Categories: Общество

Яраслаў, які малюе партрэты беларусаў: «Вельмі важную хацелку я ўжо зрабіў – намаляваў партрэт Святланы Ціханоўскай»

На беларускіх імпрэзах ў Варшаве можна пабачыць такую выяву: сярод гледачоў стаіць хлопец і нешта малюе. “БГ” знайшла мастака, і паразмаўляла з ім.

Share

Мастака завуць Яраслаў Кірвель. Год таму ён з’ехаў з Беларусі.

– З’ехаў, бо пачалася вайна, – распавядае Яраслаў. —  У Беларусі як тады, так і цяпер, пануе дыктатура і рэпрэсіі, і невядома з якой хуткасцю пад час вайны яны дабраліся б да мяне. Бо ў 2020 годзе я шмат дзе засвяціўся. 

У Беларусі мастак вучыўся на дызайнера ў Гарадзенскім каледжы мастацтваў і часта хадзіў у госці да свядомых беларусаў у цэнтры горада:  рэдакцыя “Hrodnalifе”, крама “Адметнасць”, культурная прастора “uCentry”. Зараз усе гэтыя праекты ліквідаваныя. Як кажа Яраслаў, менавіта ў гэтых месцах ён узбагачаў сваю беларускасць, размаўляў па-беларуску. Як кажа Яраслаў, тады ён яшчэ не перайшоў на ўжыванне роднай мовы ў паўсядзённым жыцці.

Читайте также: Генпрокурор рассказал, как будет работать «комиссия по возвращению беглых». Тихановская просит не верить властям

Зараз хлопец вучыцца ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве, на факультэце “Жывапісу”. У вольны час малюе, наведвае розныя імпрэзы і мерапрыемствы.

– Бывае так, што проста ляжу на канапе і нічога не раблю. Без гэтага нікуды.

– Распавядзі, як з’явілася ідэя стварэння партрэтаў беларусаў?

– Гэтая ідэя, стварэння партрэтаў, вядомых і не вельмі вядомых, беларусаў, прыйшла яшчэ калі я знаходзіўся ў Беларусі, – распавядае мастак. – Восенню 2021 года, калі ўжо пачаў добра разумець, што хачу маляваць і маючы асабістыя знаёмствы з некаторымі нашымі зоркамі праз курс “МоваНанова”, вырашыў пачаць рабіць такія партрэты свядомых і вядомых беларусаў.

Адным з першых каго Яраслаў намаляваў з натуры, быў выканаўца і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч. Партрэт музыкі ствараўся ў аграсядзібе ў Вайцюшках. Дарэчы, гэта адзін з нешматлікіх партрэтаў, які быў намаляваны ў Беларусі.

– Амаль усе, каго я паспеў намаляваць у Беларусі, ужо з’ехалі, – кажа Яраслаў. – Апошнім, каго я маляваў у Беларусі, быў журналіст і музыкант Ігар Банцэр. Праца рабілася ў сценах каледжа мастацтваў. Ігара я намаляваў седзячым па калена, каб паказаць яго татуіроўкі, бо гэтыя тату робяць вялікі эфект і шмат распавядаюць пра героя.

Читайте также: «Котики Свободы» могут путешествовать»: после Варшавы создательница «свободолюбивых котов» покажет их в Риге

За мяжой, пасля эміграцыі, Яраслаў намаляваў значную частку сваіх прац. Геаграфія малюнкаў вельмі шырокая – Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў, Бельск-Падляшскі і Вільня.

Зараз у калекцыі мастака ўжо больш за 30 прац. Ёсць партрэты Аляксандра Памідорава, Мікіты Мелказёрава, Маргарыты Ляўчук, Міхася Зуя і Зміцера Ясіневіча (у творчых вобразах), Крысціны Дробыш, Андрэя Хадановіча, Лізы Ветравай, Юрыя Стыльскага і шмат іншых. Адна з апошніх прац – партрэт Святланы Ціханоўскай.

– Як на твае працы рэагуюць тыя, чыі партрэты ствараеш? І што адбываецца з партрэтамі пасля таго, як ты іх фіналізуеш?

– Рэакцыя бывае розная, але ў асноўным – радасць і здзіўленне. Зараз партрэты захоўваюцца ў мяне, бо так нашмат прасцей іх будзе сабраць да будучай выставы. Пасля выставы, калі нехта захоча забраць свой партрэт – таму ён будзе падараваны. Калі нехта не захоча забіраць, то я ўжо буду думаць што з ім рабіць. Магчыма – прадам.

Читайте также: “209 дзён шэрага” беларускай мастачкі Ташы Кацубы у Варшаве

– Чый партрэт марыш намаляваць?

– Адну вельмі важную хацелку я ўжо зрабіў – намаляваў партрэт спадарыні прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Так як выстава прац плануецца на красавік, то скажу, што на Ціханоўскай усё не скончыцца. У маіх планах, яшчэ з лета, ёсць мэта намаляваць партрэт рок-легенды беларускага пантэона – Лявона Вольскага. Бо без яго выстава будзе не поўнай.

Яраслаў Кірвель: «Вельмі важную хацелку я ўжо зрабіў – намаляваў партрэт Святланы Ціханоўскай»

Recent Posts

У Варшаве адкрываецца выстава «Застацца / Zostać», прысвечаная да 60-годдзя Алеся Пушкіна. Чаму гэта важна?

Выстава — гэта не толькі спосаб ушанаваць Алеся Пушкіна, але і магчымасць пачуць голас сучасных…

17.07.2025

«Будете артачиться, ребенка изымем, а вас закроем». Активистка из Барановичей уехала с семьей из страны и просит помочь

Наталья Голос с мужем не захотели вести сына в беларускую школу. Органы опеки угрожали, что…

17.07.2025

«При проверке виноват будет водитель, а не руководство». Почему на границе Беларуси отказывают в бесплатной пересадке

Некоторые перевозчики бесплатно пересаживают своих пассажиров в автобусы на границе. Водители поясняют, что имеют право…

17.07.2025

«Это хлеб или клей?»: жительница Барановичей возмутилась качеством продукции хлебозавода

Жительница Барановичского района показала в TikTok, что хлеб из Ляховичей внутри оказался похож на сырую…

17.07.2025

Импорт вместо урожая: почему в стране аграриев в магазинах китайская морковь

На прилавках беларуских супермаркетов все чаще можно увидеть морковь из Китая. Пользователи соцсетей задаются вопросом:…

16.07.2025

Оценка — «отлично», реакция — «держите меня семеро»: как в Беларуси проверяли физподготовку генералов

Все генералы и полковники силовых ведомств, по словам властей, блестяще справились с контрольными нормативами по…

16.07.2025