Как белорусы устраиваются за границей? Удается ли им наладить быт и организовать жизнь не хуже, чем дома? Есть ли для них подходящая работа и получается ли адаптироваться в чужом обществе? Об этом «Брестская газета» расспрашивает наших земляков, которые намеренно или вынужденно покинули страну после президентских выборов 2020 года.
Виктор Климус, известный в Бресте как директор культурного центра «Грунтоўня» и общественный активист, уже почти год находится в вынужденной эмиграции. В конце 2020 в его квартире провели обыск. Виктор знал, что его разыскивают, и что речь идет об уголовной статье.
– Масавыя беспарадкі – арганізацыя ці ўдзел, я ўжо не памятаю дакладна. Яны мне не асабліва казалі, а я да іх не хадзіў запытвацца. Але я ведаў, што мяне шукаюць. Да бацькоў прыходзілі – пра нейкі скрадзены веласіпед казалі. Машыну арыштавалі – казалі, неправільная паркоўка, прыйдзі забяры. Карацей, дурылі галаву. Калі ўжо прыйшлі з вобшукам, фігуравалі масавыя беспарадкі, – вспоминает Виктор.
Читайте также: Ярослав Романчук: «Беларусь без тех людей, кто делает экономику будущего, будет скатываться на уровень Туркменистана»
Брестчанин решил не предавать свое призвание и нашел способ пропагандировать и развивать белорусскую культуру в Польше. А заодно и объединять и поддерживать белорусов, которые живут сейчас в чужой стране.
– Я, прынамсі, туалеты не чышчу, – иронизирует Виктор Климус. – Я працую ў той жа сферы, у якой працаваў у Беларусі. З беларусамі і на беларускую аўдыторыю. Беларусаў у Варшаве цяпер столькі, што мне хапае публікі. Канешне, не закрыты ўваход ні для палякаў, ні для ўкраінцаў, ні для рускіх, але арыентаваныя мы ўсё ж на беларусаў. Беларусам тут не хапае камунікацыі між сабой, сацыялізацыі.
Вместе с земляками Виктор Климус организовывает в Варшаве курсы белорусского языка «Мова нанова».
– Ёсць звычайны фармат для дарослых, запусцілі яшчэ і дзіцячыя курсы – без падручнікаў, без лекцый, у гульнявым фармаце. Працуем пад брэндам «Мова нанова». Сабралася суполка з усёй Беларусі – тут ёсць і валкавыскія, і маладзечанскія.
Одно из последних занятий, где выступал Войтюшкевич, собрало около 50 человек. Плюс к курсам онлайн подключаются слушатели из Беларуси.
– Моўныя курсы, мерапрыемствы, канцэрты, выступы беларусаў… Ёсць таксама планы запусціць творчую рэзіденцыю для мастакоў, працаўнікоў культуры. На гэта ёсць запрос і ёсць надзея, што мы гэта зробім, – делится активист.
Работу можно найти, с бытовыми проблемами помогают добрые люди
– Не ведаю, чым дрэнная праца збіраць трускаўкі. На трускаўках тут людзі зарабляюць больш, чым у нас дырэктар раённага ДК, – отвечает Виктор на посылы белорусского телевидения. – Праца яна і ёсць праца. Для беларусаў, якія едуць па гуманітарных візах, працоўны рынак адкрыты. Цалкам на канкурэнтных умовах можна шукаць сабе нешта па кваліфікацыі і працаваць, зарабляць.
Для работников культуры, говорит брестчанин, существуют программы поддержки. Работать в этом направлении – помогать людям искусства – намерен и Виктор:
– Я ведаю, што існуюць і арт–рэзідэнцыі, праграмы дапамогі на развіццё творчых, культурных праектаў. Шкада для Беларусі будзе, калі мастаки, людзі культуры пойдуць на менш кваліфікаваную працу. Не таму, што яна непрыдатная. На мой погляд, людзі, якія займаюцца творчасцю, мусяць займацца творчасцю, а не быць вымушаны сядаць за руль таксі. Хаця часта бывае, што за рулём таксі яны зарабляюць больш, чым на творчых праектах.
Читайте также: Репрессии — главная проблема для 49%. Узнали, что волнует активных белорусов в регионах
– Что было самое сложное после переезда?
– Складана было у псіхалагічным плане. Я не разумеў, як будуць разварочвацца падзеі на Беларусі, і да апошняга не хацеў з’яжджаць. З аднаго боку, ужо не верыў, што вельмі хутка нейкія змены наступяць, з іншага боку я разумеў, што губляць сувязь з Беларуссю, з горадам, дзе я жыў, развіваўся – гэта бадай што з нуля пачынаць нешта ў новым соцыюме.
– А в бытовых вопросах?
