Categories: Общество

«Хоць у чымсьці з ім згодны». Як Марзалюк нечакана стаў трэндам для зумераў у TikTok

У TikTok разышліся відэа з гісторыкам Ігарам Марзалюком. Карыстальнікі ператварылі ягоныя выступы ў «змагарскія» кліпы, і прапагандыст стаў трэндам.

Share

Ігар Марзалюк — доктар гістарычных навук і адзін з самых вядомых праўладных гісторыкаў у краіне. З 2010-х гадоў ён актыўна падтрымлівае палітыку Лукашэнкі і рэгулярна з’яўляецца ў эфірах дзяржаўных каналаў, дзе тлумачыць гістарычныя падзеі, часта з «патрэбнага» пункту гледжання. Але нечакана часткі інтэрв’ю з ягоным удзелам, а таксама выступаў, трапілі ў TikTok і сталі папулярнымі сярод зумераў — маладых беларусаў, якія знайшлі ў ягоных словах новы сэнс.

Чытайце таксама: «Сохраним правду». Как брестские прокуроры ходят по предприятиям и вузам и завышают в 2 раза цифру жертв «Тростенца»

У відэа, якія набываюць папулярнасць, Ігар Марзалюк распавядае пра сярэднявяковую гісторыю продкаў беларусаў. У іх ён разбурае прарасейскія наратывы, дзе беларусы ў гісторыі Усходняй Еўропы прадстаўлены як «малодшыя браты» расейцаў.

«Выглядае, што ўсё наадварот. Беларускае Палессе — зыходная тэрыторыя, дзе адбылося афармленне і нараджэнне агульнаславянскай супольнасці. Славянская мова загучала ўпершыню ў свеце на землях паўднёвай і паўднёва-усходняй Беларусі. Менавіта адсюль напрацягу наступных стагоддзяў адбывалася заваёўванне і каланізацыя славянамі іншых еўрапейскіх зямель», — кажа Марзалюк.

@narezka.bielarus #беларусь #беларускаямова #беларускіцікток #гісторыя #культура ♬ Øfdream: Thelema (Slowed & Bass Boosted) — Øfdream

Гісторык таксама выказаўся пра расейцаў, якія прыніжаюць украінцаў і беларусаў, прадстаўляючы іх ролю ў гісторыі як другасную, а расейцаў — як першасную:

«Масавая расейская самасвядомасць узнікла не на ўзроўні эліты — не ў часы Пушкіна ці Лермантава. Яна сфарміравалася значна пазней — у перыяд ленінска-сталінскай мадэрнізацыі. Калі беларусы называлі сябе “тутэйшымі”, то расейцы — “пскапскімі”. Разуменне айчыны як адзінага ментальнага і нацыянальнага цэлага — даволі позняя з’ява».

@narezka.bielarus #беларусь #россия #русские #беларусь🇧🇾 #беларускіцікток ♬ I Lose It — SUNSHXNE

Набылі папулярнасць і больш кароткія ролікі з гістарычнымі фактамі пра асобаў гісторыі Беларусі. У адным з іх Марзалюк узгадвае Саламона Русінскага — першага беларуса, які «зафіксаваў сваю беларускасць» у XVI стагоддзі.

@narezka.bielarus #беларусь #Россия #русь #беларускіцікток #мова ♬ NITE II (Slowed) — ELVEN DIOR

У іншым гісторык узгадвае Усяслава Чарадзея, які «лічыў Ноўгарад сваёй калоніяй»: «Ён меў намер і польскую поўнач захапіць, дамінаваць ва ўсёй гэтай вялічэзнай прасторы.  Нерэалізаваны праект імперскі».

@narezka.bielarus #беларусь #новгород #россия #беларускіцікток #империя ♬ som original — Nico News

Што маладыя беларусы думаюць пра відэа

Многім беларускім карыстальнікам спадабаліся гэтыя відэа: у каментарах яны адзначаюць, што прыемна здзіўлены выказванням гісторыка, які пісаў ім падручнікі. А некаторыя пішуць, што ў каштоўнасцях Марзалюк ім сапраўды блізкі.

  • «Марзалюк — гэта наш зубр».
  • «Наш ваўкалак!».
  • «Выдаў базу».
  • «Паважаю гэтага гісторыка».
  • «Хоць у чымсьці з ім згодны», — пішуць людзі, улічваючы ўсю ягоную біяграфію.

Чытайце таксама: Время гигиных и бондаревых. Дикая охота на Кастуся Калиновского

Recent Posts

После жалобы на неработающий КТ жительница Слуцка встретилась с чиновниками райисполкома

История с кабинетом компьютерной томографии в Слуцкой больнице получила продолжение: после видео и шума в…

30.03.2026

В Бресте планируют 37 новых высоток на месте популярной среди местных зеленой зоне — жители протестуют

В Бресте готовится крупная жилая застройка в уже сформировавшихся кварталах. Жители возмущены: снова исчезает островок…

30.03.2026

«Для меня это был шок»: Дмитрий Авдеев — о вывозе оленей из «Уголка живой природы»

Руководитель «Дома брестского аиста» Дмитрий Авдеев заявил: оленей из брестского зооуголка вывезли в Беловежскую пущу…

30.03.2026

Насельніцтва Брэсцкай вобласці працягвае змяншацца: што змянілася за год

За год насельніцтва Брэсцкай вобласці скарацілася больш чым на 9 тысяч чалавек. Але ў самім…

30.03.2026

В Боярах сгорели дома: пожар в Пружанском районе вызвал тревогу и споры

Шесть домов и двенадцать хозпостроек уничтожены огнем в деревне Бояры Пружанского района. Люди не пострадали,…

30.03.2026

В Ляховичском районе на экоферме с креветками взялись за австралийских раков

Первая в стране креветочная экоферма расширяется: к экзотическим креветкам добавят австралийских раков. Проект за миллион…

30.03.2026