Categories: Общество

«Яшчэ тры гады таму тут віравала жыццё». Вясковец паказаў стан фермы ў Ельскім раёне

Некалі квітнелая ферма ў Падгаллі сёння – гэта пустка і бур’ян. Жыхары страцілі працу, а вёска памірае на вачах.

Share

Жыхар Ельскага раёну зняў ролік пра ферму ў вёсцы Падгалле Ельскага раёну і выклаў у TikTok. Некалі тут віравала жыццё, тры гады таму ферма была адрамантаваная, але, як кажа аўтар — «нешта пайшло не так». Цяпер ферма – гэта закінутыя будынкі без вокнаў і дзвярэй, вакол — «мярзота запусцення» — бур’ян, кусты, разбітая дарога.

@user8x00eneuj4♬ оригинальный звук — Овчарка

Каментатары не хаваюць смутку.

  • «Вёска майго дзяцінства. Некалі ў клубе была дыскатэка, крама была і школа. Гібнуць вёскі, вось і ўсё».
  • «Няма людзей – няма каму і працаваць. Самі і вінаватыя, адзін, два дзіця і хочам, каб вёскі жылі».
  • «Баліць душа, няма гаспадара на зямлі. Саша – маладзец, слова стрымаў: пакіну рэспубліку горшай, чым узяў».
  • «Раней Падгалле квітнела, было лепшай гаспадаркай раёну, цяпер бур“яном зарасло».
  • «Гэта ферма адносіцца да канкрэтнай гаспадаркі, пасля рэканструкцыі яе накірунак быў мясны (каровы – лімузіны), але нешта пайшло не так. Скот вывезлі і ферму закрылі, тым самым пакінулі людзей без працы».
  • «Вёскі дажываюць апошнія гады, яшчэ два-тры гады – і зарастуць лесам».
  • «Трэба пастарацца, каб відэа трапіла на вочы прэзыдэнту. Ён гаспадар і такога не пацерпіць!».
  • «Памятнік трыццацігадовага кіравання «гаспадарніка».

Год таму, у кастрычніку 2024 году, раённая газета пісала, што на ферме ў Падгальлі ўтрымліваюцца 200 кароў, палова з якіх — «лімузіны». Паведамлялася, што скаціна не будзе зімаваць тут, яе вывезуць на іншыя фермы. Прычына такога рашэння не паведамлялася.

У траўні 2025 году старшыня райвыканкаму Віктар Замосцік праводзіў «прыём грамадзян» у Падгаллі. Людзі скардзіліся, што ў вёсцы закрылі ферму, ім няма дзе працаваць. Старшыня выканкаму прапанаваў «варыянты працаўладкавання з добрым заробкам, але выязным графікам працы, рашэнне кожны прыме сам».

Чытаць таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі

Recent Posts

«Фарба не вытрымлівае ніякай крытыкі»: мінчанка паказала, як выглядае дом на Купалы-7 пасля капрамонту

Жыхарка дома на Купалы-7 у Мінску зноў паскардзілася на капрамонт: у відэа яна паказала сцены…

31.03.2026

Чем нынешний забор не устраивает Брестский горисполком и на что пойдут 377 тысяч рублей из бюджета

По мнению чиновников, старое ограждение находится в непригодном состоянии. Одной из главных проблем назвали полную…

31.03.2026

Сіла сацсетак: пасля скаргаў жыхароў у Слуцкім раёне ўсё ж адрамантуюць мост

Мост каля Навадворцаў у Слуцкім раёне адрамантуюць пасля скаргаў жыхароў. Пакуль гаворка ідзе пра бягучы…

31.03.2026

«Не работают погранцы совершенно». Что с автобусными очередями на границе Беларуси с Польшей перед католической Пасхой

Беларусы прогнозируют увеличение потока на границе с Польшей в начале апреля. А сейчас очереди возникают…

31.03.2026

«Никому нет дела»: жители деревни на Витебщине жалуются на отсутствие воды и дорог

В Латыголичах Чашникского района Витебской области люди живут в грязи, без дорог и воды. Соцсети…

31.03.2026

В Беларуси снова подорожал бензин — и это только начало

С 28 марта в Беларуси снова выроли цены на автомобильное топливо. На этот раз —…

31.03.2026