– Я не скажу, што я адчуваў нейкія побытавыя праблемы. Базавыя патрэбы закрываюцца і гуманітарнымі праграмамі, і можна на першы час разавую дапамогу знайсці – ад людзей, ад арганізацый, гэта не праблема. А вось як жыць далей, чым займацца – над гэтымі пытаннямі я думаў вельмі доўга. Хацелася прымяняць свае навыкі і ўменні, але трэба ведаць структуры, мець нейкія сацыяльныя кантакты, ведаць запыты людзей. Зразумець гэтыя рэчы было больш складана, чым уладкавацца. Побыт ёсць побыт: здымай хату, хадзі ў магазін, працуй.
«Хамства и агрессии со стороны чиновников не замечал»
Виктор признается, что в лучшие времена в Беларуси он зарабатывал больше, чем сейчас в Польше.
– Тут у прынцыпе пры сярэдніх заробках – а беларусы, як правіла, умеюць зарабляць грошы – забяспечыць свой побытавы ўзровень не складаней, чым у Беларусі. Я ўсё ж-такі не маю пакуль стабільнай працы і стабільнага бачання, чым я зарабляю. Я хутчэй інвестую свой час у развіццё і ў магчымасць рабіць у будучым нейкія больш маштабныя рэчы.
Читайте также: Беларуская диаспора Батуми собрала деньги и купила кислородный аппарат, чтобы помочь тяжелобольному соотечественнику
При этом свой уровень жизни в Варшаве он не считает худшим по нескольким причинам.
– Сказаць, што тут цалкам ніжэйшы ўзровень жыцця – не. Тут вельмі развітая сфера паслугаў, вельмі камфортная інфраструктура. Для дзіцёнка ёсць пляцоўкі ці нейкія ўстановы, дзе можна адпачываць, развівацца. Тут шмат якія банальныя рэчы даступны больш, чым у многіх беларускіх гарадах. Нават калі ты маеш грошы, не заўжды ў Беларусі ёсць куды схадзіць. Возьмем які-небудзь аквапарк… Ці нармальна зробленую дзіцячую пляцоўку. Ну добра, калі ў нас ёсць адна-дзьве на ўвесь горад. Тут у кожным мікрараёне па некалькі. Нават не маючы грошай, прыходзіш і карыстаешся гарадской інфраструктурай – і табе ад гэтага камфортна.
Опыт общения с польским государством у Виктора уже тоже есть. Пока исключительно положительный. По отзывам знакомых брестчанин знает, что бюрократические пролемы возникают у владельцев автомобилей – в службу, которая занимается автомобильными вопросами, большие очереди. Кроме этого никаких нареканий нет.
– Я тут вырашаў розныя пытанні. І на статус падаваўся (Виктор обратился за международной защитой: это не политическое убежище, а гарантия невыдачи властям родной страны – Ред.), і страхоўкі афармляў. Тут сістэма дзяржаўная трохі больш арыентаваная на людзей. Заходзіш у кабінет чыноўніка і разумееш, што гэта сэрвіс, дзе людзі працуюць для таго, каб іншым было камфортна. Хамства і агрэсіі з боку чыноўнікаў я не заўважаў ні ў мясцовым «ужондзе», ні ў міністэрствах, з якімі даводзілася сустракацца. Даволі прыязная ўсюды атмасфера. Прапіску і нейкія стандартныя працэдуры можна за 15 хвілін зрабіць.
Серьезных конфликтов с местными жителями, пренебрежения или явной агрессии в свой адрес Виктор не замечал. Единственное, с чем сталкивался – так это с ворчанием по поводу того, что белорусы займут рабочие места поляков.
– Хаця я б не сказаў, што гэта вялікая праблема для палякаў. Рынак развіты, працоўных месцаў тут хапае, – пожимает плечами Виктор.
Читайте также: В прошлом году более 60 тысяч беларусов получили ВНЖ в Евросоюзе. Догадаетесь, какие страны в топе?
– Чувствуешь себя в Варшаве чужим?
– Я сябе ідэнтыфікую, як беларус. Я разумею, што гэта не мая прастора, я тут чужынец, і гэта нармальна. Гэта натуральна, што я тут не свой. І я не імкнуся тут станавіцца сваім і ўлівацца цалкам у польскае грамадства. Усё-ткі я спадзяюся, я тут часова. І пры першай магчымасці я буду вяртацца ў Беларусь.
– Есть что–то, по чему ты особенно скучаешь за границей?
– Па людзях. Не хапае шмат людзей, якія засталіся там і з якімі зацелася б убачыцца. І са сваякамі – атрымліваецца проста размаўляць праз мэсэнджеры, і іншымі, з кім прыемна было мець справы. Не хапае свабоды манёрраў: проста паехаць і пабачыць таго, каго ты хочаш пабачыць.
Але я ні пра што ні шкадую. Думаю, што 2020 год для Беларусі – гэта год развіцця і руху ў правільным накірунку. Усё будзе добра.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: