1 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу адбыўся турнір «Кубак памяці фанатаў, якія загінулі за Радзіму». Паводле арганізатараў, спаборніцтва прысвечана «выхадцам з фанацкай супольнасці, якія загінулі ў зоне правядзення СВА» — так у Расіі называюць вайну супраць Украіны.
Упершыню ў ім удзельнічала каманда з Беларусі — «Дынама-Мінск», разам з ветэранамі ПВК «Вагнер». Пры гэтым, як заўважыла BGmedia, ніхто не падкрэсліваў, што Беларусь — асобная краіна: у афішах і тэкстах гаварылася толькі пра «каманды з розных футбольных клубаў Расіі».
Ролік з мерапрыемства ў YouTube атрымаў назву «У памяць пра фанатаў, якія аддалі жыццё за Радзіму. Дэбют “Дынама-Мінску”». Фонам гучалі «патрыятычныя» песні і заявы кшталту «Мы рускія, нас не зламаць».
Чытаць таксама: Бывший футболист «Динамо-Брест» рассказал, как «кошелек» Лукашенко дал щедрые премиальные за победу в обычном матче
«У Беларусі нас многія не любяць», — скардзяцца мінскія зэтнікі
Беларускім удзельнікам — нібыта фанатам «Дынама-Мінск» Дзмітрыю і Раману — таксама далі слова. Дзмітрый заявіў: «У Мінску людзі падзеленыя. Нехта за той бок, а мы — за гэты. У Беларусі нас многія не любяць. Цяпер у нас апроч Расіі няма нікога бліжэй. Мы з вамі — да канца». Раман дадаў, што «маладое пакаленне спрабуе аднавіць фанацкую культуру». «Пасля 2020 года шмат хто сышоў — у Польшчу, ва Украіну. Мы хочам аднаго руху, адной сям’і, не толькі словаў, але і дзеянняў».
Пад ролікам на YouTube з’явіліся не толькі патрыятычныя каментары, але і зусім іншыя: «Раман і “Васьмёрка”! Беларусь ненавідзіць вас!», «Прыцягнулі савецкі сцяг — зашкварнікі».
Што здарылася з ультрас «Дынама-Мінск» пасля 2020 году
Пасля падзей 2020 году і жорсткіх рэпрэсій улады фанацкі сектар «Дынама-Мінск» абвясціў байкот матчам. Многіх фанатаў затрымлівалі, каралі суткамі і турмамі. Частка ўцякла за мяжу, некаторыя далучыліся да абароны Украіны.
Адзін з вядомых лідараў, Віталь «Пума», у 2022 годзе пайшоў ваяваць ва Украіну. Фанат пад пазыўным «Янкі» таксама стаў на бок Кіева. Андрэй «Бессмяротны» Трацэўскі цяпер служыць у беларускім падраздзяленні на фронце.
На стадыёнах сёння фанацкія сектары або пустуюць, або дзейнічаюць значна слабей. Атмасфера, якая калісьці была цэнтрам незалежнай моладзевай культуры, амаль знікла.
Чытаць таксама: Возвращались из Березы, на вокзале к ним подошли силовики: подробности суда над известным футболистом и его женой
Беларусы сапраўды не падтрымліваюць Z-ідэалогію?
Надзейнай сацыялогіі ў Беларусі няма, а дзяржаўным лічбам верыць цяжка. Людзі баяцца адкрыта казаць пра вайну і часта даюць асцярожныя адказы.
Згодна з апытаннем Chatham House (студзень 2025), 32% беларусаў падтрымліваюць дзеянні Расіі ва Украіне, 40% — не падтрымліваюць. Астатнія — альбо нейтральныя, альбо не адказалі праз страх.
Паводле Carnegie Endowment, большасць беларусаў супраць удзелу сваёй краіны ў вайне; толькі 3–10% падтрымліваюць адпраўку беларускіх вайскоўцаў на фронт.
Рэсурс Belarus Polls адзначае, што колькасць праціўнікаў вайны крыху перавышае колькасць яе прыхільнікаў. За апошні год грамадская думка амаль не змянілася: беларускае грамадства па-ранейшаму падзеленае.
Чытаць таксама: «В дневные смены, в ночные». Брестский футболист вспомнил о «людях на заводе», отвечая на вопрос о поражении команды
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: