Беларуские силовики ведут задержанного

«Чалавек проста знік!» Затрымалі беларуса, а міліцыя адмаўляецца казаць сваякам, дзе ён

04.09.2025 20:36 Иллюстративное фото. Источник фото

Беларус, які жыве за мяжой, расказаў BGmedia пра знікненне таты на Радзіме. Ён можа быць у ІЧУ, але там маўчаць.
Читайте BGmedia в:

Беларус Алег (імя змененае з прычын бяспекі) з 2022 году жыве і працуе ў Польшчы. Апошні раз ён звязваўся са сваім татам у Беларусі ў мінулую пятніцу, 29 жніўня. Потым тата «знік» — не адказвае на тэлефанаванні ані на мабільны, ані ў Тэлеграм. Сваякі пачалі яго шукаць — па шпіталях, па аддзяленнях міліцыі. Але нідзе не было інфармацыі пра чалавека. Сваякі паехалі на ІЧУ — але ў ізалятары адказалі, што такога чалавека няма.

«Калі яны зноў паехалі па аддзелах міліцыі, то ў адным аддзеле скрозь зубы сказалі, што тата затрыманы і знаходзіцца на ІЧУ. Сваякі зноў паехалі ў ізалятар, і зноў атрымалі адказ, што «такога ў нас няма». Мы ўсе хвалюемся, але я нічога не магу зрабіць з-за мяжы, прыехаць таксама не магу, а тата сядзіць без перадачы, без сродкаў гігіены, без вады», — хвалюецца Алег.

Паводле яго, два гады таму яго тата трапляў на 15 сутак, бо ў яго тэлефоне знайшлі «экстрэмізм». «Але з той пары ён стаў больш асцярожны, пачысціў тэлефон і сядзеў ціха», — зазначыў Алег.

Сваякі зладзілі яшчэ некалькі спроб знайсці чалавека, але марна.

Праваабаронцы ў такіх справах раяць пісаць заяву ў міліцыю на знікненне чалавека. Наколькі вядома BGmedia, сваякі такую заяву не пісалі.

Пасля пратэстаў 2020 году тысячы беларусаў падвергліся рэпрэсіям — затрыманні, адміністрацыйны і крымінальны пераслед сталі штодзённасцю. Прайшло 5 гадоў, але рэпрэсіі не спыніліся, проста сталі «нябачнымі» — суды схавалі расклады пасяджэнняў, прысуды ў крымінальных і рашэнні ў адміністрацыйных справах.

Міліцыя больш не публікуе ў сваіх тэлеграм-каналах «пакаянныя відэа», сваякі затрыманых баяцца звяртацца да праваабаронцаў, якіх прызналі «экстрэмісцкімі». Складваецца адчуванне, што ўлады «перагарнулі старонку», але насамрэч яны проста змянілі тактыку пераследу.

Чытаць таксама: Рожениц везут из Хойников — в Речицу, из Вилейки — в Молодечно. По всей Беларуси закрываются роддомы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: