Жыхар Ельскага раёну зняў ролік пра ферму ў вёсцы Падгалле Ельскага раёну і выклаў у TikTok. Некалі тут віравала жыццё, тры гады таму ферма была адрамантаваная, але, як кажа аўтар — «нешта пайшло не так». Цяпер ферма – гэта закінутыя будынкі без вокнаў і дзвярэй, вакол — «мярзота запусцення» — бур’ян, кусты, разбітая дарога.
@user8x00eneuj4♬ оригинальный звук — Овчарка
Каментатары не хаваюць смутку.
- «Вёска майго дзяцінства. Некалі ў клубе была дыскатэка, крама была і школа. Гібнуць вёскі, вось і ўсё».
- «Няма людзей – няма каму і працаваць. Самі і вінаватыя, адзін, два дзіця і хочам, каб вёскі жылі».
- «Баліць душа, няма гаспадара на зямлі. Саша – маладзец, слова стрымаў: пакіну рэспубліку горшай, чым узяў».
- «Раней Падгалле квітнела, было лепшай гаспадаркай раёну, цяпер бур“яном зарасло».
- «Гэта ферма адносіцца да канкрэтнай гаспадаркі, пасля рэканструкцыі яе накірунак быў мясны (каровы – лімузіны), але нешта пайшло не так. Скот вывезлі і ферму закрылі, тым самым пакінулі людзей без працы».
- «Вёскі дажываюць апошнія гады, яшчэ два-тры гады – і зарастуць лесам».
- «Трэба пастарацца, каб відэа трапіла на вочы прэзыдэнту. Ён гаспадар і такога не пацерпіць!».
- «Памятнік трыццацігадовага кіравання «гаспадарніка».
Год таму, у кастрычніку 2024 году, раённая газета пісала, што на ферме ў Падгальлі ўтрымліваюцца 200 кароў, палова з якіх — «лімузіны». Паведамлялася, што скаціна не будзе зімаваць тут, яе вывезуць на іншыя фермы. Прычына такога рашэння не паведамлялася.
У траўні 2025 году старшыня райвыканкаму Віктар Замосцік праводзіў «прыём грамадзян» у Падгаллі. Людзі скардзіліся, што ў вёсцы закрылі ферму, ім няма дзе працаваць. Старшыня выканкаму прапанаваў «варыянты працаўладкавання з добрым заробкам, але выязным графікам працы, рашэнне кожны прыме сам».
Чытаць таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: