Categories: Общество

«Як жа я памылілася»: жыхарка Наваполацка распавяла пра хамства гінеколага ў дзяржаўнай клініцы

Жанчына распавяла ў TikTok, як з ветлівага ўрача ў прыватнай клініцы яе гінеколаг ператварылася ў зусім іншага чалавека ў дзяржаўнай.

Share

Жыхарка Наваполацка Марыя падзялілася праблемай, з якой сутыкнулася ў дзяржаўнай паліклініцы №4. Там жанчына патрапіла на прыём да гінеколага, якую раней ведала з мінулага прыёма ў прыватнай клініцы. Тады ёй падалося, што гінеколаг даволі адэкватная і ветлівая, і скаргаў на яе не ўзнікла. Але ў дзяржаўнай установе ўсё было па-іншаму. Па словах Марыі, урач паводзілася па-хамску, а агляд быў праведзены груба і непрафесійна.

«Як жа я памылілася… На колькі чалавек зусім па-іншаму ставіцца да сваёй працы ў звычайнай паліклініцы, а не ў платнай. Гэта проста жах. Мала таго, што яна вельмі балюча праводзіць агляд (увесь, грудзяў у тым ліку), і нібыта наўмысна, так акрамя гэтага, яна яшчэ і хаміла. Хаця я заўсёды максімальна тактоўная», — распавядае Марыя.

Чытайце таксама: «Калі ўрачоў не хапае, дык на што іх лаяць?»: беларусы паспрачаліся, ці варта скардзіцца на медыкаў

«У мяне самой маці — медык. Але скажыце, урачы, што мяняецца ў вашых галовах, калі вы працуеце ў платнай клініцы і ў звычайнай?», —  задалася пытаннем жанчына.

@mashakuntsevich #гинеколог #врач#поликлиника#приемуврача #новополоцк ♬ оригинальный звук — Творческая Маша

На думку аўтаркі відэа, у яе выпадку адыграўся чалавечы фактар: бо менавіта на працы ў дзяржаўнай клініцы «і вылазіць сапраўдны характар чалавека».

«Выходзіла з прыёму са слязьмі на вачах». Гісторыі пацыентак гінеколага

У каментарах сустракаюцца як спробы абясцэніць тое, што здарылася з Марыяй, так і словы падтрымкі ў яе бок. Але найбольш паказальнае — гэта тое, што гісторыя жанчыны не ўнікальная.

Падобныя выпадкі, як высветлілася, адбываюцца не толькі ў гэтай клініцы, але і ў іншых гарадах краіны. Беларускі актыўна дзеляцца сваім досведам, і, на жаль, большасць іх гісторый — негатыўныя. Пазітыўныя водгукі таксама ёсць, але значна радзей і не ў той дзяржаўнай установе, пра якую распавядала Марыя.

Урач, пра якога ішла гаворка, пакінуў непрыемныя ўражанні ў некалькіх пацыентак.

  • «Адразу падумала пра яе. Была ў яе аднойчы на прыёме. У выніку выходзіла са слязьмі на вачах. Адразу дыягназамі ўсялякімі “ўзнагародзіла”, якіх у выніку і не апынулася. Стасавалася з пагардай, і так, нібыта я яе адцягваю ад важных справаў».
  • «Патрапіла да яе два разы, у першы раз пасля наведвання былі жахлівыя адчуванні. А ў другі раз, калі мой урач быў у адпачынку, мяне зноў накіравалі да яе. І нейкі цуд: неба і зямля… Выдаўся ўдалы прыём».

Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

@365bel Беларуские школьники в заблуждении: зачем нужен медпункт в школе, если медсестры никогда нет на рабочем месте? После того, как мальчик из Витебска сломал руку в школе и не мог попасть в медпункт, так как он был закрыт, ученики начали делиться опытом своих школ в комментариях под видео. «У нас он работает три дня в неделю по два часа. А до девятого ноября вообще закрыт», «Медсестра была пару раз за восемь лет», — рассказывают дети. Те, кому «повезло» больше, столкнулись с надменностью и безответственностью сотрудников. Часто от всех болезней школьникам дают уникальное лекарство — глицин. «У одноклассника закружилась голова — медсестра сказала попить воды и лечь спать», — делится ученик. #беларусь #школыбеларусь #школаглазамишкольника #беларусьгимназия #школа ♬ original sound — 365bel

Розніца паміж дзяржаўнай і прыватнай клінікай

Беларускі ў TikTok падзяліліся сваімі думкамі пра тое, чым адрозніваецца абслугоўванне ў дзяржаўных клініках ад прыватных.

  • «Платны і бясплатны ўрач — гэта два розныя чалавекі, хоць і твар у іх адзін. Гэта сумная рэчаіснасць нашай медыцыны».
  • «Калі ў платнай клініцы хтосьці скардзіцца на ўрача, то яго звальняюць, а плоцяць там больш. А ў дзяржаўнай паліклініцы можна скардзіцца, але нічога не зменіцца».
  • «Я патрапіла да гінеколага-хамкі. Пайшла да галоўнага ўрача, ён выбачыўся і патлумачыў, што сёння яна пасварылася з мужам-хірургам, вось таму і злая. Скаргу я пакінула».

Чытайце таксама: Жанчына з Брэста падзялілася пазнакай у сваёй медкартцы. Урачам гэта не спадабалася

Recent Posts

«Фарба не вытрымлівае ніякай крытыкі»: мінчанка паказала, як выглядае дом на Купалы-7 пасля капрамонту

Жыхарка дома на Купалы-7 у Мінску зноў паскардзілася на капрамонт: у відэа яна паказала сцены…

31.03.2026

Чем нынешний забор не устраивает Брестский горисполком и на что пойдут 377 тысяч рублей из бюджета

По мнению чиновников, старое ограждение находится в непригодном состоянии. Одной из главных проблем назвали полную…

31.03.2026

Сіла сацсетак: пасля скаргаў жыхароў у Слуцкім раёне ўсё ж адрамантуюць мост

Мост каля Навадворцаў у Слуцкім раёне адрамантуюць пасля скаргаў жыхароў. Пакуль гаворка ідзе пра бягучы…

31.03.2026

«Не работают погранцы совершенно». Что с автобусными очередями на границе Беларуси с Польшей перед католической Пасхой

Беларусы прогнозируют увеличение потока на границе с Польшей в начале апреля. А сейчас очереди возникают…

31.03.2026

«Никому нет дела»: жители деревни на Витебщине жалуются на отсутствие воды и дорог

В Латыголичах Чашникского района Витебской области люди живут в грязи, без дорог и воды. Соцсети…

31.03.2026

В Беларуси снова подорожал бензин — и это только начало

С 28 марта в Беларуси снова выроли цены на автомобильное топливо. На этот раз —…

31.03.2026