Categories: Общество

Камуністычны мітынг і «гумарыстычнае відэа» ад «Белай Русі»: як беларусы рэагуюць на дзяржпрапаганду ў TikTok

Праўладныя партыі і арганізацыі ўсё часцей выкладаюць ролікі ў TikTok, ад мітынгаў да гумарыстычных, але не ўсе беларусы ад іх у захапленні.

Share

У беларускім сегменце TikTok часта з’яўляюцца ролікі ад розных праўладных арганізацый, так і прадстаўнікоў партый. Гэта могуць быць як «гумарыстычныя крэатыўныя ролікі» ад партыі «Белая Русь», так і відэа з мітынгаў Камуністычнай партыі. Часам яны збіраюць шмат праглядаў і рэакцый, асабліва крытычных.

Чытайце таксама: «Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Гумарыстычнае відэа ад «Белай Русі»: што сказалі беларусы?

Так, напрыканцы мінулага года ў TikTok-акаўнце «Белай Русі» з’явілася відэа, у якім супрацоўніца партыі паказала, як яна заахвочвае іншых беларусаў да яе далучацца пасля загаду начальства.

На роліку відаць, як дзяўчына з партыі пайшла на вуліцу, узяла выпадковых людзей за плечы і прыцягнула ў кабінет партыі. У апісанні пад ролікам напісана, што «відэа нясе гумарыстычны характар».

@partybelrus Видео несет исключительно юмористический характер! #пролюдей #пропартию #беларусь #искра ♬ оригинальный звук — Партия «Белая Русь»

Аднак не ўсе беларусы ацанілі такі гумар. У каментарах пад ролікам людзі параўналі сітуацыю з «прымусовым загонам у БРСМ», а таксама не зразумелі, які практычны сэнс для далучэння ў «Белую Русь».

  • «Толькі па факце гэта так жа, як пагрозамі ў БРСМ дзяцей заганяюць».
  • «Факт. Вось гэта самакрытычнасць. За такі TikTok могуць і звольніць. Мужык увогуле натуральна адыграў».
  • «Cэнс ад гэтых партый? Усе яны дзьмуць на адзін млын. Усе яны кішэнныя», — задаўся пытаннем адзін з карыстальнікаў. «Там нататнікі даюць», — адказаў яму іншы з іроніяй.

«Вяртанне ў мінулае»: як карыстальнікі адрэгавалі на мітынг камуністаў

Іншай нагодай для абмеркавання стала відэа, якое апублікавалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі 23.02.2026. На роліку відаць, як беларускія камуністы сабраліся ў цэнтры сталіцы на мітынг. Сярод іх — шмат людзей сталога ўзросту, і зусім няшмат моладзі. У руках яны трымалі чырвона-зялёныя сцягі, у тым ліку з сярпом і молатам.

@minskaya_belka♬ оригинальный звук — Minskaya_Belka

На гэты ролік з’явілася бурная рэакцыя ў беларускіх карыстальнікаў. Многія з каментатараў не зразумелі сэнсу самога мітынгу, і не стрымлівалі эмоцый, калі крытыкавалі ўдзельнікаў акцыі.

  • «Што трэба зрабіць з людзьмі ў сучаснасці, каб гледзячы ў будучыню, яны хацелі вярнуцца ў мінулае?».
  • «Вы выглядаеце гэтак жа недарэчна, як выглядалі б сучасныя італьянцы, размахваючы сцягамі Рымскай Імперыі. І што здарылася з вамі, што вы забыліся як захопнікі з Маскоўскага царства знішчылі нашу незалежную дзяржаву-Вялікае Княства Літоўскае?».
  • «Гэта вясновае абвастрэнне?».
  • «Калі паабяцалі адпусціць з працы на дзве гадзіны раней».
  • «Выклікайце хуткую».

У саміх каментарах аўтары роліка сказалі, што мітынг праводзіцца кожную нядзелю з дазволу Мінгарвыканкама. Аднак яны так і не патлумачылі, якая ў яго мэта і нагода.

Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася кошту на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі

Recent Posts

«То, что возвели, выходит за грани понимания». В Пинске жалобу жителей на неудобное крыльцо решили площадкой посередине

В ЖРЭУ Пинска сослались на проект, который получил положительное заключение госстройэкспертизы. Кардинально менять крыльцо не…

02.06.2026

В Барановичах к Дню защиты детей установили детские площадки — по мнению жителей, это «капля в море»

В Барановичи ко Дню защиты детей открыли новые детские площадки, но часть жителей осталась недовольна:…

02.06.2026

«На машыне вісіць картонка, там напісана». Жыхары Віцебска распавялі, чаму стаяць у вялізнай чарзе за яйкамі

Апошні раз беларусы дзівіліся чарзе за яйкамі ў снежні 2025 года. Тады яе заўважылі ў…

02.06.2026

Ночные концерты под окнами: жители центра Бреста жалуются на шумных соседей

Брестчане жалуются на ночной шум под окнами. В местных соцсетях спорят: одни требуют порядка, другие…

02.06.2026

«Камеры на кожным кроку, а знайсці не могуць». Жыхары Барысава зноў паведамляюць пра небяспечную знаходку для жывёл

Падобныя выпадкі ўжо адбываліся раней і выклікаюць сур'ёзныя асцярогі за бяспеку не толькі жывёл, але…

02.06.2026

В Барановичах с исторического здания начала сыпаться штукатурка — его огородили лентой

О реконструкции объекта местные власти говорят уже несколько лет, но ее детали до сих пор…

02.06.2026