест-ОПТИМАЛ». У…

17 часов ago

«Это же антигосударственная агитация». Как в КГБ Беларуси доносили на Верховичский сельсовет и «Брестторгтехнику»

Обращавшиеся в КГБ жители Брестчины просили защитить их, потому что опасались за себя и семью.…

1 день ago

Немца судили за изнасилование брестчанки, в ДТП погиб 81-летний россиянин: что произошло в Бресте и области 20 июня

А 26 июня в Бресте начнут рассматривать политическое дело против Ирины Погадаевой. Подробности этих и…

1 день ago