Categories: Общество

Як змянілася колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці за пяць год

У Брэсцкай вобласці колькасць школьнікаў і першакласнікаў працягвае змяняцца, што адлюстроўвае дэмаграфічныя тэндэнцыі краіны.

Share

Раней мы ўжо пісалі пра тое, што ў Беларусі ўсё менш школ, як і дзяцей. Журналістка BGmedia паглядзела, наколькі моцна змянілася колькасць вучняў у Брэсцкай вобласці за апошнія пяць год, і колькі сярод іх – першакласнікаў.

Чытайце таксама: «Новы закон разбурыў мае планы». Беларус пра паступленне ў ВНУ ў Польшчы

У апошнія гады Белстат перастаў публікаваць звесткі пра колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці (альбо робіць гэта фрагментарна). Агульныя лічбы вучняў, у тым ліку першакласнікаў, можна знайсці ў дзяржаўных і рэгіянальных медыя, але не на сайце Брэсцкага статыстычнага камітэта.

У 2025–2026 навучальным годзе ў школах Брэсцкай вобласці навучаецца 168,6 тыс. вучняў, у тым ліку 15 тыс. першакласнікаў. Гэта на 3,6 тыс. менш, чым летась (172,2 тыс.), колькасць першакласнікаў таксама скарацілася — на 1,5 тыс.

Калі параўноўваць з 2020/2021 навучальным годам, агульная колькасць вучняў была 168,6 тыс., роўна як і цяпер. Можа скласціся ўражанне, што колькасць не змянілася. Аднак у параўнанні з 2020/2021 колькасць першакласнікаў скарацілася на 2,5 тыс., што паказвае тэндэнцыю да змяншэння набору ў пачатковыя класы. Гэты спад выразна адлюстроўваецца ў апошнія чатыры гады.

Інфаграфіка BGmedia

Змяншэнне колькасці вучняў можна патлумачыць дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі. За 2024 год насельніцтва скарацілася на амаль 0,5 % — да 9 109 280 чалавек. У 2023 годзе спад склаў таксама каля 0,5 %, а самы моцны — у 2021 годзе: амаль 1 % насельніцтва. Тады насельніцтва зменшылася на 94 тыс.

За апошнія пяць гадоў краіна страціла 300 979 чалавек, а з 2000 года — 893 255 чалавек. Пры гэтым афіцыйная статыстыка не ўлічвае людзей, якія з’ехалі з краіны; па некаторых дадзеных, у тым ліку МУС, з Беларусі зьехала больш за 200 тыс. чалавек. У 2023 годзе намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў заяўляў, што з краіны эмігравала каля 350 тыс. чалавек.

Чытайце таксама: Прапагандыста зрабілі яшчэ і паэтам — лаўрэатам «Лепшага дэбюту»

Агульная колькасць настаўнікаў па краіне таксама не расце, а паступова змяншаецца, згодна з дадзенымі Белстата. Гэта, у сваю чаргу, пакідае для іх высокую нагрузку. Для параўнання: у 2020 годзе колькасць настаўнікаў складала 57 540 чалавек, а ў 2024 годзе — на 2 484 менш.

Recent Posts

Кватэр для маючых патрэбу будуюць усё менш. А людзей тым часам не перасяляюць або плануюць знесці іх дамы

За пяць гадоў колькасць кватэр для маючых патрэбу скарацілася ў паўтара раза. Пры гэтым у…

23.09.2026

«До конца октября». Что происходит со сроками реконструкции моста через Мухавец в Бресте

Мостостроители рассказали, какие работы уже выполнены, почему новая конструкция будет ниже старой и когда по…

23.09.2026

Яблок будет втрое больше. А станут ли они дешевле? Пархомчик предложил остановить импорт

Власти Брестчины ждут большого урожая яблок и предлагают остановить импорт. Но сколько будут стоить местные…

23.09.2026

«Работы спыніліся, затое фасад пафарбавалі»: гамяльчанка паказала, у што ператварыўся капрамонт дома

Жыхарка Навабеліцкага раёна Гомеля паскардзілася на капрамонт дома: паводле яе, у кватэры чацвёрты месяц няма…

23.09.2026

«Вокруг никого нет, но красный горит?» Кобринчане обсуждают работу светофора в середине улицы Республиканской

На видео водитель останавливается перед переходом, хотя рядом нет людей. Жители предлагают включать красный по…

23.09.2026

У Баранавічах рэальныя суды праводзяць у каледжах і ліцэях. Часцей за ўсё — па «наркатычным» артыкуле

У Баранавічах крымінальныя справы разглядаюць проста ў актавых залах навучальных устаноў. Такія паседжанні праводзяць пад…

23.09.2026