Categories: Общество

На адной з вуліц Баранавічаў паклалі асфальт. Ягоная якасць здзівіла жыхароў

Жыхары Баранавічаў жартуюць пра новы асфальт на вул. Тэльмана. Падчас язды аўтамабілі літаральна хістае, а дарога нагадвае гульню «Пазнай мелодыю».

Share

У Баранавічах на вуліцы Тэльмана яшчэ год таму выклалі свежы асфальт. Але, зыходзячы з меркаванняў людзей, ягоная якасць пакідае жадаць лепшага.

Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках

Як вынікае з інфармацыі мясцовай газеты «Наш край», новы асфальт на вуліцы Тэльмана паклалі яшчэ ў ліпені 2024 года. З дарогі здымалі старое пакрыццё, каб пакласці новае. Аднак вынік задаволіў далёка не ўсіх. Многія жыхары ў сацсетках пачалі жартаваць з якасці асфальту: па іх словах, падчас язды аўтамабілі моцна хістае ў розныя бакі, а дарога нагадвае гульню «Пазнай мелодыю».

@_kck_troya_ #фермер ♬ In Da Club — 50 Cent

Адна з жыхарак горада падзялілася відэа, на якім яна танчыць пад такт песні 50 Cent – In Da Club: рытм кампазіцыі супадае з ямамі на дарозе. Вось што самі гараджане напісалі ў сацсетках пад гэтым забаўным ролікам:

  • «Я першы раз, калі ехаў, то думаў, што майму колу трындзец прыйшоў».
  • «Неяк крыўдна, што стары асфальт раўнейшы за новы. А можа гэта задумка такая, накшталт гульні Пазнай мелодыю».
  • «А я думаў, толькі мяне так хістае».
  • «Калі ехаў там ну фуры, то думаў, кабіна адкруцілася».
  • «І ніхто за гэта не адказвае, хаця гэта за нашыя грошы зроблена».

Гэта не першы падобны выпадак у горадзе. Раней жыхары Баранавічаў таксама скардзіліся на якасць асфальту на вуліцы Казакова. Паводле іх слоў, пакрыццё хоць і выглядае роўным і акуратным, але каля двара ўтварае глыбокі роў і, што важна, зусім не мае бардзюра. Тады меркаванні гараджан падзяліліся: адны казалі, што «лепш такое пакрыццё, чым ніякае», іншыя ж лічылі, што яно няякаснае і хутка пачне разбурацца.

Чытайце таксама: В одном из частных секторов в Барановичах дорожники положили асфальт с «нюансом»

Recent Posts

Былую супрацоўніцу сельгасу накіравалі на псіхіятрычную экспертызу пасля скаргаў на парушэнні на ферме

Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…

03.03.2026

На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў

Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…

03.03.2026

«Жить теперь точно интереснее». Брестчанка купила старый дом на хуторе и ведет блог об его восстановлении

На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…

03.03.2026

Вакансии от «Савушкина»: щедрое предложение или «средняя температура» по области?

В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…

03.03.2026

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026