Categories: Общество

Выпускнікоў БДМУ размеркавалі на адпрацоўку: яны не стрымалі эмоцый

У TikTok з'явіліся відэа з радасцю і расчараваннем выпускнікоў БДМУ пасля размеркавання. Жыхары рэгіёнаў тым часам нагадваюць пра востры дэфіцыт урачоў.

Share

17 лютага ў выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылося планавае размеркаванне на адпрацоўку. Многія маладыя медыкі выказвалі жаданне атрымаць накіраванне менавіта ў сталічныя паліклінікі і бальніцы. Аднак «пашанцавала» далёка не ўсім.

Чытайце таксама: У паліклініцы Оршы — вялікія чэргі на аналізы крыві

Відэа з рэакцыямі — да і пасля агучвання рашэнняў — многія выпускнікі выклалі ў TikTok. Ролікі хутка разышліся і выклікалі актыўнае абмеркаванне сярод беларусаў. Асабліва — у жыхароў рэгіёнаў і іншых абласных цэнтраў, дзе, паводле словаў саміх людзей, востра не хапае спецыялістаў.

@lyntik_7 #распределение#2026 ♬ оригинальный звук — Lyntik_7

У беларускім сегменце TikTok з’явілася процьма відэа, у якіх выпускнікі мінскага медуніверсітэта паказваюць свае эмоцыі да і пасля размеркавання. Адна з выпускніц жартам назвала гэты працэс чарговымі «галоднымі гульнямі».

@doramka_custom #распределение2026 #распределениебгму #распред #бгму ♬ оригинальный звук — Дорамка

На многіх роліках відаць, як тыя, хто атрымаў накіраванне ў мінскія паліклінікі і бальніцы, шчыра радуюцца. І наадварот — сумныя вочы ў тых, каго размеркавалі не туды, куды яны планавалі. Дзеля справядлівасці варта адзначыць і тых, хто паставіўся да накіравання ў іншыя гарады — Магілёў, Салігорск, Маладзечна, Мар’іну Горку — спакойна, нават з усмешкай. Але такіх на відэа было прыкметна менш.

Рэакцыя выпускніцы БДМУ на вынікі размеркавання. Да і пасля. Скрыншот з відэа ў TikTok
Рэакцыя выпускніка БДМУ на размеркаванне. Скрыншот з відэа ў TikTok

Чытайце таксама: «Гэта толькі пачатак квэста»: У паліклініцы Мар’інай горкі вялікія чэргі

Што абмяркоўвалі беларусы ў каментарах

Пад тэматычнымі ролікамі беларусы выказвалі розныя меркаванні. Хтосьці шчыра парадаваўся за маладых медыкаў, а хтосьці здзівіўся, што практычна ўсе на відэа імкнуцца менавіта ў Мінск, а не ў іншыя гарады.

  • «А як жа іншыя гарады? Усе ў Мінск хочуць», — пішуць карыстальнікі.
  • «Мінчан пакідаюць у Менску. Астатнім — дарога на радзіму», — адзначаюць іншыя.
  • «А ў абласцях хто працаваць будзе?» — задаюцца пытаннем у каментарах.

Паводле словаў карыстальнікаў TikTok, медыкаў вельмі не хапае як у абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах. Жыхарка Брэсцкай вобласці звярнула ўвагу на сітуацыю ў сваім рэгіёне: «У нас у Целяханах Івацэвіцкага раёна патрэбны гінеколаг».

Іншыя людзі актыўна запрашалі маладых медыкаў да сябе ў гарады:

  • «Вельмі чакаем у Баранавічах, нам вельмі не хапае тэрапеўтаў».
  • «Барысаў, чакаем вас у “хуткай”».
  • «Прыязджайце ў Астравец».

Што адбываецца з медыцынай у рэгіёнах

Як вынікае з каментароў, у рэгіёнах бракуе спецыялістаў розных профіляў — ад тэрапеўтаў да вузкіх спецыялістаў. Гэта пацвярджае і сумная тэндэнцыя апошніх гадоў: у раённых цэнтрах закрываюцца радзільныя дамы і часам рэнтгенаўскія кабінеты. А ў працуючых гарадскіх паліклініках заўважаюць вялікія чэргі на аналізы, якія, па словах мясцовых жыхароў, адбываюцца праз недахоп спецыялістаў.

BGmedia ўжо звяртала ўвагу на сітуацыю з радзільнямі ў розных гарадах. Так, у Слуцку летась стала вядома пра закрыццё адзінай радзільні. Раней там абслугоўвалі не толькі жыхарак горада, але і жанчын з навакольных вёсак і суседніх населеных пунктаў. Падобныя сітуацыі назіраюцца ў Калінкавічах, Вілейцы, Глыбокім, Докшыцах, Хойніках, Пружанах і Ганцавічах. У выніку цяжарным даводзіцца ехаць у суседнія гарады — за дзясяткі кіламетраў ад дому.

Былы будынак раддому ў Слуцку, які закрылі. Фота мясцовых жыхароў

Гісторыя з размеркаваннем маладых медыкаў яшчэ раз падкрэслівае даўнюю праблему айчыннай медыцыны: пакуль выпускнікі мараць пра сталіцу праз добрыя заробкі і перспектывы, рэгіёны чакаюць хаця б мінімальнага папаўнення кадраў у мясцовых медыцынскіх установах.

Чытайце таксама:  Закрыццё радзільных дамоў — новая тэндэнцыя ў беларускіх райцэнтрах: што адбываецца ў Камянцы?

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026